Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі,
Мы з вамі жывём у выдатным і прыгожым месцы. Ці часта у Вас узнікаюць думкі пра тое: адкуль узяліся гэтыя прыгожыя алеі, чаму ў нас такі незвычайны ландшафт, што за рэшткі драўляных паляў з воднага струменя рэчкі ля маста і для чаго патрэбныя былі гэтыя велізарныя чары ля берага ракі?
Для таго, каб уваўсім разабрацца, мы запрашаем Вас у гэту вандроўку “мінулае па зямлі нашых продкаў”.
Спачатку прапануем вам успомніць правілы пешахода, веласіпедыста і паводзін на экскурсіі.
Мы распрацавалі для вас маршрут, які пачынаецца з музея ў
Крупіце, які знаходзіца на другім паверсе ЦК ім.У.М.Грома
Хаця наша экскурсія разлічана на 1,5-2 гадзіны, мы рэкамендуем адвесці на гэта хаця б поўдня. Таму што праводзячы прагулку ад адной кропкі да другой, можна правесці: маўленчыя, дыдактычныя, пальчыкавыя, рухомыя гульні ці ўзяць з сабой мячык, бадмінтон, фрызбі, падхватнік . Зрабіць прыпынак ля берага рэчкі, дзе некалі быў вадзяны млын, крухмальны завод і адкуль бачны ступеністы ландшафт з рэшткамі панскага саду і жылая хата, што стаіць на рэштках падмурка панскага "белага дому". Будзе выдатна ўзяць з сабой ежы, посцілку ці плед і ўладкаваць пікнік. А калі вы таксама захопіце альбом для малявання і крэйды, алоўкі ці фламастары, то дзеці змогуць захаваць самыя яркія ўражанні ад гэтага цудоўнага дня.
Будзем рады бачыць вашы фотаздымкі па вандраванню!