ВІЗІТОЎКА


Інфармацыя пра вэб-квэст

Мэта і задачы

Мэта вэб-квэста – цікава і займальна замацаваць тэму «Дзеепрыметнік як форма дзеяслова».

Задачы: адукацыйная: абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме «Дзеепрыметнік як форма дзеяслова»; выхаваўчая: садзейнічаць развіццю самастойнасці ў засваенні ведаў; развівальная: развіваць уменні карыстацца сэрвісамі Вэб 2.0.

Прадметная галіна

Беларуская мова

Міжпрадметныя сувязі

Руская мова, літаратура

Пытанні вучэбнай тэмы:

Дзеепрыметнік. 

Уменне знахадзіць дзеепрыметнікі ў сказах.

Закончаннае і незкончаннае трыванне дзеепрыментнікаў. 

Вызначэнне часу ў дзеепрыметніках. 

уменне вызначаць стан дзеепрыметніка (залежны ці незалежны).

Заданне з уводам тэксту, дзе вучні вызначаюць род, лік і склон дзеепрыметніка.

Склонавыя формы і ўказванне іх. 

Суаднясенне суфікс з тым дзеясловам, ад якога пры яго дапамозе можна ўтварыць дзеепрыметнік. 

Уменне пісаць часціцу не (ня) разам ці асобна.

У сказах з дзеепрыметнікавымі словазлучэннямі неабходна расставіць знакі прыпынку (заданне на запаўненне пропускаў). 


Звесткі пра вэб-квэст


Неабходныя пачатковыя веды, уменні, навыкі 

Ведаць: агульнае значэнне і марфалагічныя прыметы дзеепрыметнікаў; граматычныя паказчыкі роду і ліку, часу і склону дзеепрыметнікаў.

Умець характарызаваць: дзеепрыметнікі з пункту гледжання іх прыналежнасці да роду, ліку, склону, часу; 

Валодаць навыкамі аналізу моўных адзінак паводле вызначэння паказчыкаў марфаланічных прымет у дзеепрыметнікаў. 


Этапы веб-квеста

Этап 1. Станцыя "Тэарэтычная". Вучням прапануецца ўставіць пропускі ў тэарэтычным тэксце па тэме «Дзеепрыметнік як форма дзеяслова». 

Этап 2.Станцыя "Адшукай дзеепрыметнік". Вучням прапануецца раскласці пазлы: інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. 

Этап 3. Станцыя "Закончанае і незакончанае". Удзельнікі вэб-квеста павінны раскінуць у дзве скрынкі дзеепрыметнікі закончанага і незакончанага трывання. 

Этап 4. Станцыя "ЧАС". Віктарына, дзе ў прапанаваных сказах , вучні павінны знайсці дзеепрыметнік і вызначыць яго час: цяперашні або прошлы. 

Этап 5. Станцыя "Засеянае поле ці зарослы сад". На гэтым этапе вучні замацуюць уменне вызначаць стан дзеепрыметніка (залежны ці незалежны), сабраўшы пары. 

Этап 6. Станцыя "Прыметнікавыя прыметы". Заданне з уводам тэксту, дзе вучні вызначаюць род, лік і склон дзеепрыметніка. 

Этап 7. Станцыя "Скланяю і форму вызначаю". Заданне на запаўненне табліцы, дзе вучні ўпісваюць прапушчаныя склонавыя формы і ўказваюць іх. 

Этап 8. Станцыя "Суфіксальная". Вучні суадносяць суфікс з тым дзеясловам, ад якога пры яго дапамозе можна ўтварыць дзеепрыметнік. 

Этап 9. Станцыя "Разам ці асобна". Вучні правераць сваё ўменне пісаць часціцу не (ня) разам ці асобна, гуляючы ў "Хто хоча стаць мільянерам". 

Этап10.Станцыя "Знакапрыпынкавая". У сказах з дзеепрыметнікавымі словазлучэннямі неабходна расставіць знакі прыпынку (заданне на запаўненне пропускаў). 


Матэрыялы, неабходныя для правядзення вэб-квэста


Абсталяванне

Планшэт, ноутбук або камп’ютар.

Праграмнае забеспячэнне

Аперацыйная сістэма Windows 10, праграмы для: кіравання файламі, апрацоўкі тэкстаў, стварэння прэзентацый; кліенцкія  праграмы электроннай пошты (e-mail); магчымасць выхаду ў Інтэрнет.

Матэрыялы на друкаванай аснове

Падручнік па вучэбным прадмеце "Беларуская мова. 7 клас"  і дапаможнікі, якія ўтрымліваюць неабходны матэрыял (тэарэтычны і практычны) па тэме «Дзеепрыметнік».

Іншыя прыналежнасці, калі неабходна

Неабходнасць у іншых прыналежнасцях можа ўзнікнуць у працэсе праходжання вэб-квэста. На дадзеным этапе мы не можам гэтага прадугледзець.

Інфармацыйныя крыніцы ў Інтэрнэце

Паколькі мы толькі распрацоўваем вэб-квэст, то плануем, што спасылкі на інфармацыйныя крыніцы, будуць з'яўляцца падчас напісання праекта.

Web-сэрвісы

Сэрвісы Web 2.0

Сайт вэб-квэста "Інфападарожжа па загадкавай ДЗЕЯформе" створаны на аснове шаблона сайта вэб-квэста


КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ

Выкарыстаныя на старонках сайта вэб-квэста малюнкі ўзятыя намі з сайта https://www.pngwing.com/

Аўтар вэб-квэста

Лапкоўская Анюта, вучаніца 7 “Ю” класа ДУА “Гімназія № 1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага г. Гродна”,  lapkovskaja.annushka@gmail.com 


Прывітанне, паважаныя ўдзельнікі вэб-квэста! 

Запрашаю Вас у "Інфападарожжа па загадкавай ДЗЕЯформе"!

Буду спадзявацца, што вам спадабаецца выконваць заданні, што падрыхтаваў нам Вектрык! А самае галоўнае, што мы ўсе разам зможам у цікавай і займальнай форме засвоіць матэрыял па тэме "Дзеепрыметнік".

Поспехаў! 

Захапляльнага падарожжа з Вектрыкам!