Этап 8

Сустрэча з Напалеонам Ордам 

Напалеон Орда (11.02.1807 — 26.04.1883) знакаміты мастак, кампазітар і піяніст, жыццё і творчасць якога звязаны з Беларуссю.

Нарадзіўся ў вёсцы Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні. Зараз на месцы вёскі Варацэвічы знаходзіцца горад Іванава Брэсцкай вобласці, і менавіта тут можна ўбачыць помнік гэтаму вялікаму чалавеку.

Пачатковую адукацыю Напалеон Орда атрымаў дома, затым у гімназіі, а пасля чаго на фізіка-матэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта. Праўда давучыцца яму не ўдалося.

Напалеон Орда ўвайшоў у гісторыю як майстар архітэктурнага пейзажу. Ён шмат падарожнічаў, замалёўваў архітэктурныя пейзажы Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы, а таксама Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Прусіі і Аўстра-Венгрыі. Яго творы ўяўляюць вялікую каштоўнасць для гісторыкаў. Больш за 200 замалёвак месцаў Беларусі пакінуў нашчадкам Напалеон Орда. Менавіта па іх сёння можна ўявіць, як выглядалі ў XIX стагоддзі Віленскі ўніверсітэт, Свіслацкая гімназія, бернардзінскі манастыр у Віцебску і іншыя помнікі архітэктуры.

Мастацкая спадчына Напалеона Орды ўяўляе сабой больш за 1150 акварэляў і графічных работ. 


  Напалеон Орда сапраўды з'яўляецца вялікім і знакамітым мастаком. Пра яго складзена шмат відэафільмаў, і я вам прапаную націснуць на скрутак і паглядзець адзін з іх. І не проста паглядзець, але яшчэ і пра новыя факты з жыцця і творчасці Напалеона Орды даведацца!

Пачынаем!

Куфар ведаў!

каля сцен старажытных замкаў

Паноў, С. В. Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь : вучэб. дапам. для 4-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С. В. Паноў, С. В. Тарасаў. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2018. — С. 60 — 67.

Я ведаю, што сапраўдныя падарожнікі добра ведаюць гісторыю, факты пра замкі. Давайце зараз паспрабуем выканаць заданне пра замкі. Каб перайсці ў поўнаэкранны рэжым -цісніце на стрэлкі ў правым верхнім вуглу.