Візітоўка вэб-квэста
Сячко
Паліна Валер'еўна, настаўніца пачатковых класаў ДУА "Сярэдняя школа № 12 г. Ліды" ,
студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта
УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купа
topt505050@gmail.com
Гэта першая мая спроба ў стварэнні адукацыйнага вэб-квэста. Вельмі спадзяюся на тое, што вам спадабаецца гісторыя і заданні гэтага праекта, а галоўнае, што яны будуць карыснымі для вас, дапамогуць замацаваць вашыя веды па тэме "Пад сценамі старажытных замкаў".
Жадаю вам поспехаў!
мэта — цікава і займальна замацаваць веды вучняў 4 класа па тэме "Пад сценамі старажытных замкаў", фарміраваць у іх пачуццё патрыятызму і гонару за сваю краіну.
Задачы:
адукацыйная: замацаваць веды вучняў 4 класа па тэме "Пад сценамі старажытных замкаў";
выхаваўчая: садзейнічаць выхаванню ў вучняў пачуцця патрыятызму і гонару за сваю краіну;
развівальная: узбагачаць слоўнік вучняў.
Прадметная галіна: Мая Радзіма — Беларусь
Міжпрадметная галіна: гісторыя, чалавек і свет, літаратурнае чытанне
Вучні 4 класа (9-11 гадоў)
У далёкай-далёкай краіне ў вялікім прыгожым старадаўнім замку жылі прывіды. Іх было вельмі шмат, і ўсе яны любілі палохаць людзей, якія жывуць каля замкаў ці палацаў.
Але сярод гэтых злых і страшных прывідаў быў маленькі прывід Макарка. Дык вось, ён быў добрым, дапытлівым, любіў, як і вы, дарагія дзеці, чытаць, пісаць, хадзіць у школу. Але больш за ўсё ён любіў падарожнічаць па свеце ў пошуках прыгожых замкаў. Рабіў ён гэта з дапамогай чароўнага шара: "Якая краіна выпадзе — туды і палячу!».
Пакруціўшы шар, ён убачыў краіну з прыгожай назвай — Рэспубліка Беларусь.
"Гм!" — падумаў Макарка. — Рэспубліка Беларусь вялікая і прыгожая! Дзе ж мне там спыніцца? У якім замку ці палацы прызямліцца?"
Тады ўзяў ён карту Беларусі, заплюшчыў вочы, раскруціўся направа, раскруціўся налева і ткнуў пальчыкам у карту.
— Ого! Гродзенская вобласць! Далёка! Але не для мяне! — хіхікнуў Макарка і паляцеў.
Дарагія дзеці, я думаю, што без нашай дапамогі Макарку будзе складана падарожнічаць па замках і палацах. Хто хоча разам з Макаркам адправіцца ў чароўны свет старажытных замкаў і гістарычных збудаванняў Гродзенскай вобласці?
У падарожжы нас чакаюць дзіўныя адкрыцці, знаёмствы з замкамі і князямі, пацешныя прыгоды і, магчыма, некаторыя небяспекі? Усе гатовы да падарожжа?
Цудоўна! Наперад!
Услухайся толькі, усё тут гаворыць:
«Люблю цябе, Белая, Белая Русь!»
( У. Карызна)
Этап 1. Замак ці замок? (Заданне праверку ведаў асноўных паняццяў тэмы )
Этап 2. Каля сцен Крэўскага замка (Заданне праверку ведаў пра Крэўскі замак )
Этап 3. Гродзенскі замак вітае (Заданне на ўзбагачэнне ведаў пра Гродзенскі замак)
Этап 4. Падарожжа ў 16 стагоддзе ( (Заданне праверку ведаў падзей у 16 стагоддзі)
Этап 5. Падарожжа да Радзівілаў ( Заданне на праверку ведаў аб прадметах Нясвіжскага замку)
Этап 6. У пакоях Мірскага замка ( Заданне на праверку ведаў пра Мірскі замак)
Этап 7. Замкі на чароўным шары ( Заданне на праверку ўмення знаходзіць замкі на карце)
Этап 8. Сустрэча з Напалеонам Ордай (Заданне на замацаванне ведаў пра Напалеона Орду)
Этап 9. Сынкавіцкая царква- крэпасць (Заданне на праверку ўмення знаходзіць замакі на карце)
Этап 10. Машына часу ( Заданне на праверку ведаў дат ўзнікнення замкаў)
Вучні павінны ведаць:
помнікі архітэктуры (Крэўскі, Гродзенскі, Нясвіжскі, Мірскі замкі, Сынковіцкая царква-крэпасць)
Вучні павінны умець:
тлумачыць змест паняццяў з дапамогай слоўніка (закон, князь, рыцар; Статут, сабор);
паказваць на картасхемах (картах атласа) і абазначаць на контурнай карце помнікі архітэктуры;
вызначаць паслядоўнасць гістарычных падзей па іх датах на стужцы часу;
расказваць пра знакамітых дзеячаў культуры Беларусі і прыводзіць прыклады іх творчасці (Напалеон Орда).
Матэрыялы, неабходныя для правядзення вэб-квэста
Абсталяванне
Планшэт, ноутбук або камп’ютар.
Праграмнае забеспячэнне
Аперацыйная сістэма Windows 10, праграмы для: кіравання файламі, апрацоўкі тэкстаў, стварэння прэзентацый; кліенцкія праграмы электроннай пошты (e-mail); магчымасць выхаду ў Інтэрнет.
Матэрыялы на друкаванай аснове
Паноў, С. В. Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь : вучэб. дапам. для 4-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С. В. Паноў, С. В. Тарасаў. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2018. — 166 с.
Іншыя прыналежнасці, калі неабходна
Неабходнасць у іншых прыналежнасцях можа ўзнікнуць у працэсе праходжання вэб-квэста. На дадзеным этапе мы не можам гэтага прадугледзець.
Web-сервісы
Малюнкі фотаздымкі, якія размяшчюцца на сайце, запазычаны з наступных сайтаў:
https://yesbelarus.com/ru/attractions-culture/castles-manor-houses/krevo-castle-ruins/
https://ssf.gov.by/ru/grodno-obl-ru
https://novator.team/post/1053
https://planetabelarus.by/publications/11-fevralya-napoleon-orda/
https://turby.by/restaurant/nesvizhskij-zamok
Для вэб-квэста былі выкарыстаныя: аўтарскі кантэнт і малюнкі з сайта zelwa.by,wikipedia.org.
Для вэб-квэста былі выкарыстаныя: аўтарскі кантэнт і малюнкі з сайта freepik.com на ўмовах ліцэнзіі Freepik Company S.L.
Крыніцай інфармацыі паслужыў наступны дапаможнік:
Паноў, С. В. Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь : вучэб. дапам. для 4-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С. В. Паноў, С. В. Тарасаў. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2018. — 166 с.