Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Бердаўская базавая школа Лідскага раёна"
Любоў да сваёй краіны прыходзіць праз прывіццё павагі да малой радзімы. Краязнаўства многія гады традыцыйна з'яўляецца візітнай карткай Бердаўскай школы. Вызначальную ролю ў рэалізацыі гісторыка-краязнаўчага выхавання адыгрывае гісторыка-краязнаўчы музей (кіраўнікі - Альшэўская Галіна Антонаўна і Арлоўскі Аляксандр Генадзьевіч). Музей дапамагае педагогам і выхавальнікам у падборы матэрыялу для правядзення тэматычных класных гадзін і выхаваўчых заняткаў, вучням і выхаванцам дае неабходныя крыніцы для пазнання свайго краю, прадстаўляе цудоўную пляцоўку для даследчай краязнаўчай дзейнасці, для напісання рэфератаў і рэалізацыі праектаў. Савет музея і лектарская група распрацоўваюць і праводзяць тэматычныя экскурсіі па музеі, установе адукацыі, аграгарадку і яго ваколіцах. У музеі праводзяцца інтэграваныя і адкрытыя вучэбныя і факультатыўныя заняткі, сустрэчы з вядомымі і заслужанымі жыхарамі Бердаўкі і лідскай зямлі, з выпускнікамі ўстановы адукацыі
Падрабязна гісторыю стварэння школьнага музея ў Бердаўцы, інфармацыю пра яго багатыя экспазіцыі, адметныя экспанаты і не толькі ГЛЯДЗЕЦЬ па спасылцы ніжэй
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бердаўская базавая школа Лідскага раёна»