4клас IV чвэрць
Тэма: «Музыка беларускага Купалля»
Мэта урока: далучэнне вучняў да беларускага фальклору праз беражлівыя адносіны і знаемства з традыцыяй святкавання Купалля на Беларусі.
Задачы ўрока:
выхаваўчая - выхоўваць цікавасць і любоў да народнай творчасці; дапамагчы дзецям адчуць прыгажосць беларускіх купальскіх песень, іх сувязь з прыродай і абрадавымі дзеяннямі людзей;
развіваючая - развіваць у вучняў эмацыянальнае ўспрыманне, вакальна-харавую культуру, творчую актыўнасць.
навучальная – працягваць знаёмства з народнымі традыцыямі беларускагаКупалля; паглыбіць уяўленні аб узаемасувязі выразнасці і выяўленчасці ў музыцы; стварыць умовы для свабоднайі мправізацыі.
Тып урока: урок паглыблення і развіцця тэмы.
Музычны матэрыял: беларуская народная песня "Купалінка"; беларуская купальская песня "Ішла Купалачкасялом"; беларуская народная песня "Пойдзем лугам"; карагодная беларуская песня "Ой, рана на Йвана"; беларуская народная музыка "Купалъскае свята ".
Выкарыстаныя тэхналогіі: тэхналогія вакальна-харавога музіцыравання, пластычнага інтанавання, інструментальнага музіцыравання, гульнявая, здароўезберагаючая тэхналогія.
Ход урока:
I. Арганізацыйна – матывацыйны момант.
1. Уваход у клас пад беларускую народную песню "Купалінка".
2. Вакальнае прывітанне.
- Вы ўвайшлі ў клас і вас сустрэла прыгожая песня. Ці пазналі вы яе? Які настрой выклікае яна? Чаму?
- На якім свяце можна пачуцьгэту песню?
- Што вы ведаеце праКупалле?
Купалле - гэта адно з найстаражытных і любімых у народзе святаў. Гэта свята вяршыні лета, росквіту прыроды (паказ на купальскую карціну).
У купальскую ноч вельмі весела з яе вогнішчамі, варажбой, скокамі, музыкай. Паслухайце, як спяваецца ў народнай песні:
Ой, рана, рана ды на Яна,
да ўся зямля дрыжала з Купала,
ды лясы звінелі, як мы пелі,
сяло разлягалася з музыкі.
Сёння на уроку мы з вамі паспрабуем стварыць карціну, якая будзе звязана з музыкай беларускага Купалля. Гэта карціна нам пакажа, з якімі абрадамі, легендамі, з'явамі прыроды звязана купальская музыка.
А ў гэтым нам дапамогуць вашы творчыя дамашнія заданні, якія вы рыхтавалі да урока. Што вы зрабілі? (Сімвалы купалъскага свята; купальскія кніжачкі да выставы).
Вашы работы нам абавязкова спатрэбяцца на ўроку.
А зараз адзначце на лесвічцы поспеху свае магчымасці пры выкананні заданняў, якія будуць вам прапанаваны на ўроку.
Калі вы лічыце, што добра падрыхтаваліся да ўрока і справіціся з прапанаванымі заданнямі, то на нотным стане верхняй лінеечкі адзначце ноткай чырвонага колеру. А калі не зусім упэўнены ў сваіх магчымасцях на ніжняй лінеечцы нотнага стану адзначце ноткай жоўтага колеру. (Вучні адзначаюць на шкале самаадзнакі свае магчымасці).
II. Музычная загадка. Выкананне беларускай купальскай песні "Ішла Купалачка сялом" па ролях з музычна - рытмічнымі рухамі.
Слайд №1("Ішла Купалачка сялом "к.н.п.)
Купальскія песні вельмі старажытныя і прыгожыя, яны цесна звязаны з легендамі, абрадамі, паданнямі. 3 некаторымі з іх мы сёння сустрэнемся. А зараз адгадайце музычную загадку.
1. Музычная загадка.
- Што намалявала гэта музыка? Якімі музычнымі фарбамі? (Вобраз Купалы з песні "Ішла Купалачка сялом ").
- Якія пачуцці ў ёй выражаны? (Сум ірадасць).
- У чым асаблівасць гэтай песні? Як трэба яе праспяваць? (Песня-дыялог).
2. Распяванне (закрытым гукам трохгучча; на -лё- легата; на -до- стаката, са словамі).
3. Выкананне песні па ролях (Купалінка, дзяўчаты, хлопцы).
III. Выкананне беларускай народнай песні "Пойдзем лугам" з
абрадавымі дзеяннямі.
Слайд №2 (Дзяўчаты з купальскімі вяночкамі)
Напярэдадні купальскай ночы, пад вечар, дзяўчаты ды жанчыны, спяваючы, ішлі ў поле збіраць купальскія травы і кветкі.
1. Вершы.
Настаўнік.
Нашы дзевачкі ўсю ноч не спалі,
Ім зязюленькі ўсе шчабяталі.
Навілі дзевачкі вяночкаў з чабору,
Каб усім прыгажуням былі ўпору!
Выходзіць 6 дзяўчынак, усе трымаюцъ у руках вяночкі. Сказаўшы свае словы, кожная надзявае вяночак.
1 -я дзяўчынка.
Саўю вяночак, свой лёс спагадаю,
Па лузе гуляючы, кветкі збіраючы, П
рыгожа спяваючы.
2-я дзяўчынка.
Калі мая доля добрая,
Віся, вяночак, як ручаёчак.
3-я дзяўчынка.
Калі мая доля шчасная,
Хай свеціць сонца яснае!
4-я дзяўчынка.
Не сохні, вяночак мой зеляненькі,
Каб долю спаткаці мне весяленьку!
5-я дзяўчынка.
Сёння Купалле, а заўтра — Ян.
Заиграй, сонейка, заиграй нам!
6-я дзяўчынка.
А мы пойдзем у таночкі.
Хай на нашыя вяночкі падзівяцца парубочкі!
2. Выкананне песні "Пойдзем лугам" (Збіранне кветак, карагод), упрыгожванне карціны.
- Як бы назвалі гэту песню? Чаму?
- Чым песня можа ўпрыгожыць купальскую карціну, якім абрадам? (на карціне з 'яўляюцца кветачкі г купальскія вяночкі).
- Што вы ведаеце пра травы і кветкі?
У купальскую ноч дзяўчаты звівалі вяночкі і кідалі ў раку, каб дазнацца пра свой лёс.
Лічылася, што на Купалле травы набіраюць цудадзейную природную сілу. У гэты ж дзенъ збіралі травы і варажылі па іх.
Па кветках, верылі людзі, можна даведацца аб здароўі сваіх родных. Для гэтага напярэдадні купальскай ночы трэба уваткнуцъ кветку купалкі паміж бярвенняў хаты і загадацъ на чалавека. Калі кветка пасля ранішняй расы не звяне, жыць яму доўгія гады.
3. Загадкі.
- Паслухайце, якія загадкі падрыхтавала Купалачка нашым хлопчыкам.
1. Стаяць на лузе сястрычкі— залатыя вочкі, белыя раснічкі. (Рамонкі.)
2. Што ў хлебе родзіцца, а есці не годзіцца? (Васілёк.)
3. Затое мы - ну чым не дзіва?
То колер жоўты ў нас, то сівы.
А хто ляціць ва ўсе канцы?
Ну, вядома (Дзьмухаўцы)
4. Гульня "Зачэп"(гучыць "Купалъскае свята ").
- Тыя, хто адгадаў загадкі, выходзьце да мяне. Зараз мы з вамі пагуляем у "Зачэп". Бачыце гэтую рысачку на падлозе? Станавіцеся каля яе. Зараз вы зачэпіцеся ўказальнымі пальцамі, і той, хто па маёй камандзе перацягне другога праз яе, - пераможа. Усё зразумела? Тады паспрабуем. А зараз -спаборніцтва... Вось і наш пераможца. Вы атрымліваеце купальскі вяночак. Падарыце яго той дзяўчыне, якая вам падабаецца.
IV. Ігра на музычных інструментах. Выкананне карагоднай беларускай песні "Ой, рана на Йвана",
Слайд №3(Купание на світанні)
На Купалле хлопцы і дзяўчаты купаюцца ў рэках, азёрах, умываюцца ранішняй расою.
- Што азначае гэты абрад з вадой?
Гаварылі, што вада ў гэтую ноч валодае магутнай гаючай, жыватворнай сілай, тому што на світанку ў ёй купаецца сонца. Яна, па паданні, робіць людзей прыгожымі.
Слайд №4 (Купалъскае вогнішча)
- Які галоўны абрад купальскай ночы?
Вечарам абавязкова раскладалі вялікія вогнішчы. Агонъ, па павер'ях, ачышчаў людзей ад зла і няшчасцяў. Вакол кастроў танцавалі, праз іх пераскоквалі: хто далей і вышэй, той будзе шчаслівейшым. Лічылася, што вугалёк з купальскага агню лечыць, ахоўвае ад сурокаў.
Усю ноч ля купальскага агню спявалі песні, ладзілі карагоды, гульні.
- Якую б песню праспявалі вы каля кастра? Чаму?
1.Складзіце выканальніцкі план бел.нар.песні "Ой, рана на Йвана", выкарыстаўшы ігру на музычных інструментах.
2. Выкананне песні з музычнымі інструментамі.
3. Упрыгожванне купальскай карціны.
- Чым гэта песня ўпрыгожыць нашу купальскую карціну? (на кару те з 'яўляецца вогнішча).
4. Гульня каля вогнішча (гучыць "Купальское свята").
- А зараз пагуляем каля кастра, паглядзім, хто ж у нас самы спрытны. Трэба пяраскочыць праз вогнішча і не дакрануцца да яго. Выходзьце, хлопчыкі. (Усе хлопцы скачуць праз вогнішча, калі ўдзельнік гульні закранае стужку, ён "апякаеща " і выходзіць з круга).
5.Самыя лоўкія, спрытныя, зараз пойдуць шукаць папараць-кветку. (Гучыць музыка "Купалъскае свята". Усе шукаюцъ кветку).
Вось і знайшлася папараць-кветка. Сення табе вельмі пашанцавала. Ты знайшоў сваё шчасце. Няхай яно ідзе побач з табою усё жыццё.
- Што вы ведаеце пра папараць-кветку?
Згодна з народнымі павер 'ямі, папараць -кветка зацвітае толькі раз у год -апоўначы на Купалле, звычайна ў самым гушчары лесу. Гэтая кветка цвіце толькі некалькі імгненняў, і той чалавек, які зможа яе сарваць, стане шчаслівым і багатым, атрымае здольнасць разумець гаворку звяроў і дрэў..
V. Карціна «Солнце купается» Галіны Фесенка.
Заканчвалася купальскае свята ля ракі. Усе назіралі за "ігрой" узыходзячага сонца, пры гэтым спявалі:
А на Купалу
Рана сонца йграла.
Рана сонца йграла
На добрыя годы,
На цёплыя росы,
На хлябы-ўраджаі.
- Угледзьцеся ў карціну Галіны Фесенка «Солнце купается». Якімі фарбамі змагла перадаць мастачка прыгажосць купальскага ранку?
- Ці сугучна яна з музыкай беларускага Купалля? Чаму?
VI. Вынік урока.
- А ці можа наша купальская карціна расказачь пра музыку, што гучала сёння на уроку?
- 3 якіх песень яна складзена?
-У чым прыгажосць і асаблівасць музыкі беларускага Купалля? (Разнастайная па характары, багатая на абрадавыя песні, танцы, карагоды; адчуваецца сувязъ з прыродай, з абрадавымі дзеяннямі людзей).
VII. Дамашняе заданне.
Паспрабуйце скласці сваю невялікую купальскую песеньку.
VIII. Ацэнка ведаў вучняў і рэфлексія.
А зараз вернемся да нашай лесвічкі поспеху – нотнага стана і кожны паспрабуе даць ацэнку сваёй рабоце на ўроку. (Настаўніца разам з вучнямі вызначае крытэрыі, па якім будзе ацэньвацца работа).
Ітак, дзеці, пры ацэньванні вы павінны ўлічваць сваю актыўнасць на ўроку і правільнасць адказаў.
Зараз за работу на працягу ўсяго ўрока побач з ноткай, якую вы ставілі ў пачатку ўроку, пастаўце нотку адпаведнага колеру.
Напамінаю, калі вы правільна адказвалі на ўроку і былі актыўныя пакладзіце нотку чырвонага колеру на верхняй лінеечцы, а калі штосьці не ўдалося – нотку жоўтага колеру на ніжняй лінеечцы нотнага стану. (Вучні выконваюць самаацэнку сваёй дзейнасці. Пасля гэтага настаўніца правярае рэзультат самаацэнкі вучняў і робіць свой аналіз дзейнасці кожнага вучня, выстаўляючы побач з вучнёўскімі ноткамі сваю нотку адпаведнага колеру па наступным крытэрыям:
- актыўнасць вучня на ўроку;
- правільнасць адказаў;
- якасць выканання творчых заданняў;
- уменне слухаць музыку;
- якасць спявання і выканання песень.
Наш урок падышоў да канца. Працавалі ўсе вельмі добра. Упрыгожце нашу купальскую карціну той кветачкай, якая болыш падыходзіць да вашага настрою: калі добры настрой атрымаўся ад урока -чырвонай, а калі не вельмі - сіняй.
Зрабіце выставу купальскіх кніжачак.
- Дзякуй за урок! Выхад з класа пад беларускую народную песню "Купалінка".