Прыгоды Прывіда каля сцен старажытных замкаў

Адукацыйны вэб-квэст

ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ГІСТОРЫЯ

      У далёкай-далёкай краіне ў вялікім прыгожым старадаўнім замку жылі прывіды. Іх было вельмі шмат, і ўсе яны любілі палохаць людзей, якія жывуць каля замкаў ці палацаў.

  Але сярод гэтых злых і страшных прывідаў быў маленькі прывід Макарка. Дык вось, ён быў добрым, дапытлівым, любіў, як і вы, дарагія дзеці, чытаць, пісаць, хадзіць у школу. Але больш за ўсё ён любіў падарожнічаць па свеце ў пошуках прыгожых замкаў. Рабіў ён гэта з дапамогай чароўнага шара: "Якая краіна выпадзе — туды і палячу!». 

  Пакруціўшы шар, ён убачыў краіну з прыгожай назвай  — Рэспубліка Беларусь. 

"Гм!" падумаў Макарка. Рэспубліка Беларусь вялікая і прыгожая! Дзе ж мне там спыніцца? У якім замку ці палацы прызямліцца?" 

  Тады ўзяў ён карту Беларусі, заплюшчыў вочы,  раскруціўся направа, раскруціўся налева і ткнуў пальчыкам у карту. 

Ого! Гродзенская вобласць! Далёка! Але не для мяне! хіхікнуў Макарка і паляцеў.

  Дарагія дзеці, я думаю, што без нашай дапамогі Макарку будзе складана падарожнічаць па замках і палацах. Хто хоча разам з Макаркам адправіцца ў чароўны свет старажытных замкаў і гістарычных збудаванняў Гродзенскай вобласці?

  У падарожжы нас чакаюць дзіўныя адкрыцці, знаёмствы з замкамі і князямі, пацешныя прыгоды і, магчыма, некаторыя небяспекі? Усе гатовы да падарожжа? 

Цудоўна! Наперад! 

Запрашэнне на вэб-квэст

Запрашэнне да адукацыйнага вэб-квэста

Пуцявы ліст

Пуцявы ліст адукацыйнага вэб-квэста

МАТЫВАЦЫЙНАЕ ВІДЭА

Матывацыйнае відэа.mp4

Зацікавіліся? Цудоўна!

Што? Не ведаеце, з чаго пачаць?

Усё проста!

1) Прайсці рэгістрацыю: рэгістрацыйная анкета.

2) Падрыхтаваць Пуцявы ліст да работы:  захаваць копію на сваім гугл-дыску (Файл - Создать копию). Гэты ліст вы будзеце запаўняць на працягу ўсяго вэб-квэста. 

3) Даць аўтару квэста доступ для каментавання ліста па спасылцы па адрасе topt505050@gmail.com.