А зараз прыйшоў час слухаць казку.
Сядай ямчэй і слухай ўважліва.
У некаторым царстве, у некаторай дзяржаве князь кіраваў Вялікім Княствам Літоўскім, а кароль — Польскім каралеўствам. У Вялікага Княства Літоўскага былі даволі цесныя сувязі з Польскім каралеўствам. Ішоў час, а адносіны паміж дзяржавамі станавіліся мацней. У 14-м стагоддзі князь Ягайла ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай. Ягайла прыняў каталіцтва і новае імя — Уладзіслаў, а паміж дзяржавамі была заключана Крэўская ўнія. Але ў 15 стагоддзі пачалася вайна. Тады яны вырашылі аб'яднаць усе свае сілы і стаць адной дзяржавай. Праз доўгія перамовы і сходы ў 16 стагоддзі была падпісана Люблінская ўнія, а дзяржава пачала называцца "Рэч Паспалітая", што ў перакладзе азначае "Рэспубліка абодвух народаў".
У складзе гэтай дзяржавы знаходзіліся беларускія, украінскія, польскія і літоўскія землі. Аб'яднаная дзяржава магла давесці Лівонскую вайну да перамогі, пасля чаго пачаўся «залаты век» Рэчы Паспалітай.
Куфар ведаў!