Мы з вамі жывём на прыгожай планеце Зямля. На ёй жывуць людзі, звяры, птушкі, рыбы, растуць дрэвы, цвітуць кветкі. У кожнага з іх ёсць свій дом. Таксама і ў кожнага чалавека існуе свой дом, свая сям΄я, свая Радзіма.
Гісторыя нашага краю, гэта гісторыя нашай Радзімы.
Спытайце у дзіцяці што такое Радзіма?
Радзіма – гэта зямля, на якой ты нарадзіўся, дзе нарадзіліся і твой дзед, і твой бацька і маці, усе мы.
Радзіма – гэта твой родны горад ці сяло, вуліца, дзе стаіць твая хата
Радзіма - гэта тое, што было да нас: наша гісторыя, культура, нашы помнікі і традыцыі.
Радзіма – гэта тое, што ёсць сення: нашы гарады і вёскі, лугі і лясы, нашы суседзі, наш дзіцячы сад і школа, ўсё, што навакол.
Радзіма – гэта наша будучыня.