У аснове назвы крупы, крупка - здробленае зерне пшаніцы, прамежкавы прадукт пры перапрацоўцы яе у гатанковую муку. У вёсцы здаўна быў вадзяны млын, куды навакольныя жыхары вазілі пытляваць муку. У выніку пытлявання атрымоўвалі крупчатку - муку самага высокага гатунку. У 1791 годзе Крупіца - вёска маёнтка Аннаполь Каралішчавіцкай парафіі, шляхецкая ўласнасць. У 1880,1815 гг.- вёска у Мінскім павеце, уласнасць князя Радзівіла, 21 двор, 187 жыхароў. У 1858 г. Крупіца - вёска Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета, 66 двароў. 343 жыхара, кузня, хлебазапасны магазін, царква на могілках, народнае вучылішча (адкрыта ў 1863 г.). На 1997 г. ёсць сярэдняя школа, дзіцячы сад, бібліятэка, цэнтр культуры, музей, аддзяленне сувязі, гандлёвы цэнтр, лазнева-пральны камбінат.