Медыяадукацыя і медыяінфармацыйная граматнасць
Медыяадукацыя – частка асноўнага права кожнага грамадзяніна любой краіны на свободу самавыяўлення і атрымання інфармацыі, яна спрыяе падтрымцы дэмакратыі. Прызнаючы адрозненні ў падыходах і развіцці медыяадукацыі ў розных краінах, рэкамендуецца, каб яна было ўведзена ўсюды, дзе магчыма ў межах нацыянальных навучальных планаў, гэтак жа як у рамках дадатковай, нефармальнай адукацыі і самаадукацыі на працягу ўсяго жыцця чалавека. (ЮНЕСКА, 2002 г.).
Медыяадукацыя – частка адукацыйнага працэсу, накіраваная на фармаванне ў грамадстве медыякультуры, падрыхтоўку асобы да бяспечнага і эфектыўнага ўзаемадзеяння з сучаснай сістэмай мас-медыя, уключаючы як традыцыйныя (друкаваныя выданні, радыё, кіно, тэлебачанне), так і найноўшыя (камп’ютарна-апасродкаваныя дачыненні, інтэрнэт, мабільная тэлефанія) медыя з улікам развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
У гэтым азначэнні вылучаюцца два аспекты:
першы звязаны з уменнямі ўспрымання і выкарыстання інфармацыі, якая паступае з розных крыніц. Гэтыя ўменні спрыяюць развіццю асобы і дапамагаюць чалавеку ў прыняцці адпаведных стратэгій паводзін і дзейнасці;
другі — прадугледжвае наяўнасць у індывіда ўменняў быць паспяховым і адказным аўтарам звычайных, аўдыя і відэатэкстаў, якія размяшчаюцца ім на сайтах, у блогах, на YouTube, на форумах.
Медыяінфармацыйная граматнасць
Медыйная граматнасць
разумець ролю і функцыі медыя ў дэмакратычным грамадстве
разумець умовы, пры якіх медыя могуць выконваць свае функцыі
крытычна ацэньваць кантэнт медыя
узаемадзейнічаць з медыя для самавыяўлення і ўдзелу ў дэмакратычных працэсах
умець ствараць карыстальніцкі кантэнт
робіцца акцэнт на здольнасці разумець функцыі медыя, ацэньваць якасць выканання гэтых функцый і ўступаць у рацыянальнае ўзаемадзеянне з медыя дзеля самарэалізацыі
Інфармацыйная граматнасць
вызначаць і фармуляваць уласныя інфармацыйныя патрэбы
знаходзіць і атрымліваць доступ да інфармацыі
ацэньваць, сістэматызаваць і перадаваць інфармацыю
выкарыстоўваць інфармацыю, захоўваючы этычныя нормы
умець апрацоўваць інфармацыю, выкарыстоўваючы інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
падкрэсліваецца важнасць доступу да інфармацыі, яе ацэнкі і этычнага выкарыстання
Схема. Значэнне медыйнай і інфармацыйнай граматнасці ў грамадстве
Прэзентацыю "Медыяадукацыйны падыход у навучанні: гісторыя і грамадазнаўства ў школе" можна паглядзець і спампаваць тут:
Патрэніруемся? Адкажыце на пытанні:
Хто падрыхтаваў гэты матэрыял? (Аўтарства)
На каго ён разлічаны? (Аўдыторыя)
Каму выгадная гэта інфармацыя? (Мэты стварэння)
Каму належыць дадзеная крыніца інфармацыі? (Хто можа атрымаць ад гэтага выгоды?)
Ці прадстаўленыя крыніцы інфармацыі? (Даcтавернасць)
Пра што гэта паведамленне? Якія ідэі, каштоўнасці або пункты гледжання ўтрымліваюцца ў гэтым паведамленні? (Рэпрэзентацыя)
Што замоўчваецца, застаецца недагавораным за знешняй абалонкай паведамлення? Які яго невербальны сэнс? (Метады ўздзеяння)
Метадычныя дапаможнікі, зборнікі артыкулаў і распрацовак
Наталля Ільініч, Алена Палейка. Рэкамендацыі па фарміраванні медыйнай граматнасці вучняў на ўроках гісторыі і грамадазнаўства. Медыяадукацыя ў школе: фарміраванне медыяграматнасці вучняў: дапаможнік для настаўнікаў / М.І. Запрудскі, А.А.Палейка,А.У. Радзевіч, Т.П. Мацкевіч і інш.; пад рэд. М.І. Запрудскага. – Мінск,2016. С.136-162
Кароткі дапаможнік па выкладанні навейшай гісторыі (сведка, помнік, фота, фільм ды інш.) Т. Ваврава, Ч.Пыха. Кнігу на рускай мове (pdf) можна спампаваць тут
Яраслаў Найберт. Выкладанне гісторыі і медыяадукацыя ў гімназіі «Прыродная школа» ў Празе: ваенны ўчастак Ральско 1968-1991 Медыяадукацыя ў сучаснай школе. Зборнік навукова-метадычных артыкулаў пад рэд. М.Запрудскага. Мінск, 2016
Аксана Колтан. Реализация компетентностного подхода в школьном историческом образовании в условиях современной информационной среды
Дапаможнік для настаўніка "Медыяграматнасць на ўроках грамадскіх дысцыплін". Пад рэд. В.Іванова, О.Валашанюк, А.Макрагуза Кнігу на ўкраінскай мове (pdf) можна спампаваць тут
Матэрыялы семінару " Практычная медыяграматнасць" для настаўнікаў гісторыі (карыкатура, газета, плакат). Матеріали_семінару_Практична_медіаграмотність_МАТРА
Прэзентацыя
Яраслаў Найберт: Медыяадукацыя як складнік навучання пра мінулае (на рускай мове)
Перад праглядам мэтазгодна прачытаць артыкул Я.Найберта :
Я.Найберт. Выкладанне гісторыі і медыяадукацыя ў гімназіі «Прыродная школа» ў Празе: ваенны ўчастак Ральско 1968-1991
Гравюра, карыкатура, мапа і фота як сродкі фарміравання крытычнага мыслення вучняў на ўроках гісторыі і грамадазнаўства
Павел Мартыноўскі (Прага, Чэхія). З выступлення на семінары па медыяадукацыі
Алена Чарнова (НІА). Прэзентацыя "Фотография как медиатекст"
Алена Палейка (НІА). Прэзентацыя "Праца з фота на ўроках гісторыі і грамадазнаўства"
Алена Палейка (НІА). Інфаграфіка на ўроках грамадазнаўства Прэзентацыя Інфаграфіка(графічныя_сэрвісы)
Чэнэк Пыха (Карлаў універсітэт, Прага, Чэхія) Чаму неабходна выкарыстанне фільмаў у працэсе навучання гісторыі? Прэзентацыя "Фільм на уроках гісторыі" глядзець тут
Чэнэк Пыха, Тэрэза Ваўрава (Карлаў універсітэт, Прага, Чэхія) Як выкарыстоўваць нетрадыцыйныя крыніцы ў навучанні гісторыі? ( хроніка школы ў медыя, класныя журналы, фота педагагічнага калектыва) аўдыявізуальныя крыніцы (аўдыя- і відэазапісы ўспамінаў сучаснікаў падзей) Прэзентацыя "Очевидцы"
Практыкум:
Відэа-анімацыя: Ці магчыма расказаць усю гісторыю Беларусі ў адным роліку?
паглядзім анімацыйныя фільмы, прысвечаныя Беларусі
ацэнім навучальны патэнцыял кожнага анімацыйнага роліку: паняцці, даты, асобы, падзеі
Чаму ўспамінаюцца менавіта гэтыя (падзеі, асобы, даты)?
Што з пералічанага я не ведаў?
Што ёсць у школьным падручніку, а чаго няма? Чаму?
Як візуалізуюцца выбраныя падзеі?
Якую ролю адыгрывае музычнае суправаджэнне?
Якія мэты былі ў стваральнікаў кожнага з ролікаў? Для якой аўдыторыі яны створаныя?
падумаем, як можна скарыстацца ролікамі на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці
Алена Палейка. Параўнальны аналіз анімаваных ролікаў на гістарычную тэматыку.
прапануем заданне па тэхналогіі перакуленае навучанне (вучням за некалькі дзён ці тыдзень-два прапануецца спасылка па відэа і пытанні для працы ў групах ці індывідуальна)
па тэхналогіі вэб-квэст (па праблемнаму полю відэа ці анімацыі вучням прапануецца выканаць заданне індывідуальна ці ў групе па выбранай ролі)
выбіраем гістарычны сюжэт і малюем сваю гісторыю (спасылка тут)
папрактыкуемся ствараць сваю гісторыю: (інструменты тут)
Святлана Сяргеева. Гісторыя Беларусі. 10 клас. Камплект метадычных матэрыялаў, які будзе карысным пры вывучэнні I і II раздзелаў вучэбнай праграмы з фокусам на праблематыку станаўлення беларускай дзяржаўнасці спампаваць на настаўніку.інфо У камплект уваходзяць 8 відэаролікаў з метадычнымі распрацоўкамі ўрокаў:
Дзяржаўныя межы Беларусі,
Кастрычніцкія падзеі 1917 г. ў Беларусі,
Брэсцкі мір і Беларусь,
Абвяшчэнне БНР,
Стварэнне ССРБ,
Падзеі савецка-польскай вайны ў Беларусі,
Беларуская дзяржаўнасць у 1919–1920 гг. Рыжскі мір,
Беларусь пасля Рыжскага міру.
Праца з плакатам і карыкатурай
Навучальны відэафільм па гісторыі: