Калі яны ўбачылі мяне, то сталі прасіць дапамагчы ім. Пасыпаліся пытанні: "Вектрык, паглядзі, ці правільна вызначана трыванне? А лад? А час? Вектрык?! Вектрык?!" Аднак я не мог адказаць ім ні на адно пытанне. Мне так стала сорамна. І я ўжо хацеў, апусціўшы галаву, паехаць у кабінет інфарматыкі. І тут да мяне падышла дзяўчынка Анюта і сказала: "Вектрык, бачыш, што мне і маім аднакласнікам не зусім лёгка засвоіць тэму! Дапамажы нам! Давай адправімся разам у інфападарожжа па загадкавай ДЗЕЯформе!" Цэлую ноч я не спаў, думаў, планаваў, праграмаваў гэта інфападарожжа. Хочаце даведацца, што ў мяне атрымалася?! Тады мыш у рукі - і паехалі!