Рэсурс Google My Maps дае магчымасць стварэння і рэдагавання ўласных карт.
Магчымасці выкарыстання такіх карт вельмі шырокія. Прыклад можна паглядзець ніжэй.
Як стварыць такую карту?
Зайсці ў Гугл-акаўнт.
Набраць у пошукавым радку Google My Maps.
Націснуць кнопку "Стварыць новую карту".
Дадаць некалькі аб'ектаў (можна набраць назву населенага пункта ў пошукавым радку карты, пасля націснуць "Дадаць на карту"), рэдагаваць колер і знешні выгляд меткі.
Для таго, каб адкрыць доступ да карты, націснуць "Падзяліцца" і выбраць адзін з трох варыянтаў ("Адкрыць доступ усім", "Адкрыць доступ па спасылцы", "не адкрываць доступ"). Тут жа можна пазначыць, што могуць рабіць госці - толькі праглядаць карту ці рэдагаваць яе.
Каб дадаць карту ў блог ці на сайт, націсніце "Папярэдні прагляд" - "Падзяліцца" - " <> Убудаваць на сайт" і скапіруйце код. Можна падзяліцца картай у сацыяльных сетках.