Станцыя "Суфіксальная"

Ай-яй! Мы на восьмым этапе, а ў мяне паломка! 

Бачыце чырвоны кабель не вытрымаў нагрузкі!І Што рабіць?

Усё — канец інфападарожжу!

Ка-нец! Ка-нец! Ка-нец!

   Бінарка, перастань! Нічога і не канец інфападарожжу! Але задача перад вамі стаіць адказная, таму што злучыць дроцікі кабеля можна пры ўмове правільнага ўтварэння дзеепрыметнікаў. Для таго, каб правільна ўтварыць дзеепрыметнік, трэба памятаць дзве важныя  акалічнасці: аснова і суфікс!

Так, задача складаная, але спадзяюся, што ўдзельнікі мне дапамогуць. Давайце ўважліва прачытаем правіла, паўторым, а затым, выканаўшы заданне правільна, пачынім гэты кабель і працягнем наша інфападарожжа! 

Поспехаў нам!

Энцыклапедыя робатаў_этап 1.pdf

Рубрыка “Энцыклапедыя робатаў”