Цікаўныя , дапытлівыя хлопцы і дзяўчаты! Прыпынімся, каб уважліва прачытаць творы для дзяцей Уладзіміра Дубоўкі. Дарэчы, аднаго з персанажаў твораў пісьменніка так і завуць - Цікаўны. Вось як пра яго напісана ў паэме "Кругі":
...Жыў чалавек адзін у нас,
цікаўны вельмі і дапытны.
Ён гэтым у зубах навяз,
пытаннямі усім апрыкраў.
— Чаму вось так, чаму не так? —
пытаецца ў людзей вясковых.
Не задаволіцца, дзівак,
на два ці тры якія словы.
А ў казцы У. Дубоўкі "Мілавіца", якая ўваходзіць у кола дзіцячага чытання, мы зноў з гэтым персанажам сустрэнемся і даведаемся пра яго незвычайныя прыгоды.
Уладзімір Дубоўка не пісаў вершаў, прызначаных непасрэдна для дзяцей. Але некаторыя з іх увайшлі ў кола дзіцячага чытання, як, напрыклад, вершы "О Беларусь, мая шыпшына" і "Родная мова, цудоўная мова!.."
У. Дубоўка апрацаваў шмат фальклорных казак і напісаў многа ўласных, аўтарскіх. У казцы "Мілавіца" Цікаўны ідзе да Сонца, каб атрымаць адказы на ўсе пытанні, даведацца, як зрабіць жыццё шчаслівым. Вяртаецца ён з дачкой Сонца Мілавіцай, каб разам прыносіць карысць людзям. У казцы "Як Сінячок да Сонца лётаў" маленькая птушка-сінічка, рызыкуючы жыццём, здабывае агонь для людзей. Казкі з кніг "Цудоўная знаходка", "Кветкі - сонцавы дзеткі", "Залатыя зярняты", "Дзівосныя прыгоды" і інш. вучаць працавітасці, сціпласці, настойлівасці, сумленнасці.
Дадаткова інфармацыю пра Уладзіміра Дубоўку глядзіце тут і тут.
Падрабязна пра жыццё і творчасць У. Дубоўкі чытайце ў кнізе: Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапаможнік для студ. / А. М. Макарэвіч [і інш.] ; пад агульнай рэд.
М. Б. Яфімавай, А. М. Макарэвіча. – Мінск : Вышэйшая школа, 2008. – С. 316-336.
Выканайце практыкаванне, і вы атрымаеце наступнае кодавае слова!
Мультфільм па казцы У. Дубоўкі "Мілавіца"