Анопаль - невялікая вёсачка ў Мінскім раёне, якая мае багатую і, на жаль маладаследаваную гісторыю. Маёнтак, які быў пабудаваны у гэтым мястэчку да пачатку XVIII стагоддзя называўся Кропіца і належаў Халецкім. Але у 1747 годзе Ганна Халецкая выйшла замуж за Альбрэхта Радзівіла, пасля чаго маёнтак стаў звацца Анопаль, што азначала - Ана і паселішча. З тых часоў на працягу некалькіх пакаленняў гэты маёнтак заставаўся ўласнасцю Радзівілаў.
У маёнтак Анопаль уваходзіла 10 вёсак, пачынаючы ад д.Крупіца да д. Кайкава
Каля 1780 года быў пабудаваны Сядзібны дом - аднапавярховы доўгі каменны сціплы будынак, найменны "Белым домам", размешчаны з паўдневага боку ўязной алеі. Парадным фасадам з вялікай драўлянай верандай дом быў звернуты ў бок галоўнага ўезду. Да дому прымыкаў двухпавярховы бакавы флігель.
На жаль, ніякіх гістарычных звестак аб сядзібе практычна не захавалася. Аднак ёсць усё ж адзін цікавы момант. Усходні бок сядзібнага дома быў упрыгожаны высокай крытай аранжарэяй, якая злучалася з домам спецыяльным пераходам. У шкленні аранжарэі выкарыстоўвалася шкло рознага колеру, таму сам павільён быў вельмі прыгожы і не мог не прыцягваць увагу гасцей сядзібы.
У панскай сядзібе пасля рэвалюцыі, пасля Вялікай Айчыннай вайны былі: крама, хата-чытальня, сельская рада, клуб, сталовая, а ў 1923 годзе – сельскагаспадарчая камуна «Серп і Молат».
Аднак ў 1932 годзе пабудова была разбурана, застаўся толькі падмурак хаты, на якім зараз пабудаваны аднапавярховы жылы дом. На месцы аранжарэі – стаіць адрына (сарай).
У змененым выглядзе захаваліся некалькі хат працоўных, якія таксама выкарыстоўваюцца як жылыя.
Сядьзібны дом "Белы дом"
Па парку батракам і сялянам хадзіць не дазвалялася, падыходзіць да "Белага дому" забаранялася ўсім, акрамя прыслугі. За парушэнне гэтага правіла - накладвалі штраф. Па парку гулялі толькі гаспадары і іх госці. Пра тыя часы нагадвае парк, ад якога на сённяшні дзень захавалася толькі 30%.
Поруч з сядзібай быў разбіты канал. Рэшткі насыпнога вала і блізкія паркавыя алеі засталіся з часоў Радзівілаў
З 1922 па 1926 год на базе былога маёнтка была створана сельскагаспадарчая дзіцячая асада, дзе жылі 100 беспрытульных дзяцей. Маёнтак перадаваўся задарма ў карыстанне дзіцячаму дому пры ўмове, каб дзіцячая асада складалася з дзяцей, якія прыбылі з галодных губерняў Паволжа. Апроч іх, у асадзе «Серп і Молат» знаходзіліся дзеці з усіх куткоў краіны, сярод якіх сустракаліся маленькія грамадзяне Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Дзеці атрымвалі сельскагаспадарчую адукацыю. Навучанне вялося на беларускай мове і, як прадмет, выкладаліся руская і нямецкая мовы. 6 сакавіка 1926 года быў зацверджаны пераезд у Старое Сяло Заслаўскага раёна “Цяпер Мінскі раён”. Сам жа маёнтак перайшоў у рукі Белсельтрэста для месцавання ў ім чарговага сельскагаспадарчага прадпрыемства. У 20-я гады панскія землі падзялілі паміж парабкамі.