Станцыя "Прыметнікавыя прыметы "

Ну, вось мы з вамі і на шостым этапе! Віншую!

Я ўжо хацеў было сказаць, што цяжкасці закончыліся, але мне Элік даслаў нейкую шыфроўку: "адз.л., ж.р., Н.скл."! Што гэта? Я ўжо цераз усе свае шыфравальныя праграмы прагнаў — нічога! 

Да-па-ма-жы-це!

Бінарка, не панікуй! 

Ніякая гэта не шыфроўка! 

  Гэта я падказваю ўдзельнікам, як правільна запісваць форму дзеепрыметніка ў тым заданні, што для іх Вектрык запраграмаваў.

   У заданні вам будзе прапанавана знайсці ў сказе дзеепрыметнік, выпісаць яго і адзначыць усе прыметнікавыя прыметы: лік, род, склон. Напрыклад: "Памыты — адз.л., м.р., Н.скл." А калі дзеепрыметнікаў некалькі, то запісваем так: "Прыбраны адз.л., м.р., Н.скл.; Вымытымі мн.л., Т.скл." Зразумела?

Ух! Зразумела!

А вы, дарагія мае сябры, зразумелі? 

 Цудоўна! Тады хуценька паўтараем тэорыю і выконваем заданне!

   На ўсякі выпадак нагадваю, што толькі правільнае выкананне задання дасць вам магчымасць атрымаць наступную кодавую фразу. Поспехаў!

Энцыклапедыя робатаў_этап 1.pdf

Рубрыка “Энцыклапедыя робатаў” 

ЗАДАННЕ