Васіль Зуёнак

Вітаем Вас на сайце, прысвечаным творчасці ВАСІЛЯ ЗУЁНКА

Фота Юрыя Іванова

Ніхто не пачуў:

Яблык упаў дасвеццем –

Ля Халопеніч, на Беларусі.

Ніхто не пачуў –

Ні людзі, ні травы, ні вецер…

Ніхто.

А шар зямны

Здрыгануўся…

Зуёнак Васіль Васільевіч – паэт, празаік, перакладчык, крытык, літаратуразнаўца, аўтар твораў для дзяцей.  Адзін з самых яркіх прадстаўнікоў філалагічнага пакалення пісьменнікаў. 

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974, за паэтычную кнігу “Сяліба”), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1982, за паэму “Маўчанне травы”). 

Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 

У творах усіх жанраў выяўляе сябе як лірык з эпічным светабачаннем: чуйна рэагуе на ўсе трывогі свету, аднак маштабнасць успрымання быцця не захіляе ад яго адзінкавага, прыватнага. Пісьменніка нязменна прывабліваюць пытанні жыцця і смерці, маральнай чысціні асобы, узаемаадносін чалавека з прыродай, захавання нацыянальнай самабытнасці народа.