Аб музеі

Мэта работы музея: фарміраванне пачуцця адказнасці за захаванне прыродных багаццяў, мастацкай культуры краю, гонару за сваю Айчыну, установу адукацыі, сям'ю.

Задачы:

· пазнаёміць дзяцей з элементамі матэрыяльнай культуры, якая ўключае ў сябе знаёмства з жыллём, прадметамі побыту, прыладамі працы, адзеннем, нацыянальнымі стравамі беларусаў;

· прывіваць цікавасць да духоўнай культуры беларускага народа праз вывучэнне звычаяў, абрадаў, святаў, народнай творчасці, мастацтва;

· выхоўваць асобу, усведамляючую свае карані, нацыянальныя вытокі і здольнасць арыентавацца ў сучасным свеце;

· даць магчымасць дзецям самім спазнаваць, даследаваць мінулае і аналізаваць сучаснасць, спрыяць развіццю навыкаў пошукавай навукова-даследчай дзейнасці;

· развіваць творчыя здольнасці дзяцей.

Назва музея: “Сялянская хатка”.

Профіль музея: этнаграфічны.

Дата заснавання музея: 15 снежня 2009 года, загад № 82.

Агульная плошча музея: 64 м.кв.

Плошча займаемай экспазіцыі: 48 м. кв.

Асноўныя раздзелы экспазіцый:

  • “Жыццё і побыт сялян канца XIX, пачатку XX стагоддзя”

  • "Наша святыня”

  • “Мінулае і сучаснае Лідскага льнозавода”

  • “Дарогамі вайны”.

Пералік найбольш каштоўных экспанатаў: ЛАПЦІ, АБУТАК СКУРАНЫ, АПАРАТ ТЭЛЕФОННЫ, СТУПКА, ЛЯМПА КЕРАСІНАВАЯ.

2021/ 2о22 навучальны год:

колькасць паступіўшых экспанатаў асноўнага фонду - 28, навукова-дапаможнага - 27

наведвальнікаў – 1073

экскурсій і другіх мерапрыемстваў –58

Кіраўнік музея: Алена Мікалаеўна Рудзінская, выхавальнік ГПД, тэл. +37529 2825315, +37544 4536052