Адукацыйны вэб-квэст
Адукацыйны вэб-квэст
Хлопчык Ванятка - персанаж беларускіх народных казак, хлопчык-з-пальчык, які потым зрабіўся асілкам, а таксама галоўны герой кнігі Паўла Місько "Прыйдзі, дзень-залацень!", у якой фальклорныя казкавыя сюжэты былі пераказаны аўтарам на сучасны лад. Але час ідзе, і Ванятка амаль страціў сваю сілу: аказваецца, ён не чытаў аўтарскіх літаратурных твораў для дзяцей, ведае толькі фальклор і зусім не знаёмы з творчасцю беларускіх пісьменнікаў. Каб зноў стаць дужым, Ванятку трэба здзейсніць падарожжа па краіне дзіцячай літаратуры, пазнаёміцца з творчасцю беларускіх пісьменнікаў ХХ - пачатку ХХІ стст. А ўдзельнікі квэста яму ў гэтым дапамогуць.
Парадак удзелу ў квэсце
1. Зарэгістравацца, адказаўшы на пытанні рэгістрацыйнай анкеты.
2. Выканаць заданні вэб-квэста на кожным этапе і пасля кожнага этапа ўпісаць кодавае слова ці словы ў Пуцявы ліст.
3. Пасля ўсіх этапаў скласці кодавую фразу і ўпісаць яе ў Пуцявы ліст.
4. На заключным этапе запоўніць выніковую анкету.
Ну, што зацікавіліся? Тады рэгіструемся!
Паглядзіце матывацыйнае відэа