Работа з медыятэкстамі (кіно і відэа)
Выкарыстанне кіна- і відэатэкстаў у фарміраванні сацыяльна-грамадзянскіх і медыяінфармацыйных кампетэнцый навучэнцаў
Комплексны падыход да фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх і медыяінфармацыйных кампетэнцый навучэнцаў праяўляецца ва ўмелым спалучэнні практыкаванні+медыякантэнт.
Што трэба зрабіць настаўніку
вызначыцца, з якімі паняццямі культуры грамадзянскасці і медыякультуры мы працуем (стэрэатыпы, фэйкі, маніпуляцыі, гендар, дыскрымінацыя і інш.)
выбраць адпаведныя ўзросту і асаблівасцям аўдыторыі практыкаванні і медыякантэнт
спланаваць і правесці занятак (урок па тэме вучэбнай праграмы) ці класную (інфармацыйную) гадзіну
Крыніцы і дапаможнікі:
Табліца планавання па дапаможніку "Компас"
Тэхнікі працы з відэа
Стоп-кадр
Параўнанне кадраў
Прапануй свой працяг
Што мы бачым?
Што азначаюць гэтыя колеры, жэсты, сімвалы?
Дзе жанчына з ЗША, а дзе з Ірана?
Чым яны адрозніваюцца?
Што іх аб'ядноўвае?
Што далей? Чаму ты так лічыш?
Работа з фільмам на ўроку гісторыі і грамадазнаўства
Табліца планавання
Этапы правядзення ўрокаў грамадазнаўства ў 10 класе "Правы чалавека" і "Асоба і палітыка"
Этап, мэты
1 урок:
Змест дзейнасці, практыкаванні (групавая праца)
актуалізацыя ведаў вучняў і атрыманне досведу па правах асобы ў кантэксце ідэнтычнасці, разнастайнасці грамадства
усведамленне вучнямі ўзаемасувязі дыскрымінацыя-стэрэатыпы
матывацыя неабходнасці супраціву дыскрымінацыі
праблематызацыя паводзін чалавека ва ўмовах дыскрымінацыі гвалту
Выкананне і аналіз практыкавання "Зорка ідэнтычнасці"
Выкананне і аналіз практыкавання "Я-іншы"
Абмеркаванне статыстыкі па суадносінах ахвяра-гвалтаўнік-назіральнік дыскрымінацыі
Праца з праблемным пытаннем "Як бы скончыліся эксперыменты С.Мільгрэма і Ф.Зімбардо ў наш час, праз 60 год пасля іх правядзення?" (праца ў парах)
Прагназаванне вучнямі магчымых вынікаў эксперымента Р.Джонса (запаўненнне табліцы па эксперыменту настаўніка гісторыі)
Настаўнік прапануе вучням паглядзець, як паказаны эксперымент Р.Джонса "Трэцяя хваля" у мастацкім кіно (фільм "Эксперымент 2:Хваля" Германія, 2008, рэж.Г.Ганзэль)
Праца з постэрамі фільма "Эксперымент 2:Хваля" (арыгінальная назва "DIE WELLE" )
прагляд трэйлера і адказы на пытанні (Die Welle (Трейлер)
Хатняе заданне па схеме Перакуленае навучанне"
2 урок
пошук вучнямі інфармацыі пра эксперымент Р.Джонса для працы з прагнозам
прагляд фільма "Эксперымент-2. Хваля" з аналізам персанажаў фільма (па групах)
Абмеркаванне прагнозу і вынікаў эксперыменту Р.Джонса (вяртанне да табліцы)
Абмеркаванне персанажаў фільма (вобраз) і матывацыі іх паводзін
праблематызацыя паводзін чалавека ва ўмовах дыскрымінацыі гвалту
усведамленне вучнямі ўзаемасувязі паміж свабодай і адказнасцю асобы
Эксперыменты: Што робіць з людзей монстраў?
Інфармацыя для даведкі:
Эксперымент Стэнлі Мілгрэма (англ. Stanley Milgram) - серыя эксперыментаў у сацыяльнай псіхалогіі, першы з якіх быў апісаны ў 1963 годзе псіхолагам Стэнлі Мілгрэмам з Ельскага ўніверсітэта ў артыкуле «Падначаленне: даследаванне паводзінаў» (Behavioral Study of Obedience), а пазней у кнізе «Падпарадкаванне аўтарытэту: эксперыментальнае даследаванне »[en] (Obedience to Authority: An Experimental View; 1974).
У сваім эксперыменце Мілгрэм спрабаваў праясніць пытанне: колькі пакут гатовыя прычыніць звычайныя людзі іншым, цалкам нявінным людзям, калі падобнае прычыненне болю ўваходзіць у іх працоўныя абавязкі? У ім была прадэманстравана няздольнасць падыспытных адкрыта процістаяць «начальніку» (у дадзеным выпадку даследчыку, які быў апрануты ў лабараторны халат), які загадваў ім выконваць заданне, нягледзячы на нібы моцныя пакуты, якія прычыняюцца іншаму ўдзельніку эксперыменту (у рэальнасці акцёру). Вынікі эксперыменту паказалі, што неабходнасць падпарадкавання аўтарытэтам ўкаранілася ў нашай свядомасці настолькі глыбока, што падыспытныя працягвалі выконваць указанні, нягледзячы на маральныя пакуты і моцны ўнутраны канфлікт.
Стэнфардскі турэмны эксперымент - псіхалагічны эксперымент, які быў праведзены ў 1971 годзе ў Стэнфардскім універсітэце амерыканскім псіхолагам Філіпам Зімбардо. Эксперымент уяўляе сабой псіхалагічнае даследаванне рэакцыі чалавека на абмежаванне волі, на ўмовы турэмнага жыцця і на ўплыў навязанай сацыяльнай ролі на паводзіны.Добраахвотнікі гралі ролі ахоўнікаў і зняволеных і жылі ва ўмоўнай турме, наладжанай у склепе факультэта псіхалогіі. Зняволеныя і ахоўнікі хутка прыстасаваліся да сваіх роляў, і, насуперак чаканням, сталі ўзнікаць па-сапраўднаму небяспечныя сітуацыі. У кожным трэцім ахоўніку выявіліся садысцкія схільнасці, а зняволеныя былі маральна моцна траўмаваныя і двое раней часу былі выключаны з эксперыменту. Эксперымент быў скончаны раней. Філіп Зімбардо на ТЕD тлумачыць "Эфект Люцыфера" і як звычайныя людзі становяцца ці монстрамі ці героямі.
«Трэцяя хваля» (англ. The Third Wave) - псіхалагічны эксперымент, праведзены настаўнікам гісторыі Ронам Джонсам над навучэнцамі 10-га класа ( 16 гадоў) амерыканскай сярэдняй школы. У пачатку красавіка 1967 года Джонс выдаткаваў тыдзень заняткаў аднаго з класаў школы Апала-Альта на спробу асэнсаваць паводзіны нямецкага народа пры нацыянал-сацыялізме і адказаць на пытанне "Ці магчымы фашызм сёння?"
Табліца-прагноз: Эксперымент Рона Джонса ў школе
Вучні працуюць у групах - запісваюць у табліцу як па іх меркаванні адрэагавалі школьнікі на прапановы свайго настаўніка.
Праца з постэрамі фільма
Якія асацыяцыі выклікаюць у вас гэтыя выявы? Чаму?
Якія колеры выкарыстаны ў постэрах? Як вы думаеце, чаму?
Як вы думаеце, хто і як паказаны на постэрах? (дзе вучні, настаўнікі, бацькі) Чаму яны так паказаны?
Ці адпавядае карцінка заяўленаму жанру фільма (трылер, драма)
Што азначае слоган фільма?
Чаму фільм называецца "Эксперымент 2: Хваля"?
Праца з прагнозам эксперыменту
Дысцыпліна перад і пасля (скрыншоты кадраў)
Сіла супольнасці:
Абмеркаванне персанажаў фільма (вобраз) і матывацыі іх дзеянняў мэтазгодна арганізаваць як працу са скрыншотамі (вобраз) - характарыстыка настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў (апісанне знешняга выгляду, манеры паводзін, дзеянняў).
З дапамогай скрыншотаў і відэафрагментаў навучэнцы таксама змогуць абгрунтаваць сваё тлумачэнне матываў персанажаў фільма.
Прапануем засяродзіцца на пытаннях чаму адны школьнікі з радасцю далучыліся да Трэцяй хвалі, а другія - устрымаліся і пачалі супраціў. Ці можна тут вылучыць нейкія ўзаемасувязі са статусам у групе, паходжаннем, паспяховасцю ў школе, сямейным становішчам? Чым больш персанажаў будзе прааналізавана - тым лепш.
Персанаж
Настаўнік
Марко
Ліза
Каро
Цім
Вобраз
Матывацыя
Чаму настаўнік Венгер вырашыў правесці гэты эксперымент?
Ці падтрымалі эксперымент калегі і адміністрацыя школы? Як іх стаўленне ўплывала на Венгера?
Ці падабалася настаўніку тое, што адбывалася ў класе? Чаму вы так лічыце?
Як змяніліся падчас эксперыменту стасункі Венгера з калегамі, сям'ёй? Чаму?
Ці разумеў Венгер, што эксперымент выходзіць з-пад кантролю? Чаму вы так лічыце?
Што Марко лічыць важным у жыцці? Чаму вы так лічыце?
Чаму Марко спачатку прыняў правілы Венгера?
Што змяніла стаўленне Марко да эксперымену? Ці паўплывала гэта на стасункі з настаўнікам?
Ці можна лічыць Лізу лідарам? Чаму?
Ці ёсць у Лізы сябры і сяброўкі?
Чаму Ліза далучылася да "Хвалі"?
Чаму Каро адразу не прыняла правілы Венгера і выступіла супраць?
Ці падтрымалі Каро яе бацькі? Чаму?
Як гэта паўплывала на яе адносіны з аднакласнікамі, каханым чалавекам?
Чаму Каро вырашае дзейнічаць?
Чаму Цім з захапленнем падтрымаў новыя правілы?
Як змяніліся паводзіны Ціма падчас эксперыменту? Чаму гэта адбылося?
Чаму бацькі Ціма нічога не заўважылі?