Вось мы і каля Крэўскага замка... Але каго мы бачым? Давайце пазнаёмімся!
— Прывітанне! Я прывід Макарка. Падарожнічаю разам з вучнямі па старажытных замках Гродзенскай вобласці. А вас, прыгажуня, як завуць? І што вы тут робіце?
— Мяне завуць Цукерка. Я люблю гуляць па замку, а яшчэ я вельмі люблю салодкае. Замак, які бачыце зараз, зусім змяніўся. Раней тут, як я памятаю, былі дзве вялікія вежы. Але, калі хочаце, я магу паказаць, як ён выглядаў.
Цісніце на відэа — і мы адправімся ў падарожжа!
Куфар ведаў!
ЗАДАННЕ
Пра гэты замак складзена шмат легенд і паданняў. Давайце паспрабуем расказаць паданне пра Крэўскі замак нашаму Прывіду! І Цукерка з задавальненнем прачытае гэтае паданне!