Па архіўным дакументам вядома, што маёнтак меў 6000 дзесяцін урадлівай зямлі, быў вельмі дагледжаным, і лічыўся багатым, пры гэтым быў ў абавязках. Ёсць у архіўных дакументах пералік маёмасці: 2 флігелі, бровар, сырабойня, вазоўня, лазня, будынак цукровай фабрыкі, малацільня, вяндлярня, канюшні, свірны, ледавікі, пограба, мноства хлявоў, вадзяны млын, крухмальны завод, прадукцыя якога ішла на экспарт. Ад крухмальнага завода на беразе ракі Пціч да нашых дзён захаваліся 3 чаны дыяметрам 2,5м.
Сам крухмальны завод падарвалі партызаны падчас Вялікай Айчыннай вайны.