Для таго, каб ваша прагулка выхаднога дня прайшла найлепшым часам, прапануем Вам папярэдне азнаёміцца з:
- кнігай па гісторыі Анопаля, якая знаходзіцца ў бібліятэцы пры ЦК ім.У.М.Грома (пачатковая кропка вандравання). Вы зможаце пагутарыць з аўтарам кнігі, якая там працуе і паглядзець наяўныя матэрыялы і здымкі.
- варыянтам гутаркі з дзецьмі пра ўяўленне а Радзіме (спытайце: што яны уяўляюць калі чуюць слова "Радзіма"? Як яны разумеюць тую ці іншую прымаўку, або пріказку (знойдзіце на аднайменнай старонцы)? Няхай паспрабуюць адгадаць загадку, ці прыдумаюць сваю.
- вершамі на тэму Радзіма (спытайце дзяцей пра што верш, як аўтар апісвае Радзіму, якімі словамі?)
- памяткамі пешахода, веласіпедыста і правілаў паводзін на экскурсіі каб прагулка прайшла бяспечна (каб гэта не было сумна, папрасіце дзіцё дапамагчы напомніць гэтыя правілы, можаце адмыслова рабіць усё наадварот - дзіцё з задавальненнем вас паправіць)
- прапанаванымі намі гульнямі для запаўнення часу, пакуль вы будзеце пераходзіць ад адной кропкі да другой ці падчас адпачынку
Мы будзем рады, калі Вы дашлеце нам фотаздымкі свайго вандравання і дзіцячых малюнкаў. Якія мы з задавальненнем размесцім на нашым сайце!