Народны сямейны ансамбль «Сваякі» Дома культуры аграгарадка Юбілейны прыняў ўдзел у святочным канцэрце, прысвечаным Дню народнага адзінства, які праходзіў у сталічнай «Мінск-Арэне». На сцэну выйшлі 1800 артыстаў з усіх вугалкоў краіны.
У аграгарадку Юбілейны Ваўкавыскага раёна на фасадзе школы ўстанавілі таблічку, прысвечаную Сцяпану Стругу, які адкрыў Народны Сход у Беластоку, на якім было прынята рашэнне аб уз'яднанні Заходняй і Усходняй частак Беларусі.