Антонік Анатоль Міхайлавіч нарадзіўся 14 лістапада 1938 года ў вёсцы Міхалкі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.
Вайна ўнесла свае карэктывы ў лёс многіх яго аднагодкаў. Вось і Анатоль пайшоў вучыцца толькі ў восем гадоў. Імкненне да ведаў прывяло хлопчыка пасля заканчэння роднай пачатковай школы і сямігодкі ў Грынках аж у Дабраволю, дзе на той час была сярэдняя школа. Два гады працы ў мясцовым калгace, куды Анатоль уладкаваўся пасля школы, не астудзілі жаданне паступаць вучыцца далей. I вось у 1958 годзе юнак становіцца студэнтам Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. Неўпрыкметку прабеглі гады вучобы, у кішэні дыплом вучонага агранома, а наперадзе ўсё жыццё.
Лёс склаўся так, што ў працоўнай кніжцы Анатоля Міхайлавіча амаль няма чыстага лістка: пачынаў інспектарам Ваўкавыскага калгасна - саўгаснага ўпраўлення. У 1963 годзе маладога спецыяліста назначаюць галоўным аграномам саўгаса “Шылавічы”. 3 1965 года - дырэктар саўгаса “Савецкі” у Лідскім раёне. Потым - начальнік хімічнага атрада ў Астравецкім раёне. У 1971 годзе - галоўны аграном калгаса “Уперад”, цяпер гэта СВК “Мацвееўцы”. У 1973 годзе прыйшоў працаваць у калгас “Зорка”. Быў намеснікам старшыні, сакратаром партыйнай арганізацыі. За добрасумленную працу ў 1970 годзе быў узнагароджаны юбілейным медалём “За доблесную працу”. Апошнія гады працаваў аграномам. Шмат гадоў быў старшынёй народнага кантролю. На заслужаны адпачынак пайшоў у 2005 годзе. Працоўны стаж Анатоля Міхайлавіча склаў 49 гадоў. Заслужаны працаўнік КСУП “Няверавічы”.
Згодна з Указам Прэзідэнта жывёлавод СВК “Невяровічы” Нагорны Васіль Іванавіч атрымаў медаль “За працоўныя заслугі”. Гэтаму спрыялі добрасумленная праца, добрыя паказчыкі, прыкладнае выкананне абавязкаў. А папярэднічалі гэтаму тры Падзячных лісты
Газета “Наш час” 16 верасня 2004 года
Верабей Казімір Браніслававіч
Маісеевіцкую сярэднюю школу скончыў з атрыманнем "срэбнага медаля" ў 1986 годзе. У 1993 годзе Казімір Браніслававіч Верабей паспяхова завяршыў навучанне ў Беларускім дзяржаўным аграрным універсітэце (спецыяльнасць – механізацыя сельскай гаспадаркі). Пасля гэтага ён стаў працаваць у былым калгасе "Зорка", дзе спачатку ён займаў пасаду загадчыка ў рамонтнай майстэрні. Затым ён стаў галоўным інжынерам, а пасля, ён заняў пасаду намесніка старшыні па механізацыі. З 2013 года Верабей Казімір Браніслававіч з'яўляецца дырэктарам камунальнага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Неверавічы".
Крэўскі Алег Раманавіч
Маісеевіцкую сярэднюю школу скончыў ў 1989 годзе. Паступіў у Жыровіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум, дзе атрымаў спецыяльнасць “Тэхнік-механік”. У 1995 годзе прызначаны начальнікам ПАСП-14 в.Няверавічы Ваўкавыскага РАНС. За дасягненне высокіх паказчыкаў ў эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці Ваўкавыскага раёна ў 2010 годзе занесены на раённую Дошку Гонару. У 2011 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта. У 2017 годзе ўзнагароджаны граматай Гродзенскага абласнога упраўлення Міністэрства па надзвычайным сітуацыям Рэспублікі Беларусь. У 2018 годзе ўзнагароджаны нагрудным знакам “ВЫДАТНІК”.