План-канспект занятку
Тэма: Горад Ашмяны: ад старажытнасці да 1795 г.
Мэта занятку: пазнаёміць вучняў з асаблівасцямі і этапамі развіцця горада ад старажытнасці да 1795 г.
Задачы:
адукацыйная: разглядзець і пазнаёміць вучняў з гісторыяй горада Ашмяны, асноўнымі этапамі яго станаўлення і развіцця да канца XVIII ст.
развіваючая: прадоўжыць развіццё навыкаў гістарычнага мыслення, навучаць вылучаць галоўнае, абагульняць, сістэматызаваць, рабіць высновы.
выхаваўчая: выхоўваць цікавасць і павагу да гісторыі роднага краю; навучаць праяўляць ініцыятыву, актыўнасць, самастойнасць; выхоўваць інтарэс да пазнання новага.
Забеспячэнне: Тэксты (карткі), мультымедыя або тэлевізар.
Ход
1. Арганізацыйны момант.
2. Падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу.
3. Вывучэнне новага матэрыялу.
4. Замацаванне новага матэрыялу.
5. Рэфлексія.
Арганізацыйны момант
Настаўнік: Добры дзень, сядайце…
На дошцы запісаць дату і тэму.
Падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу
Настаўнік: Сёння мы з вамі будзем знаёміцца з асаблівасцямі развіцця нашага раённага цэнтра і яго бліжэйшых ваколіц. І на пачатку я прапаную вам праглядзець і праслухаць невялічкі відэаролік.
Прагляд відэа.
Спадабаўся верш?
Гэта верш нашай мясцовай паэтэсы з якой трошкі пазней мы пазнаёмімся бліжэй.
Настаўнік: Гісторыя Ашмян і раёна вядома археолагам ужо з 10-12 стагоддзяў, а сам горад у свой час з’яўляўся адной з рэзідэнцый вялікіх князёў літоўскіх. Зведалі Ашмяны і ашмянская зямля як міжусобіцы кіраўнікоў Вялікага княства Літоўскага, так і неаднаразовыя напады тэўтонскіх рыцараў, расійскіх, шведскіх, французскіх, польскіх і германскіх войскаў, фашысцкую акупацыю.
Слаўныя і гераічныя, драматычныя і трагічныя старонкі ёсць у летапісе гісторыі Ашмяншчыны. Не абмінулі яе ўсе войны і рэвалюцыі, якія прайшлі праз Беларусь. Яны пакінулі свой след не толькі ў помніках і абелісках, якімі так багата ашмянская зямля, а і ў душах і сэрцах, лёсах тутэйшых людзей, незалежна ад іх узросту, нацыянальнасці і веравызнання.
Вывучэнне новага матэрыялу
А пачнём мы з краязнаўчай казкі “Откуда могло пойти название «Ошмяны»?”
Знаёмімся з казкай
Настаўнік: Цікавая гісторыя? А ведаеце вы яшчэ якія-небудзь версіі паходжання назвы нашага горада?
Вучні пералічваюць версіі пра якія яны чулі раней.
Настаўнік: Цяпер разам будзем знаёміцца з гісторыяй горада. Зараз вы атрымаеце па 2 карткі з тэкстам, у адной з ім ёсць пропускі, якія вам трэба будзе запоўніць самастойна, выкарыстоўваючы першую куртку, а пасля мы праверым як вы справіліся. Пачынаем!
Вучні атрымліваюць карткі і пачынаюць выконваць заданне (запаўняць пропускі).
Настаўнік: Усе справіліся? Добра, пачынаем правяраць.
Вучні чытаюць па чарзе, па абзацу, ці па некалькі сказаў.
Тэкст
Ашмяны - горад у Гродзенскай вобласці на рацэ Ашмянка. Цэнтр раёну. Насельніцтва складае каля 17 тысяч чалавек.
Ашмяны — даўняе магдэбурскае месца, цэнтр гістарычнага рэгіёну.
Паходжанне назвы горада мае некалькі тлумачэнняў. Найчасцей сустракаюцца спробы звязаць яго з літоўскімі словамі «aszmenies» («ашменес»), што ў перакладзе азначае вастрыё, і «akmenas» («акменас») — камень. Дарэчы, камень дамінуе і ў распаўсюджанай легендзе аб Ашмянах. Сустракаюцца і іншыя варыянты: у крыжацкіх летапісах захавалася слова «asschemynne» («асшэмінэ») — горад з драўлянымі пабудовамі, або назва мае фіна-вугорскае паходжанне і перакладаецца на беларускую мову як «мядзведзь».
Першы пісьмовы ўспамін пра Ашмяны як замак у Віленскім княстве змяшчаецца ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай» і датуецца 1341 годам. У гэты час мясціна знаходзілася ў валоданні вялікага князя Гедыміна і паводле спадчыны перайшла да ягоных сыноў – Яўнуту і Альгерду, з 1382 г. – вялікаму князю літоўскаму Ягайле.
У 1384—1385 Ашмяны спрабаваў захапіць Тэўтонскі Ордэн, што мусіла быць пачаткам знішчэння княства Ягайлы, аднак выправа скончылася няўдачай. У канцы XIV ст. паселішча, атрымала статус горада ад вялікага князя Вітаўта (у 1399 г.).
У 1413 горад ўвайшоў у склад Віленскага ваяводства і да сярэдзіны XV стагоддзя з'яўляўся рэзыдэнцыяй вялікіх князёў. 8 снежня 1432 пад Ашмянамі адбылася бітва паміж войскамі Жыгімонта і Свідрыгайлы, у якой апошні пацярпеў сакрушальную паразу. Пад 1497 годам упершыню згадваецца тутэйшы францішканскі канвент, які відаць, існаваў і раней, хоць у даведніках часам памылкова датуюць з'яўленне ў Ашмянах манахаў-францішканаў 1505 годам. Напачатку XVI ст. горад пачаў забудоўвацца на новым месцы, названым Новыя Ашмяны (зараз цэнтр сучаснага горада), а старажытная частка (Старыя Ашмяны) была перададзена ў 1505 г. францысканцам. Яны пабудавалі тут касцёл і манастыр.
У 1519 маскоўскія захопнікі спалілі і ўшчэнт разбурылі Ашмяны. За часамі Рэфармацыі Мікалай Радзівіл «Руды» (1512—1588) заснаваў тут кальвінскі збор, горад зрабіўся адным з найвядомейшых цэнтраў кальвінізму ў Вялікім Княстве Літоўскім. З 1566 г. Ашмяны былі цэнтрам павета, атрымалі магдэбургскае права, а пасля Люблінскай уніі сталі цэнтрам староства.
Цягам XVII стагоддзя Ашмяны неаднойчы (у 1655, 1661 і 1677) вызваляліся ад падаткаў з прычыны разбурэнняў, учыненых маскоўскімі захопнікамі. У 1683 кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў гораду прывілей на Магдэбургскае права.
22 мая 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Ашмянам герб: «срэбнае поле шчыта падзелена на тры часткі: у правай — рука з залатымі шалямі, у левай — тарк, паміж імі ў дольнай частцы чырвонае цялё». За часамі паўстання Тадэвуша Касцюшкі (1794) ў горадзе знаходзіўся штаб паўстанскага войска Якуба Ясінскага, друкавалася адозва да расійскіх войскаў. 1 мая і 8 ліпеня тут адбыліся баі паўстанцаў з расійскімі карнікамі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ашмяны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Новыя ўлады ліквідавалі Магдэбургскае права і перадалі места расійскаму генэрал-маёру Канчалаву.
Настаўнік: Добра, малайцы, справіліся. А цяпер адкладзём гэтыя лісткі і запоўнім крыжаванку. Я чытаю пытанне, калі вы ведаеце, то падымаеце руку і адказваеце, запісваючы адказ у патрэбнае месца. Пачынаем.
1. Як называецца рака, што працякае праз горад? (Ашмянка)
2. Як звалі князя ВКЛ, пры якім упершыню згадваюцца Ашмяны? (Гедымін)
3. Які князь ВКЛ надаў Ашмянам статус горада? (Вітаўт)
4. Як звалі манахаў, што з’явіліся ў горадзе на мяжы 15-16 стст.? (Францішканцы).
5. Чые захопнікі ў 1519 г. разбурылі і спалілі горад? (Маскоўскія).
6. Назавіце прозвішча караля Рэчы Паспалітай, які надаў гораду герб? (Панятоўскі).
7. У выніку чаго ў 1795 г. Ашмяны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі? (Падзелу).
Вучні адказваюць на пытанні, запаўняюць крыжаванку.
Рэфлексія
Што новага вы сёння даведаліся?
Ці быў занятак карысны для вас? Што карыснага?
Што спадабалася, а што не вельмі?
Откуда могло пойти название «Ошмяны»? Краеведческая сказка
Давно это было. Тогда еще только положили первые венцы теремов да изб в граде, названном Полотьском.
Князь призвал к себе воеводу Нелюба: «Пойдешь с воями на заход солнца от нашего града. На помежье земли кривичей буйные нравом люди объявились. Сказывают, богатство великое имеют. В земле прячут его. Побей их не жалеючи. Дань крепкую наложи».
Немало дней шли конники и пешие ратники на заход солнца. Селище за селищем отходили к земле кривичей. Но в один день удача отвернулась от Нелюба. Вождь чужеродцев Комат собрал воев и заманил воеводу в болота. Куда ни ступи – трясина.
Отступил с позором Нелюб. Увел остатки избитой рати от Комата. Дошел до неизвестной реки. Связали плоты. Понесло их течение подальше от страшных людей.
Вои Нелюба отдыхали на плотах после битвы. Усталые кормчие реке доверились. А течение вынесло плоты на усмену, завертело в водоворотах. Не управились кормчие, не разглядели подводных камней. Ударило плоты о них. Не все выбрались на берег. В быстрой воде пропал и Нелюб.
НОВЫЙ ВОЖДЬ
Прежде других пришел в себя молодой вой Родослав. Он разжег костер, поставил будан для раненых. То и оценили люди. Старшим над собой поставили.
Шло время. Избы поставили. Вежи поднялись сторожевые. Женщин привели, дети запищали в избах. Течения в речке уже не боялись, научились распознавать подводные камни. Назвали речку Усменой. Чтобы люди помнили, что и как тут случилось.
Однажды Родослав шел по следу раненного им вепря. Вдруг голос из одной избы послышался. Через щели в стене углядел Родослав женщину. Еле дышала уже. Разворотил стену, вытащил женщину. Донес до своего селища. Звали ее Малтой.
МАЛТА
Вскоре поднялась на ноги. Поведала о себе. В эти края ее привел Рамбо, заплатив выкуп семье. От самого Варяжского моря вел. Тяжела у Малты была жизнь с Рамбо. Бил даже за то, что мимо чужих мужчин прошла.
Собрался он воевать. Добра захотелось чужого. Ее же взять с собой не мог. И оставить одну не хотел. Кричал, что Малта давно сбежать от него задумала. Вызвал он Рогану, ведьмарку злую. Уговорил запереть жену в избе так, чтобы до его возвращения выйти не смогла.
Ушел Рамбо и не вернулся, а Малта осталась в плену. Помирать собралась. Но услышала ее Карта, богиня судьбы, прислала Родослава.
КАМЕНЬ ЛЮБВИ
Вспомнили о камне у дверей избы Малты. Пошли посмотреть на него. Страшным и злым выглядел.
Вырезал Родослав с одной стороны березового ствола обличье богини любви Лады, а с другой — обличье богини счастья и судьбы Лаймы. Попросили богинь избавить валун от злости, чтобы людям он никогда вреда не сделал.
Тут налетел дождь. Будто река с неба потекла. Подмыла вода валун, накренился он и упал на скользкую тропу. Скатился на дно оврага.
Спустились Родослав и Малта к камню. Тот даже цвет поменял, посветлел. Дотронулась Малта до валуна, что-то прошептала ему. Прикоснулся к камню и Родослав. А потом взял Малту за руку и сказал, что хочет, чтобы она стала его женой. С той поры камень Невестиным стали звать. И сегодня, если с чистой душой, добрыми помыслами к валуну подойти, он исполнит желания людей. Селище же, что неподалеку, имя от реки Усмены приняло. А потом кривичи переиначили название речки Усмены в Ошмянку, а селище – в Ошмяны. Город в «Хронике Литовской и Жемойтской» упоминается под 1341 годом. А под какими Ошмянами стояли войска Ярослава Мудрого в 1031 году? Не пора ли «состарить» Ошмяны лет на 300?
Виктор КРУКОВСКИЙ
Ашмяны - горад у Гродзенскай вобласці на рацэ Ашмянка. Цэнтр раёну. Насельніцтва складае каля 17 тысяч чалавек.
Ашмяны — даўняе магдэбурскае месца, цэнтр гістарычнага рэгіёну.
Паходжанне назвы горада мае некалькі тлумачэнняў. Найчасцей сустракаюцца спробы звязаць яго з літоўскімі словамі «aszmenies» («ашменес»), што ў перакладзе азначае вастрыё, і «akmenas» («акменас») — камень. Дарэчы, камень дамінуе і ў распаўсюджанай легендзе аб Ашмянах. Сустракаюцца і іншыя варыянты: у крыжацкіх летапісах захавалася слова «asschemynne» («асшэмінэ») — горад з драўлянымі пабудовамі, або назва мае фіна-вугорскае паходжанне і перакладаецца на беларускую мову як «мядзведзь».
Першы пісьмовы ўспамін пра Ашмяны як замак у Віленскім княстве змяшчаецца ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай» і датуецца 1341 годам. У гэты час мясціна знаходзілася ў валоданні вялікага князя Гедыміна і паводле спадчыны перайшла да ягоных сыноў – Яўнуту і Альгерду, з 1382 г. – вялікаму князю літоўскаму Ягайле.
У 1384—1385 Ашмяны спрабаваў захапіць Тэўтонскі Ордэн, што мусіла быць пачаткам знішчэння княства Ягайлы, аднак выправа скончылася няўдачай. У канцы XIV ст. паселішча, атрымала статус горада ад вялікага князя Вітаўта (у 1399 г.).
У 1413 горад ўвайшоў у склад Віленскага ваяводства і да сярэдзіны XV стагоддзя з'яўляўся рэзыдэнцыяй вялікіх князёў. 8 снежня 1432 пад Ашмянамі адбылася бітва паміж войскамі Жыгімонта і Свідрыгайлы, у якой апошні пацярпеў сакрушальную паразу. Пад 1497 годам упершыню згадваецца тутэйшы францішканскі канвент, які відаць, існаваў і раней, хоць у даведніках часам памылкова датуюць з'яўленне ў Ашмянах манахаў-францішканаў 1505 годам. Напачатку XVI ст. горад пачаў забудоўвацца на новым месцы, названым Новыя Ашмяны (зараз цэнтр сучаснага горада), а старажытная частка (Старыя Ашмяны) была перададзена ў 1505 г. францысканцам. Яны пабудавалі тут касцёл і манастыр.
У 1519 маскоўскія захопнікі спалілі і ўшчэнт разбурылі Ашмяны. За часамі Рэфармацыі Мікалай Радзівіл «Руды» (1512—1588) заснаваў тут кальвінскі збор, горад зрабіўся адным з найвядомейшых цэнтраў кальвінізму ў Вялікім Княстве Літоўскім. З 1566 г. Ашмяны былі цэнтрам павета, атрымалі магдэбургскае права, а пасля Люблінскай уніі сталі цэнтрам староства.
Цягам XVII стагоддзя Ашмяны неаднойчы (у 1655, 1661 і 1677) вызваляліся ад падаткаў з прычыны разбурэнняў, учыненых маскоўскімі захопнікамі. У 1683 кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў гораду прывілей на Магдэбургскае права.
22 мая 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Ашмянам герб: «срэбнае поле шчыта падзелена на тры часткі: у правай — рука з залатымі шалямі, у левай — тарк, паміж імі ў дольнай частцы чырвонае цялё». За часамі паўстання Тадэвуша Касцюшкі (1794) ў горадзе знаходзіўся штаб паўстанскага войска Якуба Ясінскага, друкавалася адозва да расійскіх войскаў. 1 мая і 8 ліпеня тут адбыліся баі паўстанцаў з расійскімі карнікамі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ашмяны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Новыя ўлады ліквідавалі Магдэбургскае права і перадалі места расійскаму генэрал-маёру Канчалаву.
Ашмяны - горад у Гродзенскай вобласці на рацэ _________________. Цэнтр раёну. Насельніцтва складае каля ______ тысяч чалавек.
Ашмяны — даўняе магдэбурскае месца, цэнтр гістарычнага рэгіёну.
Паходжанне назвы горада мае некалькі тлумачэнняў. Найчасцей сустракаюцца спробы звязаць яго з літоўскімі словамі «aszmenies» («ашменес»), што ў перакладзе азначае вастрыё, і «akmenas» («акменас») — _____________. Дарэчы, камень дамінуе і ў распаўсюджанай легендзе аб Ашмянах. Сустракаюцца і іншыя варыянты: у крыжацкіх летапісах захавалася слова «asschemynne» («асшэмінэ») — горад з драўлянымі пабудовамі, або назва мае фіна-вугорскае паходжанне і перакладаецца на беларускую мову як «мядзведзь».
Першы пісьмовы ўспамін пра Ашмяны як замак у Віленскім княстве змяшчаецца ў «_____________________________________ » і датуецца _________ годам. У гэты час мясціна знаходзілася ў валоданні вялікага князя _____________ і паводле спадчыны перайшла да ягоных сыноў – Яўнуту і Альгерду, з 1382 г. – вялікаму князю літоўскаму ______________.
У 1384—1385 Ашмяны спрабаваў захапіць ___________________ Ордэн, што мусіла быць пачаткам знішчэння княства Ягайлы, аднак выправа скончылася няўдачай. У канцы XIV ст. паселішча, атрымала статус горада ад вялікага князя ____________ (у ________ г.).
У 1413 горад ўвайшоў у склад ________________ ваяводства і да сярэдзіны XV стагоддзя з'яўляўся рэзыдэнцыяй вялікіх князёў. 8 снежня 1432 пад Ашмянамі адбылася бітва паміж войскамі Жыгімонта і Свідрыгайлы, у якой апошні пацярпеў сакрушальную паразу. Пад 1497 годам упершыню згадваецца тутэйшы _________________________ канвент, які відаць, існаваў і раней, хоць у даведніках часам памылкова датуюць з'яўленне ў Ашмянах манахаў-францішканаў 1505 годам. Напачатку XVI ст. горад пачаў забудоўвацца на новым месцы, названым Новыя Ашмяны (зараз цэнтр сучаснага горада), а старажытная частка (Старыя Ашмяны) была перададзена ў 1505 г. францысканцам. Яны пабудавалі тут ___________ і ______________.
У 1519 маскоўскія захопнікі спалілі і ўшчэнт разбурылі Ашмяны. За часамі Рэфармацыі Мікалай Радзівіл «Руды» (1512—1588) заснаваў тут кальвінскі збор, горад зрабіўся адным з найвядомейшых цэнтраў кальвінізму ў Вялікім Княстве Літоўскім. З 1566 г. Ашмяны былі цэнтрам павета, атрымалі _____________________ права, а пасля Люблінскай уніі сталі цэнтрам староства.
Цягам XVII стагоддзя Ашмяны неаднойчы (у 1655, 1661 і 1677) вызваляліся ад падаткаў з прычыны разбурэнняў, учыненых маскоўскімі захопнікамі. У 1683 кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў гораду прывілей на Магдэбургскае права.
22 мая 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст _________________ надаў Ашмянам ________: «срэбнае поле шчыта падзелена на тры часткі: у правай — рука з залатымі шалямі, у левай — тарк, паміж імі ў дольнай частцы чырвонае цялё». За часамі паўстання Тадэвуша ________________ (1794) ў горадзе знаходзіўся штаб паўстанскага войска Якуба Ясінскага, друкавалася адозва да расійскіх войскаў. 1 мая і 8 ліпеня тут адбыліся баі паўстанцаў з расійскімі карнікамі.
У выніку ___________ падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ашмяны апынуліся ў складзе _________________ імперыі. Новыя ўлады ліквідавалі Магдэбургскае права і перадалі места расійскаму генэрал-маёру ____________________.
Крыжаванка
“Горад Ашмяны: ад старажытнасці да 1795 г.”
1.
2.
3.
4.
5.
6.
7.