У адным з бакавых баскетаў на першай алеі размяшчаўся барочны драўляны касцёл ім. Святой Ганны, пабудаваны ў 1776 годзе.
У падвалах касцёла знаходзіўся склеп князёў і пахаваных членаў сям`і Анапальскай лініі. Сваякоў прывозілі хаваць нават з Варшавы.
03 верасня 1882 года касцёл быў зачынены з-за трухлявасці. Ў 1907 годзе пачалося будаўніцтва новага каменага касцёла, але ўзвялі толькі сцены, без даху, калі у 1912 годзе будаўніцтва было прыпыніна.
З успамінаў мясцовых жыхароў вядома, што ў 50-я годы XX стагоддзя астанкі Радзівілаў былі раскіданы спачатку па парку, а крыху пазней іх пахавалі на могілках.
У цяперашні час у склепе ў жыхаркі в. Анопаль захаваліся толькі грабніцы і закладзеныя хады, якія вялі на могілкі і да “Белага дома”.
У 1998 годзе ў Крупіце пачалося будаўніцтва храма Спачыну Найсвятой Багародзіцы.