Апавяданні для дзяцей разнастайныя паводле сваёй тэматыкі і праблематыкі. Яны вучаць любіць Радзіму, ганарыцца яе мінулым і сучасным; шанаваць бацькоў і паважаць старэйшых; жыць у згодзе з людзьмі; берагчы прыроду, цаніць яе хараство; быць працавітымі, дружнымі, спагадлівымі.
Пазнаёмцеся са зместам падручнікаў па дысцыпліне "Літаратурнае чытанне" на сайце https://e-aversev.by/. Прачытайце апавяданні, уключаныя ў падручнікі.
Выканайце практыкаванне, і вы атрымаеце наступнае кодавае слова.