Давай пазнаёмімся! Я - Ванятка, сын дзеда Аўласкі і бабы Параскі. Колькі казак я ведаю - не пералічыць!..
Давялося мне ў краіне фальклору сустрэцца і з Курачкай Рабкай - чырвонай шапкай, і з Казою-дзеразою, і з Мышкай-нарушкай, і нават з вялізным жахлівым Цмокам. Меў я столькі прыгод, што хапіла б на многія кнігі. Зрэшты, ёсць пра мяне кніга Паўла Андрэевіча Місько - "Прыйдзі, дзень-залацень!". Прайшоўшы праз усе выпрабаванні, я вырас і зрабіўся з хлопчыка-з-пальчыка высокім, прыгожым і разумным хлопцам.
Але час ідзе, і знікла мая сіла, бо я ведаю толькі фальклор і амаль не знаёмы з творчасцю беларускіх празаікаў і паэтаў. Трэба зноў у дарогу, каб набрацца новых ведаў пра дзіцячую літаратуру, падрасці і стаць дужым! Пойдзем разам!
Што ж, сябры, пачнём наш шлях па краіне дзіцячай літаратуры.
І, канечне, у першую чаргу чытаем класіку.
Янка Купала напісаў няшмат твораў для дзяцей. У дакастрычніцкі перыяд ім былі напісаны вершы сацыяльнага, сямейна-побытавага зместу («Спі, маленькі мой сыночак!..», «Сірочая доля», «Над калыскай»), у савецкі перыяд - творы грамадзянскага і патрыятычнага зместу («Арлянятам», «Сыны», «Піянерскае»); творы аб дзіцячых захапленнях, свеце дзіцячых уяўленняў («Кароль», «Хлопчык і лётчык», «Алеся», «Бай» і інш.); верш эстэтычнага зместу «Песня і казка».
(Класіфікацыя вершаў прыводзіцца паводле кнігі: Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапаможнік для студ. / А. М. Макарэвіч [і інш.] ; пад агульнай рэд.
М. Б. Яфімавай, А. М. Макарэвіча. – Мінск : Вышэйшая школа, 2008. – 688 с.).
Прачытайце вершы Янкі Купалы і выканайце заданні, каб даведацца першае кодавае слова!
А цяпер устаўце прапушчаныя словы ў верш Янкі Купалы
«Песня і казка», і вы атрымаеце наступнае кодавае слова!