Вадзяны млын на рацэ "Пціч" быў пабудаваны ў часы кіравання Аляксандра Дамінікавіча Радзівіла, уваходзіў у яго маёнтак і функцыяваў аж да 50-х гадоў 20 стагоддзя. Працавала яшчэ пасля вайны. Млын быў драўляным, стаяў над вадой на велізарных дубовых палях. Па вышыні з трохпавярховую хату. Там, дзе стаяў млын, рака была досыць шырокай, недзе каля пяцідзесяці метраў. Перад мостам была ўладкавана адмысловая, з дубовых паляў змацаваных паверсе міжсобку брусамі, дугаватая абарона ад крыгаходу. Праз раку быў перакінуты драўляны мост, пад мостам плаціна з дзёрну і гліны, умацавана дубовымі палямі. Стаяў вадамер. У плаціне былі адмысловыя засланкі, якія рэгулявалі напор вады. Запруда падняла ровень вады ў рацэ і ўтварыла даволі вялікую азярыну. Напору вады хапала для правядзенне ў рух некалькі колаў. У млыне стаяла два жароны па паўтара метра ў дыяметры. Адзін для грубага памолу, другі – для дробнага. Аднойчы ўвесну прадрала плаціну і знесла мост. Па аповедах старажыл, у савецкі час, калгас «Новы побыт» захоўваў там хімікаты. За зіму сцены гэтак насыціліся, што немагчыма было зайсці ў будынак млына. Таму яе разабралі. Але дубовыя зрэзаныя палі, на якіх стаяў млын, захаваліся да нашых дзён.
месца , дзе стаяў вадзяны млын сення