Станцыя 

"Тэарэтычная" 

Прывітанне! Мяне завуць Бінарка. Я лепшы памочнік трэйдара. Што? Хто такі трэйдар? Трэйдар - гэта чалавек, які здзяйсняе гандлёвыя аперацыі на фінансавых рынках ад свайго імя або ад імя іншай асобы або арганізацыі. А гандлёвыя аперацыі - гэта... 

Пачакай, Бінарка! Ты мне зараз напалохаеш удзельнікаў інфападарожжа. Я разумею, што станцыя зараз "Тэарэтычная", але тэорыю мы з табой правяраем іншую. Нам трэба даведацца, як нашы ўдзельнікі засвоілі тэарэтычны матэрыял па тэме "Дзеепрыметнік".

Дзеепрыметнік — гэта форма дзеяслова, якая абазначае...

Стой! Я ведаю, што ты адкажаш мне на любое пытанне. Нам трэба, каб удзельнікі адказалі на ўсе тэарэтычныя пытанні тэмы "Дзеепрыметнік". 

А-а-а! Зразумеў! Ну, тады, паважаныя ўдзельнікі, правяраем зарадную прыладу, плату кіравання, візуальныя і слыхавыя сэнсары. Бяром мыш у рукі і хуценька выконваем заданне!

Не хвалюйцеся, калі ўзнікнуць пытанні, то заўсёды можаце заглянуць у рубрыку "Энцыклапедыя робатаў",  дзе наш старанны Энцыклапедзік падабраў для вас патрэбную інфармацыю.

Памятайце, што важна выканаць заданне і атрымаць кодавае слова!

А я ўжо з нецярпеннем чакаю вас на другім этапе! Поспехаў і да сустрэчы!

Энцыклапедыя робатаў_этап 1.pdf

Рубрыка “Энцыклапедыя робатаў” 

ЗАДАННЕ