НАВІНЫ

Матывацыйнае відэа

Матывацыйнае відэа.mp4

Пачынаецца рэгістрацыя!

18 красавіка 2023 года – пачатак рэгістрацыі на апрабацыю адукацыйнага вэб-квэста "Інфападарожжа па загадкавай ДЗЕЯформе"!

Апрабацыя вэб-квэста (Вясенняя сесія. КРАСАВІК) будзе праведзена з 26 красавіка па 16 мая  2023 года.

Вынікі апрабацыі будуць падведзены 1 чэрвеня 2023 года.

Для аўтараў вэб-квэстаў "Вясенняя сесія" гэта магчымасць паглядзець на квэст вачыма патэнцыйных удзельнікаў, адпрацаваць навыкі інфармацыйнага ўзаемадзеяння з удзельнікамі квэста.

Для ўдзельнікаў апрабацыі "Вясенняя сесія" гэта асабісты вопыт удзелу ў вэб-квэсце, у якім можна прыняць удзел у наступным навучальным годзе; магчымасць прапанаваць свае ідэі.

Паглядзіце матывацыйнае відэа — і да сустрэчы на апрабацыі сеткавага праекта 

26 красавіка 2023!