Мяне сюды
Сцяжынка прывяла,
Прыспешвала,
Раскручвалася стужкай.
І легка мне –
Лячу над светам птушкай
Да ціхага,
Далекага сяла.
Дык вось яна –
Глухая ціш сама!
Свет без яе
Мільён гадоў пражыў бы.
А для мяне
Радней мясцін няма,
Нідзе святлей мне
Не свяцілі шыбы.
Б. Беляжэнка
Барыс Беляжэнка
Барыс Паўлавіч Беляжэнка нарадзіўся 5 чэрвеня 1937 года ў вёсцы Бачэйкава Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачага.
Дзяцінства было цяжкім. Падчас Вялікай Айчыннай вайны бацька пайшоў на фронт, а маці зведала ўсе цяжкасці і выпрабаванні фашысцкіх канцлагераў.
У 1945 годзе пайшоў у першы клас Бачэйкаўскай школы, якая размяшчалася ў панскім Палацы, а скончыў школу ужо у Бешанковічах.
У 1955-1957 гадах, пасля заканчэння школы, працаваў старшым піянерважатым Навікоўскай сярэдняй школы. У 1957–1958 гадах служыў на Балтыйскім ваенна-марскім флоце. Пасля настаўнічаў у Чаўнышкаўскай школе, быў дырэктарам Бешанковіцкага раённага Дома піянераў і школьнікаў, супрацоўнікам раённай газеты «Зара», сакратаром партарганізацыі, намеснікам старшыні калгаса «Герой Працы», інструктарам Бешанковіцкага райкама партыі, дырэктарам Пуськаўскай васьмігодкі (Чашніцкі раён).
У 1965 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Загадваў Чашніцкім райана (1965–1967), працаваў намеснікам старшыні Чашніцкага райвыканкама (1967–1968). Скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу (1968–1970). З 1970 г. інструктар, з 1972 г. лектар, а з 1975 г. загадчык сектара друку, тэлебачання і радыё Віцебскага абкама КПБ.
З 1979 года член Саюза пісьменнікаў СССР, потым Саюза беларускіх пісьменнікаў – з 1995 года.
З 1980 года – персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння.
У 1980–1986 гг. – загадчык аддзела пісьмаў абласной газеты «Віцебскі рабочы».
У 1998–2000 гг. – тэхсакратар абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, рэдактар навуковага часопіса ВДУ.
У 1997 – 2002 гадах прымаў удзел у пяці Усерасійскіх Пушкінскіх святах паэзіі ў Пскове, Пушкінскіх гарах, сяле Міхайлаўскім.
У 2002 годзе стварыў абласны літаратурны клуб «Сустрэча».
Друкуецца з 1958 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Крыгалом» (1973), «Жытнёвае поле» (1977), паэма «Свята пумы» («Маладосць», 1977), аповесці «Каляровыя фотакарткі» («Віцебскі рабочы», 1988) даследаванняў аб жыцці і творчасці вялікага асветніка В. Цяпінскага («Звязда», «Літаратура і мастацтва», «Віцебскі рабочы» (1989–1990 гг.). Барыс Беляжэнка добра вядомы шырокаму колу чытачоў, дзякуючы кнігам «Крык у ціхай затоцы» (1997), кнігі «Пушкин – древо рода – Белая Русь» (2001), «Званочак і цюльпан» (2004), «Россыпь изречений и афоризмов» (2006), «Тайна иволги» (2007), «Сны и дороги» (2008), «Успаміны пра майго асла» (2008), «Волшебная мельница» (2008), «Круги земные» (2009), «Дарога Бачэйкава – Бешанковічы» (2014).
Напісаў песні на ўласныя мелодыі і сумесна з прафесійнымі кампазітарамі. Узнагароджаны медалём «За доблесную працу», медалём «Ветэран працы», нагрудным знакам «50 год ВЛКСМ», граматай Прэзідыума рэспубліканскага таварыства «Веды», граматай Саюза пісьменнікаў БССР, Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама (1997, 2007). Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэмій імя У. Караткевіча (2008) і П. Броўкі (2014), дыпламант рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў «Лепшая кніга года» 2009 і 2010 гадоў (за кнігі «Круги земные» і «Затерянные путники»).
У апошнія некалькі гадоў жыцця працаваў над гістарычнай аповесцю пра беларускага асветніка 16 стагоддзя Васіля Цяпінскага. Часопісны варыянт твора пад назвай «Тайны Тяпинского холма» быў апублікаваны ў 2011 годзе ў часопісе «Нёман».👆
Памёр Барыс Паўлавіч 12 ліпеня 2016 года. Пахаваны ў Віцебску.
У верасні 2017 года Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэтам прынята Рашэнне прысвоіць філіялу «Бачэйкаўская сельская бібліятэка» ДУК «Бешанковіцкая ЦБС» імя Барыса Паўлавіча Беляжэнка, а 30 мая 2019 адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата абласных літаратурных конкурсаў імя Уладзіміра Караткевіча і Петруся Броўкі, дыпламанта рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў «Лепшая кніга года» – 2009 і 2010 гадоў - Беляжэнка Барыса Паўлавіча.👆 і музейнага пакою пісьменніка.
У 2007 годзе ў аддзеле беларускай літаратуры ДУ “ВІЦЕБСКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМ. У. І. ЛЕНІНА» падрыхтаваны Бібліяграфічны паказальнік, прысвечаны жыццю і дзейнасці віцебскага пісьменніка і журналіста., члена Саюза пісьменнікаў СССР, Ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Барыса Паўлавіча Беляжэнкі.
Кнігі
Бележенко, Борис Павлович. Волшебная мельница : сказки / Борис Павлович Бележенко. – Витебск : Витеб. обл. тип., 2008. – 80 с.
Беляжэнка, Барыс. Дарога Бачэкайкава – Бешанковічы : аповесці, апавяданні / Барыс Беляжэнка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2014. – 96 с.
Беліжэнка, Барыс. Жытнёвае поле : лірыка / Барыс Беліжэнка. – Мінск : «Маст. літ.», 1977. – 56 с.
Бележенко, Борис. Затерянные путники : повести и рассказы / Борис Бележенко. – Витебск : УПП «Витебская областная типография», 2010. – 142с.
Бележэнка, Барыс. Званочак і цюльпан : гумар, сатыра / Барыс Бележэнка. – Віцебск : УПП “Віцебская абласная друкарня”, 2004. – 199 с.
Бележенко, Борис Павлович. Круги земные : рассказы и повести / Борис Павлович Бележенко. – Витебск: Витеб. обл. тип., 2009. – 160 с.
Беліжэнка, Барыс. Крыгалом : вершы / Барыс Беліжэнка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. – 54 с.
Беляжэнка, Барыс Паўлавіч. Крык у ціхай затоцы / Барыс Паўлавіч Беляжэнка – Мінск : Маст.літ., 1997. – 351,[1] с. : партр.
Бележенко, Борис. Пушкин – древо рода – Белая Русь : Стихотворения, поэмы, афоризмы / Борис Бележенко. – Витебск : УПП “Витеб. обл. тип.”, 2001. – 168 с.
Бележенко, Борис. Россыпь изречений, афоризмов, сочинённых мною в 1955 – 2005 годах / Борис Бележенко. – Витебск : Витебская обл. тип., 2006. – 103 с.
Бележенко, Борис. Сны и дороги : рассказы / Борис Бележенко. – Витебск : Витебская областная типография, 2008. – 135 с.
Бележенко, Борис . Тайны иволги: стихотворения / Борис Бележенко. – Витебск : Витебская обл. тип., 2007. – 120 с.
Бележэнка, Барыс. Успаміны пра майго асла : гумар, сатыра / Барыс Бележэнка. – Віцебск : Віцебскі абл. друк., 2008. – 80 с.
У зборніках, часопісах, газетах
Бележенко, Б. Белый Ангел Руси : Подборка стихов / Б. Бележенко // Неман. — 2005. – № 3. – С. 101–104.
Беляжэнка Барыс // Бешанковіцкі прычал. Творы бешанковіцкіх аўтараў. – Віцебск : УПП «Віцебская абласная друкарня», 2001. – С. 38 - 49.
Бележэнка, Б. Божа высокі... : верш / Б. Бележэнка // Народнае слова. — 2010. – 2 сак. – С. 5.
Беляжэнка Барыс // Дзвіна : Віцебшчына літаратурная : вып. 3 / уклад. Л.К. Крэскіян, Ф. Сіўко ; рэд. А.Салтук. – Віцебская абласная друкарня, 2000. – С. 14 –16.
Беляжэнка Барыс // Дзвіна : Віцебшчына літаратурная : вып. 4 / уклад. і рэд. Ф. Сіўко. – Віцебская абласная друкарня, 2005. – С. 11 –13.
Беляжэнка Барыс Паўлавіч // Дзвіна : Віцебшчына літаратурная : альманах. вып. 6 / укл. Т.І. Краснова – Гусачэнка. – Мінск : Чатыры чверці, 2017. – С. 506 – 509.
Беляжэнка Барыс Паўлавіч // Дзвіна : Віцебшчына літаратурная, 2009 год : альманах / рэд. – укл. Т.І.Краснова – Гусаченко [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2009. – С. 6 – 13, 181–182, 352 – 354.
Беляжэнка, Б. Мішэні : (быль і боль) / Б. Беляжэнка // Літаратура і мастацтва. — 2013. - 21 чэрв. - С. 7.
Беляжэнка, Б. «Таемны голас разбудзіў мяне...» ; «Не радуйся бядзе чужой...» ; «Святло таму, хто ў цемры не панік...» ; «Высокім стаў...» ; «Званы спяваюць Богу гімн...» : вершы / Б. Беляжэнка // Літаратура і мастацтва. — 2014. – 20 чэрв. – С. 4.
Борис Бележенко. Тайна Тяпинского холма. Повесть / Б. Бележенко // Неман. — 2011. – № 9. – С. 23–59.👆
Беляжэнка, Б. Эзопаў статак ; Леў і буйвал : [проза] / Б. Беляжэнка // Літаратура і мастацтва. — 2015. – 24 ліп. – С. 5.
Вокзал : сборник стихов / редакторы-составители П. З. Гулаков, Н. В. Наместников ; предисловие Н. Наместникова. — Мінск : і. п. Логвінаў, 2010. – 175 с. : ил., портр.
Содержание: белорусские авторы: Б. Бележенко, М. Боборико, Н. Болдовский, Т. Краснова-Гусаченко, Е. Крикливец и др. ; украинские авторы: В. Воргуль, В. Глебов, И. Глебова, П. Гулаков и др.
Юрий Зуев = Юрый Зуеў = Yury Zuev : Монум. искусство. Живопись. Скульптура. Графика. Архитектура : [Изб. произведения : Альбом / Авт.- сост. Ю.П. Зуев ; Авт. вступ. ст. Л.Е.Дягилев ; Стихи Б.П. Бележенко]. — Могилев : Обл. укрупн. тип., 2004. — 159 с.
Анатолий Ковалев : [Изоматериал] ; авт. вступ. ст., сост. А.А. Ковалев ; фото Н.С. Сергеенко ; стихи Б.П. Бележенко. — Витебск : САМПО, 2006. – 200 с.
Па праву жывога : кніга-прызнанне сучасных беларускіх паэтаў да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў / склад. Т.Ф. Рослік. — Мн. : Беларус. Энцыкл. iмя П. Броўкi, 2014. – 472с.
Аўтар прадмоў, рэдактар
Виктор Андросов. Живопись [Изоматериал] : юбилейная художественная выставка / автор вступительной статьи Б. Бележенко. — Витебск : Витебская областная типография, 2012. — [32] с. : ил., цв. ил.
Бабаед, А. Ля вогнішча : вершы, балады / Алесь Бабаед ; уклад. і аўт. уступ. арт. Б. П. Беляжэнка ; мал. А. В. Галыні. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 1999.– 95 с. : партр.
Беляжэнка, Б. Выдатны прыклад Алеся Бабаеда : Пра пiсьменнiка // Зара (Бешанковiчы). — 2000. - 7 кастр. - с. 4
Волосевич, Софья Александровна. Падаю вверх : стихи / Софья Волосевич ; предисловие Б. Бележенко. — Витебск : Витебская областная типография, 2007. — 103 с.
Зоркі Прыдзвіння : творы юных паэтаў і кампазітараў Віцебшчыны / Абласное аб'яднанне па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі, Абласны навукова-метадычны цэнтр ; складальнік Л. В. Пабядзінская ; рэдактар Б. П. Беляжэнка. — Віцебск , 1998. — 93, [2] с. : партр., нотныя іл.
Краснова-Гусаченко, Т. И. Отпусти меня боль... : стихи / Т.И. Краснова-Гусаченко ; вступ. ст. Б.П. Бележенко. — Витебск : Витеб. обл. типография, 2000. – 160 с.
Мартышко, Василий Васильевич. Прошлое помнится : стихи / Василий Мартышко ; предисловие Б. Бележенко. — Витебск : Областная типография, 2007. — 79 с. : портр.
Мартышко, Васіль. Святое : зб. вершаў / Васіль Мартышко ; літ. рэд. Бележэнка Барыс Паўлавіч. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2005. — 54, [1] с.
Алейнікава, В. З адзнакай шчырасці / В. Алейнікава // Літаратура і мастацтва. — 2009. – 22 мая. – С. 6.
Пра кнігу віцебскага пісьменніка Барыса Беляжэнкі "Сны і дарогі".
Арлова, А. . Крумкачы над дарогай / А. Арлова // Літаратура і мастацтва. — 2015. – 2 ліп. – С. 6.
Пра кнігу Барыса Беляжэнкі «Дарога Бачэйкава – Бешанковічы».
Арлова, А. Барыс Беляжэнка - гонар бешанковіцкай зямлі / А. Арлова // Зара (Бешанковічы). — 2017. – 6 чэрв. – С. 2.
Арлова, А. Помніць аб вайне - значыць, змагацца за мір / А. Арлова // Зара (Бешанковічы). — 2015. – 20 студз. – С. 3.
Пра новую кнігу Барыса Паўлавіча Бяляжэнкі «Дарога Бачэйкава-Бешанковічы».
Арлова, А. Спадчына Барыса Беляжэнкі / Ала Арлова // Зара (Бешанковічы). — 2022. — 3 чэрв. — С. 7.
Арлова, А. У форме жывога дыялогу / Ала Арлова // Літаратура і мастацтва. — 2020. — 13 сак. — С. 10.
Пра вечар памяці Барыса Беляжэнкі ў Бачэйкаўскай сярэдняй школе Бешанковіцкага раёна.
Бакевич, Э. В 75 книга пишется опять / Э. Бакевич // Віцебскі рабочы. — 2012. – 28 чэрв. – С. 21.
О творческом юбилейном вечере Бориса Павловича Бележенко «7+5» , который прошел в Культурно-историческом комплексе «Золотое кольцо Витебска "Двина"».
Бараноўскі, А. І смешна, і сур'ёзна : Пра новую кніжку Б.П. Беляжэнкі «Званочак і цюльпан" / А. Бараноўскі // Вiцеб. рабочы. – 2005. – 19 лют. – С. 4.
Барыс Беляжэнка // Беларускія пісьменнікі (1917 – 1990) : даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі ; нав.рэд А.Л.Верабей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 54.
Бележенко, Б. П. Однажды и навсегда / Б. П. Бележенко ; беседовала И. Азевич // Витьбичи. — 2012. – 7 июня. – С. IV.
Беседа с витебским писателем, почетным членом Союза писателей Беларуси, лауреатом литературной премии имени В. Короткевича.
Беляжэнка Барыс Паўлавіч // Памяць : гіст.- дакум. хроніка Бешанковіцкага р-на / Беларус. Сав. Энцыкл. ; рэдкал.: І.П. Шамякін (гал.рэд.) [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелСэ, 1991. – с. 408 – 409.
Беляжэнка Барыс Паўлавіч // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф.Сіўко. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2009. – С. 21 – 23.
Бескорыстно служил литературе / подгот. Н. Конохова // Віцьбічы = Витьбичи. — 2016. – 23 июля. – С. 10.
О творчестве писателя Бориса Бележенко.
Бондарева, Е. В гостях у родителей Юрия Гагарина / Елена Бондарева // Віцьбічы = Витьбичи. — 2021. — 10 апр. — С. 9.
О встрече витебских литераторов (Бориса Бележенко, Анатолия Конопелько, Давида Симановича, Владимира Хазанского) с родителями легендарного космонавта Юрия Гагарина, которая состоялась в 1972 году в Гжатске (сегодня г. Гагарин, Смоленская область).
Бынькоў, А. Узгадалі паэта і грамадзяніна / А. Бынькоў // Витебские вести. — 2017. – 8 июня. – С. 22.
Пра вечар памяці паэта Барыса Беляжэнкі, праведзены ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна.
Волкова, Л. Нет на свете выше звания... / Л. Волкова // Витьбичи. — 2012. – 21 июня. – С. II.
О конкурсе «Супердедушка-2012 » во Дворце творчества детей и молодёжи Железнодорожного района г. Витебска.
Гумарыстычныя далягляды. Віцебшчына // Вожык. — 2011. – № 1. – С. 12-21.
Пра пісьменнікаў У. Караткевіча, П. Саковіча, У. Корбана, Я. Сіпакова, М. Сазончыка, К. Нілава, Б. Беляжэнку, У. Скарынкіна, П. Панчанку, Ю. Свірку, А. Ставера, І. Стадольніка, Э. Зубрыцкага, М. Лынькова, П. Сушко, С. Панізніка, І. Пракаповіча, У. Дубоўку, Я. Мальца, Ю. Зарэцкую, А. Нафрановіча, Л. Прокшу, В. Лукшу, Н. Гальпяровіча, Я. Баршчэўскага, Г. Бураўкіна, М. Матукоўскага, А. Вялюгіна, А. Рылько, А. Петрашкевіча, П. Броўку, В. Быкава, Р. Барадуліна, М. Мірановіча, Г. Аўласенку і мастакоў А. Жыхарэвіча, А. Скрынніка, А. Шмідта, Л. Разладава, М. Гіргеля, П. Козіча.
Гусачэнка, Т. «Тайна иволги» Барыса Беляжэнкі / Т. Гусачэнка // Літаратура і мастацтва. — 2008. – 22 лют. – С. 7.
Гусачэнка, Т. Адолеўшы перавал... / Т. Гусачэнка // Лiтаратура i мастацтва. — 2007. – 15 чэрв. – С. 5.
Пра творчы шлях Барыса Бележэнкі.
Дашкевіч, В. Гарыць зорка лёсу / В. Дашкевіч // Витебский проспект. — 2010. – 11 февр. – С. 23.
У абласной бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з паэтам, празаікам і публіцыстам Барысам Паўлавічам Беляжэнкам.
Дронь, О. Земной космос Бориса Бележенко : Витебского литератора / О.Дронь // Витебский проспект. — 2004. – 26 февр. – С. 12.
Иванова, Г. Написал уже 11 книг! / Г. Иванова // Народнае слова. — 2010. – 6 лют. – С. 5.
О творческом вечере поэта Бориса Бележенко, состоявшемся в Витебской областной библиотеке им. В.И. Ленина.
Иванова, Г. Фортуна улыбается пчеле... / Г. Иванова // Народнае слова. — 2009. – 14 мая. – С. 9.
О новых книгах Почетного члена Союза писателей Беларуси Бориса Бележенко : Витебск.
Иванова, Л. Новые победы – впереди... / Л. Иванова // Витьбичи. — 2015. - 3 сент. – С. V.
О современных писателях Витебщины.
Іванова, Г. Узнагароды за творчасць / Г. Іванова // Народнае слова. — 2010. – 7 верас. – С. 1.
Па выніках рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2009 года" дыпломамі ўзнагароджаны віцебскія літаратары А. Жыгуноў, Т. Краснова-Гусачэнка, Б. Бележэнка, Ф. Палачанін, Т. Талкачова.
Кирюшкин, О. Звезда судьбы поэта / О. Кирюшкин // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). — 2019. — 13 ліп. — С. 3.
О торжественном открытии мемориальной доски и музейной комнаты памяти поэта и прозаика Бориса Бележенко в Бочейковской сельской библиотеке Бешенковичского района.
Кірушкін, А. «Сяброў павінна быць шмат» / А. Кірушкін // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). — 2017. – 13 чэрв. – С. 3.
Пра вечарыну, прысвечаную памяці паэта і празаіка, ганаровага члена саюза пісьменнікаў Беларусі Барыса Паўлавіча Беляжэнкі, якая адбылася ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна.
Конохова, Н. Увековечили имя земляка / Н. Конохова // Віцьбічы = Витьбичи. — 2019. – 4 июня. – С. 5.
Мемориальную доску и музейную комнату памяти поэта и прозаика Бориса Бележенко открыли в Бочейковской сельской библиотеке.
Краснова, Д. Лепшыя на Віцебшчыне / Д. Краснова // Літаратура і мастацтва. — 2015. – № 13 (3 крас.) – С. 2.
Пра лаўрэатаў абласной Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі за 2014 год Мікалая Намеснікава, Барыса Беляжэнку, Святлану Гук.
Краснова-Гусаченко, Т. И. «Ангел Белой Руси! Ты мольбе моей внемли ...» / Тамара Краснова-Гусаченко // Витьбичи. — 2022. — 4 авг. — С. 5.
К 85-летию со дня рождения писателя Бориса Бележенко.
Краснова-Гусаченко, Т.И. «Расщедрилось светило надо мной…» / Т. И. Краснова-Гусаченко //Дзвіна : Віцебшчына літаратурная : Вып. 7 / укладанне, прадмова Т. Красновай-Гусачэнка. — Мінск : Звязда, 2023. – С.321 – 330.
О вечере памяти Бележенко Бориса Павловича в Витебской областной библиотеке им. В.И.Ленина.
Краснова-Гусачэнка, Т. Шляхамі вайны / Т. Краснова-Гусачэнка // Літаратура і мастацтва. — 2015. – № 9 (6 сак.) – С. 12.
Пра кнігу Б. Беляжэнкі «Дарога Бачэйкава - Бешанковічы».
Крачкоўскі, А. «На дурня наракаць – што лужыну таптаць…» / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2015. – 9 студз. – С. 7.
Пра сустрэчу з Барысам Паўлавічам Бяляжэнка ў Бешанковіцкай раённай бібліятэцы.
Кузьміч, М. Кульбіты на галаву / М. Кузьміч // Віцебскі рабочы. — 2009. – 1 дек. – С. 6.
Пра зборнік Барыса Паўлавіча Беляжэнкі «Успаміны пра майго асла».
Марозава, А. Увекавечылі памяць знакамітага земляка Б. П. Беляжэнкі / А. Марозава // Зара (Бешанковічы). — 2019. – 11 чэрв. – С. 3.
Матеюн, А. Слово и дело Бориса Бележенко / А. Матеюн // Народнае слова. — 2012. – 16 чэрв. – С. 7.
Морозова, Е. Поэтические строки не оставили никого равнодушным / Е. Морозова // Зара (Бешанковічы). — 2012. – 4 снеж. – С. 3.
О литературном вечере с участием Т. И. Красновой-Гусаченко, Б. П. Бележенко в центральной районной библиотеке г. Бешенковичи.
Нестеренко, Б. Книжное обозрение / Б. Нестеренко // Нёман. — 2008. – № 9. – С. 184–188.
Примечания о содержании: содерж.: Б. Бележенко «Тайна иволги», В. Быкаў «Круглянскі мост» , У. Дубоўка «На ўзвышшы», Э. Зубрыцкі «Суэма», Т. Краснова-Гусаченко «Осень молодая» , М. Кузьміч «Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы» , А. Масла «Вандроўкі з божымі кароўкамі» , Ф. Палачанін «Голас сумлення» , Г. Пациенко «Избранное» , І. Пракаповіч «Калядны ранак» , Н. Салодкая «Апошняя квадра» , которые были изданы в 2007-2008 гг.
Олейникова, В. «Круги земные» Бориса Бележенко / В. Олейникова // Віцьбічы. — 2009. – 27 авг. – С. .
Олейникова, В. «Люди должны жить счастливо» / В. Олейникова // Віцьбічы. — 2008. – 13 нояб. – С. XV.
О новой книге витебского писателя Бориса Бележенко «Сны и дороги».
Похолкина, Ю. Критично относится к людям и себе / Ю. Похолкина // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2012. – 19 чэрв. – С. 3.
О встрече с витебским писателем Б.П. Бележенко в Лиозненском районном военно-историческом музее.
Пригожий, М. Борису Бележенко - 70! / М. Пригожий // Вiцебскi рабочы. — 2007. – 12 чэрв. – С. 4.
Рагозіна, І. «Успаміны пра майго асла» / І. Рагозіна // Віцьбічы. — 2009. – 26 февр. – С. .
Пра кнігу віцебскага паэта Барыса Бележэнкі.
Рублеўскі, С. «Званочак і цюльпан» : пра новую кнігу сатыры і гумару Барыса Паўлавіча Бележэнкі / С. Рублеўскі // Народнае слова. – 2005. – 1 кастр. – С. 5.
Русілка, В. Барыс Беляжэнка : зборнік навуковых артыкулаў / В. Русілка ; рэдкал.: В.І. Русілка [і інш.] // Літаратурныя постаці Віцебшчыны: гісторыя і сучаснасць. — 2008. – С. 106–112.
Сакалоў, А. Для шчасця шчодрая душа / А. Сакалоў // Герой працы (Шумiлiна). — 2013. – 16 крас. – С. 3.
Пра творчую сустрэчу з віцебскім паэтам Барысам Беляжэнкам у Шумілінскай раённай бібліятэцы.
Салаўёва, Т. «Гарыць зорка лёсу» / Т. Салаўёва // Віцьбічы = Витьбичи. — 2017. – 17 июня. – С. 10.
У Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася вечарына, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Барыса Беляжэнкі.
Смольская, В.У. Беляжэнка (Беліжэнка) Барыс / В.У. Смольская // Беларускія пісьменнікі: бібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал. : І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1992. – С. 274 – 275.
· Торбина, И. Путешествие в тайну Тяпинского холма / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). — 2012. – 17 студз. – С. 5.
О новой повести писателя Бориса Павловича Бележенко, который родился в селе Бочейково Бешенковичского района.
Узнагароды за творчасць // Браслаўская звязда. — 2010. – 11 верас. – С. 2.
Пра літаратурную прэмію «Лепшы твор 2009 года», якую атрымалі пяць пісьменнікаў з Віцебшчыны: Жыгуноў А. | Краснова-Гусачэнка Т. I. | Бележэнка Б. П. | Палачанiн Ф. | Талкачова Т.
Фенчанка, Н. «Пошукі і здзяйсненні Барыса Бележэнкі» / Н. Фенчанка // Віцьбічы. — 2010. – 11 февр. – С. l.
Чекушко, В. Поэту и прозаику : мемориальную доску и музейную комнату памяти поэта и прозаика Бориса Бележенко открыли в Бочейковской сельской библиотеке Бешенковичского района / Виктория Чекушко // Витебские вести. — 2019. — 1 июня. — С. 15.
Шпакоўская, Г. Уручана прэмія імя Петруся Броўкі / Г. Шпакоўская // Витебские вести. — 2015. – 24 марта. – С. 2.
Пра лаўрэатаў літаратурнай прэміі Віцебскага аблвыканкама пісьменніка Барыса Беляжэнку, паэта Мікалая Намеснікава і дзіцячую пісьменніцу Святлану Гук (Дзядзінкіну).
Шчука, Л. Літаратурная краіна Беляжэнкі / Л. Шчука // Літаратура і мастацтва. — 2012. – 26 кастр. – С. 24.
Пра творчасць пісьменніка – ураджэнца Бешанковіцкага раёна.
Яфрэмава, Л. У пошуку жыццёвых пуцявін / Л. Яфрэмава // Народнае слова. — 2010. – 14 верас. – С. 6.
Пра выхад у свет новай кнігі прозы віцебскага пісьменніка Б. Бележэнкі «Затерянные путники ».
Борис Бележенко на выставке художника Ю Зуева (70-летие) (2004 год)
Мініяцюру «Як я ехаў у аўтобусе » склаў і паказаў на 60-гадовым юбілее Ліліі Пятроўны Забаўленка у Суражскай СШ віцебскі паэт Барыс Паўлавіч Беляжэнка. ( 2006 год)
На открытии выставки работ Юрия Пантелеймоновича Зуева 22 марта 2011 г. в Художественном музее г. Витебска в связи с присвоением художнику звания «Почётный член Российской Академии художеств» . (март 2011 года)
В Год книги в Бочейковской средней школе прошла встреча с земляком, уроженцем д. Бочейково, почётным членом Союза писателей Беларуси Борисом Павловичем Бележенко . (сентябрь 2012)
Встреча с поэтом Борисом Бележенко прошла в центральной библиотеке г.п. Шумилино (апрель 2013 года)
Встреча с писателем – уникальная возможность услышать живое слово автора, поэтому для учащихся 7-11 классов в ГУО «Средняя школа №1 г.п.Бешенковичи» была организована встреча с Бележенко Борисом Павловичем – писателем, журналистом, лауреатом премии им. Вл. Короткевича. (декабрь 2014)
Презентация книги Б. П. Бележенко «Дарога Бачэйкава – Бешанковічы» в Витебской областной библиотеке имени В. И. Ленина (май 2015 года)
Вечарына памяці «Гарыць зорка лёсу»: да 80-годдзя з дня нараджэння Барыса Беляжэнкі у Віцебскай абласной бібліятэцы імя у.І.Леніна. (чэрвень 2017 года)
Мемориальную доску и музейную комнату памяти Бориса Бележенко открыли на родине писателя в агрогородке Бочейково (май 2019 года)
Фильм «Борис Бележенко. В возвышенном полёте» о витебском поэте, прозаике, художнике, музыканте, общественном деятеле Борисе Павловиче. Автор фильма - Фёдор Гриневский. (Октябрь-ноябрь 2020 года)
«Расщедрилось светило надо мной…» Литературно музыкальный вечер памяти известного витебского поэта Бориса Бележенко, посвященный 85-летию со дня его рождения, провели в день его рождения Витебское областное отделение «Союз писателей Беларуси» совместно с Витебской областной библиотекой им. В.И. Ленина и Бочейковской сельской библиотекой, носящей имя поэта. (июнь 2022 года)
Літаратурная гадзіна для віртуальных чытачоў «І будзе слова земляка гучаць над роднаю старонкай».
Фотаальбом
Сямейнае фота Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Беляжэнка Паўла Лявонцівіча, 1948 год
Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы (гады вучобы 1953-1955гг.)
Служба на Балтыйскім ваенна-марскім флоце. 1957-1958 гг.
Кіславодск, снежань 1962 года
Сямейнае фота, Чашнікі , чэрвень 1970 года
Вёска Свяча, 2014 год
Рэчка Свячанка, 2014 год
У Лёзна пабываў празаік, паэт, гумарыст, журналіст Барыс Беляжэнка, 2012 год
Літаратурна-музычная вечарына «Права на неўміручасць », прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы ў Віцебскай абласной бібліятэцы, 2016 год
Прэзентацыя рамана журналіста, пісьменніка Міхаіла Конана «Юргінія» ў Віцебскай абласной бібліятэцы, 2015 год
Сустрэча з паэтам, кіраўніком секцыі паэзіі Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Мікалаем Намеснікавым у Віцебскай абласной бібліятэцы, 2015 год
На Дні беларускага пісьменства ў Заслаўі з пісьменнікамі Віцебшчыны, 2014 год
На Дні беларускага пісьменства ў Заслаўі , 2014 год
На Дні беларускага пісьменства ў Заслаўі , 2014 год
На Дні беларускага пісьменства ў Шчучыне, 2015 год
На Дні беларускага пісьменства ў Шчучыне, 2015 год
У бібліятэцы ім. Е.Лось г. Віцебска, 2015 год
У бібліятэцы г.п. Шуміліна, 2013 год
У бібліятэцы ім. Я.Купалы г.Віцебска, 2015 год
У ЦГБ ім. М. Горкага г. Віцебска, 2013 год
Адкрыццё мастацкай выстаўкі і прэзентацыя кнігі Уладзіміра Вітко члена Беларускага саюза мастакоў у Віцебскай абласной бібліятэцы, 2016 год
Прэзентацыя кнігі Т. І. Красновай-Гусачэнка «Сустрэча» ў Віцебскай абласной бібліятэцы, 2014 год
Прэзентацыя кнігі Б. П. Беляжэнкі «Дарога Бачэйкава – Бешанковічы » ў Віцебскай абласной бібліятэцы, 2015 год
Прэзентацыя кнігі Б. П. Беляжэнкі «Дарога Бачэйкава – Бешанковічы » ў Віцебскай абласной бібліятэцы, 2015 год
Прэзентацыя кнігі Б. П. Беляжэнкі «Дарога Бачэйкава – Бешанковічы » ў Віцебскай абласной бібліятэцы, 2015 год
Прэзентацыя кнігі Б. П. Беляжэнкі «Дарога Бачэйкава – Бешанковічы » ў Віцебскай абласной бібліятэцы, 2015 год
Прэзентацыя кнігі Б. П. Беляжэнкі «Дарога Бачэйкава – Бешанковічы » ў Віцебскай абласной бібліятэцы, 2015 год
Літаратурны вечар «Да роднай зямлі я навечна прырос...» , прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння нашага земляка, народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі ў Віцебскай абласной бібліятэцы, 2015 год
Літаратурны вечар «Да роднай зямлі я навечна прырос...» , прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння нашага земляка, народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі ў Віцебскай абласной бібліятэцы, 2015 год
Каля помніка Петруся Броўкі ў г. Віцебск, 2015 год
Каля помніка Петруся Броўкі ў г. Віцебск, 2015 год
Узнагароджанне пераможцаў абласнога літаратурнага конкурсу «Нам жыць і памятаць» у Віцебскай абласной бібліятэцы, 2014 год
На з'ездзе, 2011 год
Сустрэча з Тамарай Красновай-Гусачэнка і Барысам Беляжэнкам у Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы, 2012 год
Сустрэча з Тамарай Красновай-Гусачэнка і Барысам Беляжэнкам у Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы, 2012 год
Круглы стол у Год кнігі
Радзіма! Я сярод палёў
Хадзіў за статкам неаднойчы,
І па званочку сярод ночы
Шукаў блукаючых кароў.
Тады я зразумець не мог –
Ад слёз мае дрыжэлі плечы –
Ці я блукаю шляхам млечным,
Ці заблудзіўся між дарог.
І авалодвалі душой
Такія дзіўныя пачуцці…
Гучалі зоркі, каб пачуць іх
Я змог ўстрывожанай душой.
І зразумець не мог яшчэ,
Але адчуў, што ў сэрцы цесна:
З тваіх палёў, Радзіма, песня
Дагэтуль праз мяне цячэ.
-------------------------------
Я клічу чацвёртага
Памяці В.Ц.Асташкевіча
Я клічу чацвёртага:
– Дзе ты? Гукні і вярніся.
Чацвёртае месца пустое у нас за сталом,
Чацвёртай шпакоўні шпакам не хапае увысі,
Чацвёртай бярозы няма у мяне пад акном.
Чатыры часіны прыходзяць адна за другою:
Чацвёртае сэрца не грэе у люты мароз,
Чацвёртая сеялка ў поле не выйдзе вясною,
А летам не ляжа трава у чацвёрты пракос.
З чацвёртае яблыні яблыкі восень страсае.
І новы з зімы пачынаецца кругазварот…
А мне ўсё здаецца – чацвёртага смерць выклікае
І рэжа па сэрцы шалёны чужы кулямёт.
Поле, поле… Удовы, удовы.
Нечым лёс ваш падобны такі.
Цяжка коласу – цяжка галовам,
Важка жнівень цячэ на такі.
Ўсё звязуць і забудуць пра ніву,
І агорне ўдаву неспакой:
Дзень вясельны быў некалі ў жніўні,
Стала ў жніўні яна удавой.
Пад страхою забытыя косы,
Сумна лазня дыміць ля мяжы…
Недзе ў полі, пад горадам Корсунь,
Засталіся навекі мужы.
--------------------------
Калі ў маю вёску прыйшла Перамога
Калі ў маю вёску
Прыйшла Перамога,
Трава прабівалася
На папялішчах,
І лёгка ля хат
Пралятала дарога,
Гармонік пад вечар
Склікаў на ігрышча.
Ішлі па дарозе
Таропка дзяўчаты –
Яшчэ з недаверам
Глядзелі на неба.
Самотныя ўдовы,
Счарнелыя хаты
Услед пазіралі
Журботна і нема.
Сляпы гарманіст
У сваёй гімнасцёрцы
Свяціўся, як месяц,
На покуце цьмяным,
І родны быў пах,
І шчымлівы ў махорцы,
І пахла не порахам –
Пахла туманам!
І на гарманіста
Ўглядаліся з болем,
Ківалі галовамі
Цяжка жанчыны.
Дзявочыя пары
Кружылі паволі,
Як быццам чакалі,
Што раптам адчыняць
Рыпучыя дзверы,
І ўваляцца хлопцы –
І трэснуць ад полькі
Раптоўна масніцы.
Ды толькі гайдаліся,
Быццам на лодцы,
Плылі – не плылі
За акном аканіцы.
І слёзы са смехам
Былі ўперамешку.
Аб радасці крыкнуць
Ірваўся гармонік,
Каб выказаць
Вельмі вясёлае нешта.
А ўсё ўспамінаўся
Паранены коннік,
Забіты танкіст,
Партызан пахаваны,
І цёмная ноч,
І глухая зямлянка.
Стагнаў гарманіст,
Як балючая рана.
Іграў усю ночку,
Да самага ранку.
Глыталі расу,
Выспявалі пакосы,
Згараў маладзік
Па-над лесам лучынай.
Глядзелі прыжмурана
Зоркі з нябёсаў,
Нібыта праз слёзы
Журботна
Жанчыны…
Хатынь без хат
Хатынь без хат,
Хатынь без гаспадынь.
Якая ж ты Хатынь?
На сэрцы стынь…
Не! Бачу хаты я:
З нябыту ўсталі вунь
Яны з-пад папялішчаў і пустэчы,
Спяшаюцца хатынцы на сустрэчу,
І ў агародах зелянее рунь.
Дзяўчо дамоў спяшаецца з вадой…
Рыхтуюць кавалі падковы коням,
І лашчыць сонца збажыну на гонях,
І дзеці п’юць духмяны сырадой…
Так толькі уяўлю на нейкі міг,
А хат няма, людзей жывых не бачу.
І чуецца – званы журботна плачуць.
Паверыць цяжка, што на свеце мір.
------------------
Студні Хатыні
У глыбіні застыў адбітак дня:
І цішыня, і абмалоту грукат,
Да конаўкі працягнутыя рукі,
І ціхі погляд сумнага каня.
Забыты жураўля тужлівы рып…
Але падчас яшчэ сюды прыходзіць,
Нібы з былога, змораны стары,
Ён да знаёмай студні завітае,
Здаецца, чуе звычнае пытанне:
“Ну як там, жыта ў свірне не гарыць?”
…Няма з кім слова перагаварыць…
У студнях тонуць назаўсёды дні,
Ні гаманы, ні радаснага смеху,
І ўсё здаецца: там, у глыбіні
Ўзарвецца перапоўненае рэха.
------------------------
Народная песня… Аж сэрца заные,
калі ты гучыш і душы адчыняеш
абшары нязнаныя і незямныя…
Дзівосную ўладу таемную маеш.
І думкі, з табой знітаваныя ў згодзе,
на крылы ўздымаюць і сонечна свецяць.
Ў якім нарадзілася ты карагодзе
ці ў час адзіноты? Але не ў карэце,
але твая люлечка не ў пазументах,
яна калыхалася на сенажаці,
і срэбра адно, што адмерыў ёй ветах,
і золата ўсё, што ад сонца на хаце.
Аддзячу душы невядомай, змарнелай,
што песню люляла ў апошнія хвілі,
яна па абсягах анёлаў ляцела,
пакуль яе помнілі і не згубілі.
------------------
Дзве ружы чорныя – сяброўкі па бядзе –
плылі учора ў чоўне па вадзе.
Рака гайдала кветкі і чаўнок…
Чый абеліск глядзеў на іх здалёк?
Чый чуўся крык з магільнай нематы?
Хмызовым пошумам шапталіся кусты,
хілілі лозы голаў да зямлі,
а ружы ў лодачцы па вечнасці плылі.
О, ружы чорныя! Чыёю вы рукой
пасланы калыхацца над вадой?
Чыіх вачэй сярод пялёсткаў сум?
Хіба не я ў душы яго нясу?
Дзве ружы ўтомныя – два полымя бяды…
Схавалі хвалі за чаўном сляды.
Рака плыве да вечнай цішыні,
гайдае мною страчаныя дні…
Балада пра дзівака
Аднойчы снежнаю зімой
У хату селяніна
Начною зоркавай парой
Буслы прынеслі сына.
Зляталі водблескі агню
На стол, на бохан хлеба,
А хлопчык бачыў вышыню,
Акрайчык поўні ў небе.
І з вёскі ў вёску папаўзлі,
Бы тыя змеі, чуткі:
Дзівак радзіўся на Зямлі!..
Ўсіх зачаруе хутка.
А ў ціхай вёсцы вырастаў
Дзівак русавалосы.
Нікога ён не чараваў,
Гайсаў ля рэчкі босы.
Любіў ён верхавіны дрэў,
І перуны, і горы…
І ўсё задумліва глядзеў
На небасхіл і зоры.
За днямі праляталі дні,
Пражыў дзівак нямала,
Але жаданне вышыні
Яго не пакідала.
Яму крычалі: «Пі віно! –
Ясней разгледзяць вочы.
А дзе сузор’е ёсць адно,
Убачыш, колькі хочаш!»
Дзівак не піў. Маўчаў дзівак.
І вось на самым золку
Упэўнена прамовіў так:
«Знайшоў! Знайшоў я зорку!»
І хто зайдросціў, хто хваліў,
А хто – прарочыў гора…
А ён далёка ад зямлі
Адкрыў яшчэ сузор’е.
А хто не верыць у мой сказ,
Прашу! – на зорнай карце
Гарыць сузор’е Дзівака. –
Вазьміце адшукайце!
------------------
Родная, любая Белая Русь!
Ты як рака з неўтаймованай плынню.
Я тваім рухам няспынным гару,
Разам з табою палаю і стыну.
І не кідаю цяжкіх якароў
Там, дзе чужая рачулка ўецца –
Я да жаданых тваіх берагоў
Прышвартаваны прыбоямі сэрца.
-----------------------------------------
Русілкі
А вёска ёсць Русілкі –
Дзівосны край такі.
У чэрвені – касілкі,
У ліпені – стагі.
Дзяўчат русавалосых
Хоць шмат, а нарасхоп.
І хлопцы у пракосах,
І хлопцы каля коп.
Там ранак непаўторны –
Не адшукаю слоў –
З цецеручыным хорам,
З рыданнем журавоў.
Глядзяць у вокны слівы,
Русее лён густы…
Русілкі –
Край шчаслівы
І мар, і дабраты.
---------------
Дома
Мяне сюды
Сцяжынка прывяла,
Прыспешвала,
Раскручвалася стужкай.
І лёгка мне –
Лячу над светам птушкай
Да ціхага,
Далёкага сяла.
Дык вось яна –
Глухая ціш сама!
Свет без яе
Мільён гадоў пражыў бы,
А для мяне
Радней мясцін няма,
Нідзе святлей мне
Не свяцілі шыбы.
Дзе тыя
Задуменныя дзяды,
Што ў лазняку
Мне дудкі выразалі?
Дзяды
Апосталамі праз гады
Сядзелі сцішана
Пад абразамі.
Хаціна!
І яе няма ужо…
Над новым домам –
Новыя шпакоўні,
Ды я сялібу
Памяццю знайшоў,
І светлы сум
Мне сэрца перапоўніў…
-------------
Дрэвы
Ані прозвішча ў дрэва няма,
Ні наймення,
Так мы думаем,
Бо невядома для нас,
Хто стаіць пад акном
Па вясне ў задуменні,
Ці сасна Аляксандра,
Ці клён Апанас?
У сасны свае шумныя думы,
Надзеі.
Чуе, чуйная, ўсё,
Ды не можа сказаць.
І баляць, і смыляць
Ёй засечкі на целе,
А жахлівага крыку
Сасны не чуваць.
Млее клён
Ад нясцерпнае ліпеньскай спёкі
І не мае чым
Смагу сваю наталіць…
А кляновік
Зліў нехта ў бачэнак глыбокі,
Клёну многа вядома,
Ды, сціплы, маўчыць.
Я наведаю
Дрэвы знаёмыя заўтра,
Папрашу прабачэння
Ў зялёных за нас.
Ці даруе за здзекі
Людзям Аляксандра?
Што мне стомлены скажа
Стары Апанас?
Яблыня
Ён свой у яблыні,
Зайздросны лёс.
Ні вёскі,
Ні пасёлка не знайсці вам,
Дзе б сад не рос, –
Акрасаю нябёс
Дзе б не світала
Ранішняе дзіва!
Усё ля саду
Зведае мой дом –
Каханне й смутак,
Квецень дзён вясенніх…
Ля яблыні –
Разважлівы Ньютон,
Ля яблыні –
Задумлівы Ясенін…
Памяти Бележенко Бориса Павловича
Судьбы печальные оттенки
сегодня в жизнь ворвались.
Скончался Боря Бележенко
и свечи скорбные зажглись.
В Обкоме партии работал,
немало лекций прочитал,
к своим возвышенным высотам
трудом нелегким путь верстал.
Украсить жизнь он мог красиво,
во многом чудно преуспеть,
педагогическую ниву
и труд поэта одолеть.
Известный в Витебске писатель
и журналист, и экстрасенс,
идей всех новых обожатель,
высок его стремлений ценз.
Из БГУ и из Партшколы
усвоил знаний он багаж.
Его надежд пленяло соло,
и истин многих мудрый страж.
Все близнецы по гороскопу
к творенью призваны душой.
Всю просвещенную Европу
своею озарять мечтой.
Таланты оценила муза
и трудолюбие творца –
был – член писателей союза,
под руководством Чергинца.
И вот сегодня провожаем
и с грустью говорим: «Прощай!»
И скорбь сердечно выражаем:
лети душа поэта в рай!
Должны мы все крепиться духом,
ряды печальные сомкнуть.
Земля тебе пусть будет пухом,
Будь лёгким твой последний путь!
14.07.2016
80 лет исполнилось бы Вам,
когда бы не судьбы суровые изгибы.
Прекрасный вдохновенный жизни храм
построили как сокровенья книгу.
И Вы, уйдя, остались среди нас
твореньями своими и делами.
Ведь через Вас мы слышим Божий глас,
что станет воплощёнными мечтами.
В стихах и песнях мысли прорастут,
которыми Вы нас обогащали.
И новые таланты привлекут,
и позовут в возвышенные дали.
Мы помним Ваши светлые труды,
они для нас глубокий смысл имеют.
В них мудрости пронзительной плоды
на почве Ваших замыслов созреют.
4.06.2017