Запрашаем наведаць старонку Яўгеніі Сахаравай, вучаніцы ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Жыткавічы", якая стварае яркія, запамінальныя відэаролікі пра родны край.
Новае на сайце
У рубрыцы "Лепшыя ўрокі" з'явіліся новыя матэрыялы.
Новае на сайце
Запрашаем усіх наведаць новую старонку - "Воблакі тэгаў" (у рубрыцы "Метадычная скарбонка").
У рубрыцы "У дапамогу настаўніку" з'явіліся новыя матэрыялы І. А. Даўгулёвай, метадыста вучэбна-метадычнага аддзела гуманітарных дысцыплін ДУА "Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі, і Н. А. Багамольнікавай, к. філ. н., дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”.
Новае на сайце
20-21 лістапада 2019 г. у г. Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар "Выкарыстанне ІКТ на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры", у якім прымалі ўдзел і настаўнікі Гомельскай вобласці. З матэрыяламі рэспубліканскага семінара можна пазнаёміцца тут.
Новае на сайце
У ДУА "Сярэдняя школа №13 г. Гомеля" прайшло мерапрыемства "Залатая восень". Паглядзець відэазапіс мерапрыемства можна тут.
Новае на сайце
У раздзеле "Лепшыя ўрокі" апублікаваны план урока беларускай мовы ў 9 класе, праведзены 03.10.2019 г. Грэк А.П., настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ДУА "Гімназія №46 г. Гомеля імя Блеза Паскаля". Тэма ўрока: "Паняцце пра складаны сказ. Сродкі сувязі частак у складаных сказах. Тыпы складаных сказаў (2-гі ўрок)".
Новае на сайце
На сайце з'явіўся раздзел "Паэтычныя старонкі"
Новае на сайце
На сайце з'явіўся раздзел "Кампетэнтнасны падыход"
Новае на сайце
У раздзеле "Лепшыя ўрокі" апублікаваны план урока беларускай літаратуры ў 7 класе, праведзены 11.10.2018 г. Караньковай Т.У., настаўнікам беларускай мовы і літаратуры другой кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Гомеля імя Д.Н.Пенязькова". Тэма ўрока: Янка Купала “Курган”. Ідэйна-мастацкія асаблівасці паэтычнага твора.
Новае на сайце
У раздзеле "Лепшыя ўрокі" апублікаваны матэрыялы (план урока і прэзентацыя) да ўрока беларускай літаратуры ў 5 класе Садоўнікавай А. І., настаўніка вышэйшай катэгорыі ДУА “Сярэдняя школа №22 г. Гомеля”. Тэма ўрока: Вобраз Бурыка і яго сяброўства з Сяргеем.
Новае на сайце
На сайце размешчаны матэрыялы з метадычных скарбонак настаўнікаў Гомельшчыны Есіса Я. В. і Паляшчук А. А. Пазнаёміцца з матэрыяламі можна ў раздзеле "Метадычная скарбонка".
Матэрыялы да ўрокаў, дасланыя на рэсурс, будуць публікавацца ў раздзеле "Лепшыя ўрокі".
Мы чакаем вашых матэрыялаў!
Шаноўныя калегі!
Калі вы жадаеце падзяліцца сваімі распрацоўкамі ўрокаў, мерапрыемстваў, сваімі аўтарскімі тэстамі падрыхтоўкі да ЦТ, уласнымі напрацоўкамі па падрыхтоўцы вучняў да конкурсаў і алімпіяд, неабходна звярнуцца да абласнога метадыста Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Даўгулевай Ірыны Аляксееўны па тэлефоне 33 93 63 або даслаць матэрыял па электроннай пошце umo-gd@yandex.by (з адзнакай “Матэрыялы” для Даўгулёвай І.А.)