…І колькі б вёсен не мінула,
Я паўтараю зноў і зноў:
– Маё Вяжышча – мой прытулак,
Ты мне і шчасце, і любоў.
Любоў Грыгаровіч
Любоў Грыгаровіч
Любоў Дзмітрыеўна Грыгаровіч нарадзілася 23 ліпеня 1957 года ў вёсцы Вяжышча, Бешанковіцкага раёна, Віцебскай вобласці. Скончыла Вяжышчанскую васьмігодку, Бешанковіцкую дзесяцігодку, пасля паступіла ў Віцебскае культпрасвет вучылішча па спецыяльнасці настаўнік музыкі, вышэйшую адукацыю атрымала ў Інстытуце культуры г. Мінска.
Любоў Дзмітрыеўна працавала настаўнікам музыкі і спеваў у Магілёўскай вобласці, дырэктарам Бачэйкаўскага Дома культуры (Бешанковіцкі раён), рэжысёрам масавых свят у Бешанковіцкім раённым Доме культуры, рэдактарам раённага радыё, метадыстам у цэнтры пазашкольнай работы, зараз - рэжысёр Бешанковіцкага раённага цэнтра культуры.
Першая публікацыя ў Любові Дзмітрыеўны была ў 1986 годзе. Друкавалася ў газеце «Рэспубліка», абласных газетах «Витебские вести», «Віцьбічы», раённай газеце «Зара» (Бешанковічы), у калектыўных зборніках «Бешанковіцкі прычал» (2001г.), «Шчырая споведзь радка» (2003 г.). У 2024 годзе аддзел абслугоўвання і інфармацыі Бешанковіцкай ЦРБ выдаў паэтычны зборнік «Я нарадзілася ў Вяжышчы».
Грыгаровіч, Л. Я нарадзілася ў Вяжышчы : вершы / Любоў Грыгаровіч. – Бешанковічы : ДУК «Бешанковіцкая ЦБС», Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі, 2024. – 76 с.
Грыгаровіч Любоў // Бешанковіцкі прычал. Творы бешанковіцкіх аўтараў. – Віцебск : УПП «Віцебская абласная друкарня», 2001. – С. 72 - 76.
Грыгаровіч Любоў // Шчырая споведзь радка : зборнік вершаў і прозы бешанковіцкіх аўтараў. – Віцебск : УПП «Віцебская абласная друкарня», 2003. – С. 63 - 66.
Николаев, С. Молодость сердца : О методисте центра внешкол. работы Бешенков. р–на Любови Григорович / С. Николаев // Зара (Бешанковiчы). – 2000. – 16 снеж. – С. 2.
Людыно, А. «Я горжусь, что в моей жизни был комсомол» / А. Людыно // Зара (Бешанковічы). — 2018. - 12 кастр. - С. 2.
О депутате районного Совета депутатов, уроженке г. п. Бешенковичи Любови Дмитриевне Григорович.
Літаратурны вечар-сустрэча «Есть поэты в нашей глубинке» у філіяле «Задарожская сельская бібліятэка» ДУК «Бешанковіцкая ЦБС». 2024 год..
Літаратурны вечар-сустрэча «Есть поэты в нашей глубинке» у філіяле «Задарожская сельская бібліятэка» ДУК «Бешанковіцкая ЦБС». 2024 год..
Прэзентацыя зборніка вершаў Любові Грыгаровіч «Я нарадзілася ў Вяжышчы», выдадзенага аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Бешанковіцкай ЦРБ. 2024г.
Прэзентацыя зборніка вершаў Любові Грыгаровіч «Я нарадзілася ў Вяжышчы», выдадзенага аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Бешанковіцкай ЦРБ. 2024г.
Прэзентацыя зборніка вершаў Любові Грыгаровіч «Я нарадзілася ў Вяжышчы», выдадзенага аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Бешанковіцкай ЦРБ. 2024г.
Мая бяроза
Хто любіць клён, хто вербалозы,
Што зелянеюць над вадой,
А мне мілей за ўсіх бяроза,
Няма красы другой такой.
Стаіць бялюткая такая
Як маладзіца над ракой,
Зялёнай хустачкай махае,
Галінкай гнуткай, як рукой.
Яе пяшчотныя лісточкі
Вясною песцяць мой пагляд,
А летам птушкі, як званочкі,
Спяваюць, шуму лісця ў лад.
Каля бярозкі я спынюся,
Яна прыветліва кіўне,
Рукой дрыготкай дакрануся
І сэрца шчасцем ахіне!
Век не забыць мне гэту вёску,
Дзе я радзілася, расла,
Ля хаты белую бярозку,
З якой душа мая цвіла.
Мая маленькая радзіма,
Мой край бярозавых гаёў,
Куды б жыццё не завадзіла,
Я да цябе вярнуся зноў.
Зязюля
Што ж ты плачаш, зязюлька,
Горка, жаласна гэтак,
Ты ж магла быць матулькай,
Гадаваць сваіх дзетак,
Ім пяяць калыханкі,
Мілаваць без упынку,
І чакаць іх на ранку
Маладых з вечарынкі.
Толькі лепей зязюлькай
Табе блукаць па свеце…
Не паклічуць матулькай
Непазнаныя дзеці.
Матуля
Матуля, мама, маманька,
Пяшчотная, ласкавая,
Уставала рана-раненька
Руплівая, рухавая.
Ля печы завіхалася,
Сняданак гатавала,
Усё паспець старалася,
Нястомна працавала.
На скроні пасівеўшыя
Гляжу з пяшчотай моўчкі,
Не, не аддзячыць вершамі
Нявыспаныя ночкі.
Да дзён апошніх саменькіх
Святло ў маім аконцы –
Матуля, мама, маманька,
Люблю цябе бясконца.
Маме
Мая матуля – зорка ясная
На небасхіле дзён маіх,
Тваіх вачэй цяпло нязгаснае
Сагрэла нас, дзяцей тваіх.
Агеньчык з вокнаў хаткі роднай
Мне свеціць дзе б я ні была,
Няма больш мары аніводнай,
Каб толькі ты даўжэй жыла.
Пяшчоту рук я адчуваю –
Сіл прыбаўляецца ўдвая,
І ўсе нягоды забываю,
Калі з табою побач я.
Снягі зімой і краскі летам,
І салаўі вясной у гаях,
І песня, што яшчэ не спета, –
Усё ты – адзіная мая!
Зімні сон
Белым пухам засцелена,
Белай фарбай забелена,
Слушна і засцярожана
Спіць зямля насцярожана.
Сніць пра лета зялёнае,
Пра бярозы ды з клёнамі,
Пра лугі ды квяцістыя,
Рэкі сінія, чыстыя.
Шлях да Бога
Іду сцяжынкаю да храма,
На ганку б’ю зямны паклон,
Як колісь навучыла мама,
Як продкі робілі спакон…
Я адчыняю ціха дзверы,
Мой Божа, да цябе іду,
Пашлі ты мне паболей веры,
Ад дзетак адвядзі бяду.
Малю цябе, магутны Ойча,
Дай людзям міру на зямлі,
Каб мацярок свяцілісь вочы,
Каб дзеткі ў радасці жылі.
Зрабі зямелька каб радзіла,
Хлеб і да хлеба каб было,
Каб сонца нам заўжды свяціла,
Жыццё і свет усім нясло.
Яшчэ прашу я шчыра Бога,
Як што не так, ты не крыўдуй.
Я не хачу багацця многа, –
Адно прашу, ты мне даруй.
Дзякуй Богу
Дзякуй Богу за хлеб на стале,
І за тое, што ёсць і да хлеба,
За магчымасць расці і сталець,
І за чыстае, яснае неба.
За здароўе што служыць яшчэ,
І за родных жывых і здаровых,
За жыццё, што як рэчка цячэ,
І за радасць убачыць дзень новы.
Дзякуй Богу за дзетак маіх,
За сяброў, што са мною заўсёды,
І за ворагаў дзякуй. Без іх
Не адчуеш жыцця асалоду.
Дзякуй Богу што бачыць мяне,
Што анёла ён мне пасылае,
І за тое што ёсць у мяне,
І за тое чаго я не маю.
І за тое чым я даражу,
Чаму радуюсь, аб чым сумую…
Дзякуй Богу за ўсё я кажу.
Спадзяюся, што ён мяне чуе.
Бацькоўская хата
Сонца ў акно зазірне на світанні,
Певень гарласты пабудку спяе,
Хораша так акунуць рана ўранні
У росныя травы ногі свае.
Родная хатка пяшчотай атуліць,
Водарам з печы шкварак, бліноў,
Вось-вось пакліча снедаць матуля,
І ты ў дзяцінства вернешся зноў.
Часу прабегла з маленства багата,
Толькі ўспамінам пра гэта жывеш…
Не прадавайце бацькоўскую хату,
Бо гэта быццам душу прадаеш.
Пачуць, паверыць, зразумець
Як лёгка крыўдзіцца на тога,
Хто любіць вас мацней жыцця,
Хто просіць кожны дзень у Бога
Для вас найлепшага быцця.
Таго, хто ночкаю бяссоннай
Малітвы шэпча ў цішыні,
Каб вам, часцінцы сэрца роднай,
Заўсёды быць на вышыні.
А мо пагарду прэч адкінуць,
Каб не спазніцца, каб паспець
Пакуль малітвы не астынуць,
Пачуць, паверыць, зразумець…
Зоркі Прыдзвіння
Кожны раз у вячэрні час
Зоркі ззяюць над Дзвіною,
Зіхацяць і вабяць нас
Сваёю незямной красою.
Зоркі Прыдзвіння,
Зноў і зноў чакаем вас.
Зоркі Прыдзвіння,
Заззяйце зноў для нас.
І няхай рачная плынь
Зорны свет нясе ў мора,
А вачэй юначых сінь
Найярчэй нябесных зорак.
Галасоў дзіцячых звон
Хай лунае ў паднябессі,
Хай гучаць з усіх старон
Нашы радасныя песні.
Что наша жизнь?..
Что наша жизнь? – одно мгновенье
В безбрежном, бесконечном мире,
Как в поле ветра дуновенье,
Как эха звук в пустой квартире.
Подобно звёздам в поднебесье,
Мы все летим, горим и гаснем.
Жизнь у одних из нас, как песня,
А у других, как день ненастный.
Короткий миг, как вспышка света,
Как блики звёзд, к себе зовущих…
Так пусть же, пусть же вспышку эту
Хранят всегда сердца живущих.
Где ты, юность
О, юность, юность, где ты, отзовись,
Ко мне хоть на мгновение вернись!
Где неба синь и стая облаков летящих,
Где тот восторг мальчишки глаз горящих?..
Как мы мечтали в сумерках тогда
Летать всё выше, строить города,
Достигнуть звёзд всегда к себе зовущих,
Украсить мир венком садов цветущих!
Но время не стоит и вот уж наши дети
Мечтают всё перевернуть на свете.
О, юность, юность, как ты безмятежна,
Как ты вольна и как безбрежна!
Ночь
Ночь…
Непроглядная темень кругом,
Лишь лицо обдаёт холодком,
Не хочу я жалеть ни о ком
В эту ночь…
Жаль,
Что тебя потеряла тогда
И уже не верну никогда,
Всё умчалось, как в речке вода –
Очень жаль…
Дождь
Барабанит по крышам всю ночь,
Убежать бы отсюда мне прочь,
Здесь никто уж не сможет помочь,
Даже дождь…
Мечты
Разве можно забыть
Эти звёздные ночи без сна?
Сердце хочет любить,
Но сижу у окошка одна…
Все мечты лишь о нем,
О любимом навек, навсегда,
Как пойдём мы вдвоём,
Не спугнёт нас любая беда.
И сады зацветут,
Запоют соловьи в тех садах,
Искры счастья мелькнут,
Засверкают в любимых глазах.
Тихо он мне шепнёт:
– Я тебя очень долго искал,
Моё сердце не врёт,
О тебе я всё время мечтал.
Сколько ж мне коротать
Эти долгие ночи одной?
Сколько мне еще ждать
И страдать, и мечтать под луной?
Осенний бал
Серое небо, тёмные ночи,
Туч набегающий вал,
В листьях опавших ветер хохочет,
Осень справляет бал.
Ветки деревьев пальцами дразнят
Струны тугих проводов,
Воет в камине ветер-проказник,
Музыка без слов.
Осенний бал, прощальный бал,
Грустный оркестр вновь заиграл,
В парке деревья тихо кружатся
Осень справляет свой бал.
Голые плечи стройных берёзок
В объятьях седых тополей,
Первые встречи, первые слёзы –
Всё у них, как у людей.
Слушают птицы нежные звуки
Песенки грустной дождя…
Бал накануне долгой разлуки
Осень даёт уходя.