Станцыя
"Засеянае поле ці зарослы сад"
Станцыя
"Засеянае поле ці зарослы сад"
Вітаю і віншую! Мы ўжо на залатой сярэдзіне! Пяты этап! Ура!
Але што гэта тут Вектрык напрыдумляў нам? Хм! "Засеянае поле"? "Зарослы сад"? Вы што-небудзь разумееце?
Бінарка, робаты не прыдумляюць!
Ты добра ведаеш: мы праграмуем!
Вось я на пятым этапе запраграмаваў праверку ўмення адрозніваць дзеепрыметнікі залежнага і незалежнага стану. Уменне вельмі патрэбнае. Важна толькі вывучыць матэрыял і быць уважлівымі.
Добра! Дзякуй за напамін!
Значыць так, мае інфападарожцы (добрае слова прыдумаў!), чытаем інфармацыю ў рубрыцы "Энцыклапедыя робатаў", разбіраемся ў суфіксах! І тады з лёгкасцю зразумеем, што "засеянае поле" — дзеепрыметнік, ужыты ў форме залежнага стану, а "зарослы сад" — у форме незалежнага стану.
Практыкаванне беспамылкова выконваем — кодавае слова атрымліваем! Поспехаў!
ЗАДАННЕ