Дошка памяці Івана Рахманава

Дошка памяці воіна-інтэрнацыяналіста Рахманава Івана, імя якога носіць піянерская дружына школы.

Нарадзіўся Іван 29.06.1967 г. ў г. Ісфара Таджыкскай ССР. Беларус. Член ВЛКСМ. Бацькі, Ганна Цімафееўна і Іван Мікалаевіч, пенсіянеры. У 1984 г. скончыў сярэднюю школу ў в. Ганчары Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1985 г. скончыў ПТВ № 159 у г. п. Бярозаўка Лідскага раёна, пасля чаго працаваў на шклозаводзе “Нёман”. У кастрычніку 1985 г. прызваны ў Савецкую Армію Лідскім АГВК. Пасля тэрміновай службы вырашыў звязаць свой лёс з арміяй і застаўся на звыштэрміновую службу. Служыў у Афганістане. Узначаліў дэсантна-штурмавы атрад па барацьбе з душманамі. Старшыня звыштэрміновай службы І.І.Рахманаў загінуў 08.04.1988 г. У час бою ў яго акопе ўзарвалася міна. Пахаваны ў в. Ганчары Лідскага раёна. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, медалём “За баявыя заслугі”. На будынку Ганчарскай СШ устаноўлена мемарыяльная дошка, яго імя прысвоена піянерскай дружыне школы.