Беляжэнка Барыс Паўлавіч
Бешанковічам
Народ мой любы! Мілы гарадок!
Вам б’ю чалом: даруйце мне
блуканне.
Бы човен адзінокі ў акіяне,
Шукаў я шчасця вечнага выток,
Але з усіх арбіт адзін маршрут –
У Бешанковічы – і светлы, і высокі,
Бо ручаямі чыстыя вытокі
Душу будзілі і ўзвышалі тут.
Настаўнікі, настаўніцы мае!
За ўсе турботы галаву схіляю,
За вас малітву шчырую складаю,
І шчодры дух ваш ува мне жыве!
Вачэй знаёмых полымя са мной,
Зямляцкія ў душы маёй трывогі.
І ўсе праз Бешанковічы дарогі
Пралеглі пуцявінаю маёй!
-------------------------
Радзіма! Я сярод палёў
Хадзіў за статкам неаднойчы,
І па званочку сярод ночы
Шукаў блукаючых кароў.
Тады я зразумець не мог –
Ад слёз мае дрыжэлі плечы –
Ці я блукаю шляхам млечным,
Ці заблудзіўся між дарог.
І авалодвалі душой
Такія дзіўныя пачуцці…
Гучалі зоркі, каб пачуць іх
Я змог ўстрывожанай душой.
І зразумець не мог яшчэ,
Але адчуў, што ў сэрцы цесна:
З тваіх палёў, Радзіма, песня
Дагэтуль праз мяне цячэ.
Я – з Беларусі, з-пад Бачэйкава.
Ці ведаеце край такі?
Там халадзёнку ноччу чэрпала
Каўшом Мядзведзіца з ракі.
І потым дождж звінеў над дахамі,
На прагную траву злятаў,
Па шыбах зоркі звонка тахалі,
І гром за хмарай рагатаў.
Гайдаўся маладзік над клёнамі,
Да рэчкі беглі вішнякі…
У хаце з вокнамі зялёнымі
Радзіўся я у час такі.
---------------------------------
Родная, любая Белая Русь!
Ты як рака з неўтаймованай плынню.
Я тваім рухам няспынным гару,
Разам з табою палаю і стыну.
І не кідаю цяжкіх якароў
Там, дзе чужая рачулка ўецца –
Я да жаданых тваіх берагоў
Прышвартаваны прыбоямі сэрца.
Русілкі
А вёска ёсць Русілкі –
Дзівосны край такі.
У чэрвені – касілкі,
У ліпені – стагі.
Дзяўчат русавалосых
Хоць шмат, а нарасхоп.
І хлопцы у пракосах,
І хлопцы каля коп.
Там ранак непаўторны –
Не адшукаю слоў –
З цецеручыным хорам,
З рыданнем журавоў.
Глядзяць у вокны слівы,
Русее лён густы…
Русілкі –
Край шчаслівы
І мар, і дабраты.
Дома
Мяне сюды
Сцяжынка прывяла,
Прыспешвала,
Раскручвалася стужкай.
І лёгка мне –
Лячу над светам птушкай
Да ціхага,
Далёкага сяла.
Дык вось яна –
Глухая ціш сама!
Свет без яе
Мільён гадоў пражыў бы,
А для мяне
Радней мясцін няма,
Нідзе святлей мне
Не свяцілі шыбы.
Дзе тыя
Задуменныя дзяды,
Што ў лазняку
Мне дудкі выразалі?
Дзяды
Апосталамі праз гады
Сядзелі сцішана
Пад абразамі.
Хаціна!
І яе няма ужо…
Над новым домам –
Новыя шпакоўні,
Ды я сялібу
Памяццю знайшоў,
І светлы сум
Мне сэрца перапоўніў…
Алесь Бабаед
Бешанковічам
Далеч радасцю поўнячы,
Нібы казачны сон,
Добры дзень, Бешанковічы,
Нізкі мой вам паклон.
Вы ўсмешкаю стоенай,
Што любога кране,
Квасу хлебнага конаўку
Ціха дорыце мне.
Мне і лёгка, і радасна–
Што яшчэ гаварыць.
У Бешанковічах раніца
На ўсё неба гарыць
Над царквой праваслаўнаю,
Над гамонкай дзяцей.
Вы шчаслівымі робіце
Нешчаслівых людзей.
Над Дзвіною празрыстаю,
Над пагостам старым
Неба сінь старажытнага,
Васільковая сінь.
Крочу ранішняй вуліцай:
-Добры дзень, землякі!
Хай ўсё ў вас збудзецца,
Хай раджаецца й любіцца,
Не разгубіцца, не забудзецца
Цераз дні, праз гады, праз вякі.
------------------------------
У густым тумане гаснуць зоркі,
Не шапочуць дрэвы і палі.
Дрэмлюць лес, і поле, і пагоркі.
Ціха-ціха на ўсёй зямлі.
Я іду сцяжынкай цераз жыта,
Што бяжыць, нібыта ручаёк.
Усё наўкола позіркам адкрытым
Лашчыць беларускі васілёк.
Дык якой шчэ трэба ўзнагароды?
Сам сабе шапчу: “Павек люблю
Гэтую радзінную прыроду,
Гэтую світальную зямлю”.
Чаўнышкі
Каторы раз спяшаюся нанова
Дарогай да Чаўнышак ад шашы.
Святло зямлі і сум бяроз вясковых
Адбіліся трывогай у душы.
О Божа мой, як многа спадзяванняў
Хаваюць тут і сцежкі, і крыжы!
Тут бераг мой расстання і вяртання
Да самае апошняе мяжы.
Да болю ўсё знаёмае з маленства:
Пагоркі, лес і ля канаў стажкі.
Шукаю я з мінулым падабенства,
А нада мной у небе жаўрукі
Звіняць на ўсе лады, а наваколле
Жывіцай пахне, скошанай травой.
На выгане сусед наш дзядзька Коля
Яшчэ здалёк махае мне рукой.
"Ну, як жывеш?- пытаецца ён шчыра,
А на вачах слязіначка імжыць.-
Лятуць, - гаворыць, - дні мае у вырай,
І штосьці сэрца па начах баліць".
А дзядзька Коля - старажыл вясковы
І гарманіст яшчэ як мае быць.
Шукаю для яго такія словы,
Каб неяк падтрымаць і не зманіць.
...Малюся я, не плачу і не ныю
За блізкіх мне людзей, за землякоў.
Да роднага сяла шляхі зямныя
Вядуць мяне з усіх зямных шляхоў.
Часы успамінаю маладыя,
І горкае прыходзіць пачуццё:
У вёсачцы маёй адны старыя,
Паціху дажываючы жыццё.
Дзень пакрысе за рэчкай дагарае,
Таполі над ракой рыпяць.
Як з гэтым жыць - таго я сам не знаю.
А як мне будзе з гэтым паміраць?
Землякі
Дзень наўкол такі гаманкі,
Пах чаромхі плыве шыкоўны.
А ў Чаўнышках маіх шпакі
Абжываюць свае шпакоўні.
А на могілках, ля ракі,
Між ялін і разгатых хвояў
Скрозь і побач ляжаць землякі -
Маіх вершаў героі.
І калі мяне памяць заве
У гады маёй маладосці,
Па высокай, здзічэлай траве
Я прыходжу да іх у госці.
І стаю ля высокіх ялін,
І маўчу ля разгатых хвояў:
Тут Іван, тут Антон, тут Усцін -
Маіх вершаў героі.
І на вейках сляза заімжыць,
І самота душу спавівае...
Будзем жыць землякі, будзем жыць,
Пакуль памяць наша жывая.
--------------------
Духмяны, чысты водар сена,
Святло бярозавых прысад.
Ласкавы, цёплы, задуменны
Вачэй матуліных пагляд.
І чарада гадкоў шчаслівых,
І постаці сівых вякоў,
Рачулкі, ручайкі ды нівы,
Ды слодыч слоў маіх бацькоў.
Сляды разбітых каляіны,
Салоўка ў ранішняй цішы.
…Як гэта гойна для душы,
Для шчырай песні пра Айчыну.
Законнікаў Сяргей Іванавіч
У РОДНАЙ ХАЦЕ
Здарожаны, найперш спяшаю
За клямку узяцца —
насцеж дзверы.
Спакой знянацку аглушае,
Ён пахне хлебам і аерам.
На сэрцы і цяпло,
i вусціш,
Але мне гэтага замала —
І слова радаснае:
«Ма-ма!» —
Злятае ластаўкаю з вуснаў.
--------------
Свабодна і лёгка ліюцца ў душу
Мядовыя пахі лугоў і дубровы...
З маленства
пад сэрцам цябе я нашу,
Зямлі маёй сціплай гаючае слова.
Не прагну ніякіх ласункаў,
шчадрот,
Выгод камунальнага раю...
Айчыны б паветра ўзахлёб,
на ўвесь рот,
І матчынай мовы акраец.
УДЗЯЧНАСЦЬ
Да скону ўдзячны светлай долі,
Гадам,
што ўпрочкі адышлі,—
Не быў я пасынкам ніколі
Для тых людзей,
для той зямлі,
Дзе годнасць
вымяраюць працай,
Што зліта з клопатам людскім,
Дзе гонар чалавекам звацца
Апраўдваюць жыццём усім,
Дзе матчын спеў не замірае,
Не гасне знічкаю ў імгле,
Дзе чорны аржаны акраец
Мне сонцам
свеціць на стале...
У новы дзень
шукаю броду,
І ў час нялёгкіх перапраў
Паклон мой — спадчыне народа,
Дзе сплаў трывалы
слоў і спраў.
БАЦЬКАЎШЧЬІНА
Мой любы край,
не дакарай,
Што славіць зноў бяруся...
Калі і ёсць на свеце рай,
Дык ён —
на Беларусі!
Прайдзі па ёй
і ўсё збяры,
Пачуй душой адкрытай...
Тут голас вечнасці
бары
Нясуць зямлі з блакіту.
Тут чорныя вайны сляды
Рукой рабочай сцёрты,
Каб маладыя гарады
Стаялі вольна, цвёрда.
Тут загучаў на новы лад
Паэта заклік вешчы —
Гушкае космас арлянят,
Купалы чуе вершы...
Відаць,
няма бальчэй пакут,
Чым шкадаваць да скону,
Што не вярнуцца ў матчын кут,
Хоць позна,
ды з паклонам...
І я павандраваць люблю,
Каб потым
днём спаткання
Абняць наўсцяж
сваю зямлю,
Як крыламі,
рукамі.
Казак Геннадий Иванович
Витебск
Запали в душу
холмы Витебска,
Где вдоль широких мостовых
Стоят деревья, словно витязи
В шеломах медно-золотых.
Изогнутой янтарной ракушкой
Блестит над крышами луна,
И в небо ввинченная ратуша
Парит над холмами одна.
Как три сестры,
как три красавицы,
Не зная отдыха и сна,
Бегут, сверкают, обнимаются
Лучёса, Витьба и Двина.
А сердце ждёт,
на годы сетуя,
Хороших, солнечных вестей;
И облака,
как письма светлые,
Плывут из разных областей.
Как с другом, с ним
отрадно видеться
В лучах закатного огня…
Мне тихо светят
окна Витебска,
Зовут и радуют меня.
Песня о Беларуси
Покоем земля моя дышит.
Живу и душой не кривлю.
И пусть Беларусь моя слышит,
Как я её нежно люблю.
За рощи и тихие ивы,
Где сладко поют соловьи
О Родине нашей красивой,
О чистой и светлой любви.
По волнам зелёного края
Ладью своей жизни рулю.
И пусть Беларусь моя знает,
Как я её сильно люблю.
Высокой надеждой томимый,
Я вижу на взгорье крыльцо;
Моей белорусочки милой
Сияет родное лицо.
За мирные звёзды над крышей
Я небо прошу и молю.
И пусть Беларусь моя слышит,
Как я её нежно люблю.
Моя Беларусь
Озёра в разливе,
Развилки дорог,
И хлебные ливни,
И отчий порог.
И солнце, и ветер,
И радость, и грусть –
Ты в сердце навеки,
Моя Беларусь!
Пахарь
Старик, высокий и седой,
Пахал своё родное поле:
Ходил за плугом
бороздой,
Заткнув ненужный
кнут за пояс.
И как художник аккурат,
В рубахе красной
и просторной.
Он плугом рисовал
квадрат,
Большой, загадочный
и чёрный.
А белый аист свысока,
Вернувшись
с дальнего болота,
Смотрел, дивясь,
на старика
И на искусную работу.
Уладзімір Асокін
Бешанковічы
Тут пах паветра мае свой,
З другім яго ніяк не зблытаць.
Буслы кружляюць над Дзвіной
І спее залатое жыта.
Звіняць званы
Як напамін
Аб вечнасці і прызначэнні
І адплывае ўспамін
У вечаровае імгненне.
А як салоўка заспяваў –
Вось дзе для радасці прычына,
Тут я любоў сваю спаткаў.
Мой лёс тут. І мая Айчына.
-----------------
Дзвіна
Ты нясеш свае вольныя воды
У блакітную далячынь,
Адчуваеш тут подых свабоды,
А твая безупынная плынь
Так чаруе, што плысці ахвота
Мне да светлых тваіх берагоў.
І калі непакоіць самота –
Ля цябе я прытулык знайшоў.
Разгарну свае кволыя плечы
Як жа хораша ля вады.
Ты заўсёды, Дзвіна, мяне лечыш
Ад разгубленнасці і нуды.
--------------
Мова матчына –
Наша спадчына,
Наша спадчына
Назаўжды.
Мова матчына,
Мова матчына
Сагравае душу
У халады.
Сэрцу родная
І свабодная
Нібы вольны
Спеў жаўрука.
Мова матчына,
Мова матчына
Паўнаводная,
Як рака.
Бешанковіцкі край дарагі,
Тут дзяцінства майго берагі,
Вербы ніцыя дужна шумяць
І званы над Дзвіною звіняць.
І крынічка бяжыць напрасткі,
І вядуць усе дарогі-шляхі
Да цябе, мой гасцінны куток.
На прасторах жыцця – васілёк.
Сімвал краю прыдзвінскіх палёў.
Пад чаруючы клёкат буслоў
Зноў прыходзіць вясновы настрой,
Толькі дома – святло і спакой.
---------------------------
Калі спявае ў душы вясна
І з яблынь абсыпаюцца пялёсткі
І цёхкае салоўка да відна
Бярозам кучаравыя прычоскі
Паправіць вецер,
Кропелькі дажджу
Іх упрыгожаць дзіўным зіхаценнем,
Я словы запаветныя знайду
І напішу:
“Люблю цябе, імгненне!”
------------------------
Цябе вітаю я ўзноў
Мая сцяжынка палявая
Паміж шумлівых каласоў
Бяжыш заўсёды маладая.
А над табою жаўрукі,
І хмеліць пах мядовы сонца
Гляджу удалеч з-пад рукі
Усё так светла і бясконца.
---------------------------------
Вяртаецца птушыны вырай
З далёкіх і чужых краёў
Шпакі вітаюць песняй шчырай
Сваіх суседзяў – вераб’ёў.
Зірні наіўнымі вачыма
На гэты непаўторны свет
Вясна ўсяму першапрычына
Чароўны чуецца санет
У заляцанні ручайковым
І ў нябеснай цішыні
І з вуснаў паляцелі словы:
«Жыві, любі і не змані!»
Есть у Родины начало…
Есть у Родины начало,
Нет у Родины конца
И равнины, и причалы,
Полноводная река.
Моему всё сердцу мило
Я люблю простор полей
Птица не живёт без крыльев
Я без Родины моей…
-----------------------
Здесь моей отчизны светлый берег,
А в лесу цветёт янтарный вереск
Пахнет и смолою, и иглицей
Я с ладоней пью воду с криницы.
Первый лист осенний опадает
На пороге мама не встречает …
Ива наклонилась над рекой
Сердце переполнено тоской…
------------------------
Здесь всё родное: реки и озёра,
Цветущий сад и ива у пруда,
Великолепье снежного простора
И золотая хлебная страда.
Здесь наша колыбель и корни наши.
Я неустанно повторю стократ:
Вы в целом мире не найдёте краше
Берёзок стройных и таких девчат.
Здесь колосится в поле рожь густая,
Звенит многоголосый птичий хор.
Здесь родниковая вода святая
И дарит радуга цветной узор.
Здесь на полях безжалостных сражений
Бессмертник с незабудкою цветёт,
Связующая память поколений
В сердцах людских навечно прорастёт.
---------------------
Любоў Грыгаровіч
Мой край
Чароўны мой край – Беларусь дарагая,
Люблю цябе ўзімку і ранняй вясной,
Не трэба зямля ніякая другая,
Хачу быць навекі з табою адной.
Тут вершы Купалы і Коласа вершы
Нас вучаць матуліну мову любіць,
Тут крок свой нясмелы мы зробілі першы,
У шчасці і згодзе тут хочацца жыць.
З табою адной і нягоды і святы
Хачу я, Радзіма мая, сустракаць
І слухаць напеў тваіх песень крылатых,
Лясоў і палёў тваіх водар удыхаць.
Пад клёкат буслоў прачынацца наранку
За шчасце лічу найвялікшае я,
Стаяць басанож на матуліным ганку
І слухаць стаіўшыся спеў салаўя.
Люблю цябе, край мой лясны і азёрны,
І горад, і вёску, і добрых людзей.
І твой небасхіл надвячоркавы зорны,
І рэха табой перажытых падзей.
Жыве мой народ памяркоўна і згодна,
Дзяцей галасы, як званочкі звіняць…
І быць табе вечна, мой краю, свабодным,
І ў шчасці вясну за вясной сустракаць!
Бешанковічы
Бешанковічы – родны пасёлак
На ўзбярэжжы красуні Дзвіны
У сузор’і вясёлак і зорак
Выглядаеш з сівой даўніны.
Цішыню тваіх вуліц люблю я,
Шум вякоў у старажытных дубах,
І людзей заклапочаны вулей,
І будоўляў вясёлы размах.
Смех дзяцей навявае пяшчоту,
Вока радуе квецень садоў,
Ты і ў ясныя дні, і ў слоту
Прыгажэй ад усіх гарадоў.
Больш пяці ўжо вякоў ты адмераў,
Але молада ўперад глядзіш,
І, на радасць нашчадкам, я веру,
Шмат вякоў ты яшчэ прастаіш!
Зноўку дома
Я нарадзілася ў Вяжышчы,
Тут я ўзрасла, адсюль пайшла,
Дарог было адкрыта тышча,
Ды вось сваю я ці знайшла?..
Здаецца, трохі навучылась
Па людску жыць і працаваць,
Між іншым нават умудрылась
Траіх дзяцей пагадаваць.
Мне шмат другіх мясцін знаёма,
Зусім не горшых за мае,
Ды толькі тут я ўрэшце дома,
І толькі тут душа пяе.
Гляжу на вербы каля хаты,
Што колісь татка пасадзіў
І за Дзвіну на лес зубчаты,
Ну хто туды з нас не хадзіў!
Ці выйду ў сад свой ранкам самым,
Каб трохі яблычкаў сабраць,
Здаецца, вось пакліча мама…
Ды толькі мамы не чуваць…
------------------------------
Мая маленькая радзіма,
Мой сінявокі, родны край,
Нідзе няма такога дзіва,
Хоць ва ўсім свеце ты шукай.
Ты ўсіх нас шчасцем надзяліла
Табой бясконца ганарусь,
Мая маленькая радзіма,
Мая матуля – Беларусь!
Бачэйкава
А ў Бачэйкаве старажытным
Водар яблыкаў, кветак і жыта,
Тут вяргіні ля кожнага ганка
Вербаў цень над ракою Уллянкай.
Тут лугі і палеткі навокал
І бярозавы гай недалёка,
Абеліск тут салдатам савецкім
І маёнтак Ціханавецкіх.
Тут народ жыве працавіты,
Памяркоўны ды самавіты.
І на золаку ў прыцемку раннім
Будзяць пеўні ўсіх на світанні.
Ходзіць чуйка ў мясцовым народзе,
Тут сама зямля таленты родзіць.
Усе бачэйкаўцы ў працы – агонь
І майстры паспяваць пад гармонь!
А ў нядзелю вядзе ўсіх дарога
У царкву на параду да Бога.
Кожны можа ў лагоднай цішы
Памаліцца аб грэшнай душы.
Дарагія бачэйкаўцы, людзі!
Хай вам шчасця, здароўя прыбудзе.
Можа вёсачкі ёсць прыгажэй,
Ды Бачэйкава ўсіх даражэй.
---------------------------
Люблю Прыдзвінскія абшары,
Над рэчкай спевы салаўя,
Ты для мяне здзяйсненне мары,
Старонка родная мая.
Я буду памятаць да скону
Царквы напеўныя званы,
Палацы, дуб Напалеона,
І векавыя валуны.
Жыццё, як чыстая крыніца
За годам год удаль бяжыць…
Мне тут пашчасціла радзіцца,
І тут хачу свой век пражыць.
Надзея Ядчанка
Мой горад
Увосень ты лістотай зашуміш,
Прайду ў парку ціха я тады,
Без птушак неяк дзіўна ты глядзіш
На травы і халодныя кусты.
Мой горад! Ты заўсёды малады!
Навокал снег зімой рассыплеш белы,
А ноччу зоркамі заззяеш, заблішчыш,
Па вуліцах тваіх іду я смела,
Калі, мой горад, яшчэ спіш,
І мне няма чаго ужо баяцца,
Тут кожны куст да болю мне знаёмы.
Табой магу я толькі захапляцца,
Бярозам белым, гаманлівым клёнам
Смяюся я, а ты ўсё маладзееш,
І талентамі славішся даўно,
Улетку на Славянку пашлеш
сваіх арфеяў,
Рук залатых затчэцца палатно.
Таксама, як і я, чакаеш ты вясну,
Тады яшчэ ты станеш прыгажэй.
На неба сіняя – бадзёра я гляджу,
Мой горад! Удваіх нам
жыць лягчэй!
У думках да цябе я зноў прыду,
І боль сваю, і крыўду раскажу –
Мне ад цябе няма чаго таіць,
Заўсёды, горад мой,
ты будзеш жыць!
Мая Радзімы
Гавораць, лепш на моры сінім,
Там горы ў вышыні,
А я люблю сваю Радзіму,
Лясы яе, палі.
Люблю раку, што ў даль бяжыць,
Шуміць, шчабеча гай,
А ў небе бусел наш ляціць,
Квітнее светлы май.
Наступіць свята Перамогі,
Шырокім крокам пройдзем мы,
Дзядоў успомнім, іх дарогі,
Як ваявалі ў час вайны.
І як у цяжкую гадзіну
Край родны збераглі,
Каб мы любілі ўсе Радзіму,
Каб мір быў на зямлі!
Я снова думаю о Родине
Я снова думаю о Родине,
Я вижу всю её красу,
Вокруг цветы, кусты смородины,
И пчёл, звенящих на лету.
А вот знакомая тропинка,
По ней хожу я светлым днём,
В зелёных листьях вся рябинка,
Берёзка светится огнём.
И тёплый вечер, в небе звёзды,
Сверкают тихо надо мной,
В полях пшеницы жёлтой косы,
Склонились низко над землёй.
А в мае в роще, над долиной,
Я слышу песни соловья,
Моя ты Родина любимая,
Вся белорусская земля!
Сады цветут, кусты сирени,
Медовый запах над землёй.
Хочу стать молча на колени,
Любуясь этой красотой
Земли могучей, доброй, милой,
Где аист кружит в тишине,
Земли, которую любила,
Люблю всегда, люблю везде.
Я снова думаю о Родине,
И вспоминаю ту войну,
Героев всех её сражений,
На фронте и в тылу.
Отчизна, Родина святая!
Я знаю – краше нет тебя!
И лучше нет родного края,
Чем белорусская земля!