БЕРДАЎСКІ
ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ НАРОДНЫ МУЗЕЙ

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Бердаўская базавая школа Лідскага раёна"

Любоў да сваёй краіны прыходзіць праз прывіццё павагі да малой радзімы. Краязнаўства многія гады традыцыйна з'яўляецца візітнай карткай Бердаўскай школы. Вызначальную ролю ў рэалізацыі гісторыка-краязнаўчага выхавання адыгрывае гісторыка-краязнаўчы музей (кіраўнікі - Альшэўская Галіна Антонаўна і Арлоўскі Аляксандр Генадзьевіч). Музей дапамагае педагогам і выхавальнікам у падборы матэрыялу для правядзення тэматычных класных гадзін і выхаваўчых заняткаў, вучням і выхаванцам дае неабходныя крыніцы для пазнання свайго краю, прадстаўляе цудоўную пляцоўку для даследчай краязнаўчай дзейнасці, для напісання рэфератаў і рэалізацыі праектаў. Савет музея і лектарская група распрацоўваюць і праводзяць тэматычныя экскурсіі па музеі, установе адукацыі, аграгарадку і яго ваколіцах. У музеі праводзяцца інтэграваныя і адкрытыя вучэбныя і факультатыўныя заняткі, сустрэчы з вядомымі і заслужанымі жыхарамі Бердаўкі і лідскай зямлі, з выпускнікамі ўстановы адукацыі

Падрабязна гісторыю стварэння школьнага музея ў Бердаўцы, інфармацыю пра яго багатыя экспазіцыі,  адметныя экспанаты і не толькі ГЛЯДЗЕЦЬ па спасылцы ніжэй

АНЛАЙН-ДАВЕДНІК  ПА БЕРДАЎСКІМ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫМ НАРОДНЫМ МУЗЕІ

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бердаўская базавая школа  Лідскага раёна»