Андрэй Хрыстафоравіч Гейнэ (у цэнтры), удзельнік устанаўлення савецкай улады ў Лепелі і Бешанковічах. Старшыня Бачэйкаўскага павятовага выканаўчага камітэта з лістапада 1923 па чэрвень 1924 гг.
Аркадзь Гейнэ (Гейне)
Аркадзь Андрэевіч нарадзіўся 10 студзеня 1919 года ў Бешанковічах Віцебскай вобласці ў сям’і служачага.
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў родным горадзе Аркадзь Гейнэ некаторы час працаваў у Бешанковіцкай раённай газеце «Сталінец» , затым паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі С.М. Кірава ў Мінску (1938-1941).
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Гейнэ добраахвотнікам пайшоў на фронт. Скончыўшы курсы каманднага складу, ён атрымаў званне малодшага лейтэнанта і быў накіраваны ў дзеючую армію. Тут Аркадзь Андрэевіч камандаваў артылерыйскім узводам 66-й механізаванай брыгады.
У адным з баёў Аркадзя Гейнэ смяротна параніў асколак нямецкага снарада. Малодшы лейтэнант загінуў 16 снежня 1942 г. пад Сталінградам.
Пахаваны ў пасёлку Верхнякумскі Валгаградскай вобласці (Расія).
Аркадзь Андрэевіч Гейнэ пачаў пісаць яшчэ ў школе. Самы першы свой верш апублікаваў у 16-гадовым узросце ў рэспубліканскай газеце «Піянер Беларусі» (1934). Апроч патрыятычных вершаў аўтар пісаў байкі. Яго творы публікаваліся ў газетах «Лім» , "Сталінская моладзь», «Звязда», «Віцебскі рабочы», «Чырвоная змена» , часопісе «Полымя рэвалюцыі».
У 1939 г. выйшаў зборнік вершаў «Шчаслівая зорка» . У аднайменнай паэме, якая ўвайшла ў многія анталогіі, А. Гейнэ змог даць узор сапраўднай лірыкі, дзе пачуццё кахання злілося з пачуццём любові да Радзімы.
Некаторыя вершы ўключаны ў калектыўныя зборнікі «Камсамол на мяжы» (1939), «Мы іх не забудзем» (1949), «Анталогія беларускай паэзіі» (1961. Т. 3), «Крывёю сэрца» (1967), «Анталогія беларускай паэзіі» (1993).
Спрабаваў свае сілы ў жанрах мастацкай літаратуры і перакладу.
Гейнэ, Аркадзь Андрэевіч (паэт ; 1919—1942). Шчаслівая зорка : зборнік вершаў / Аркадзь Гейне. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Мастацкая літаратура, 1939. — 53, [2] с.
Гейне, А. Шчаслівая зорка. Песня дзяўчыне / А.А.Гейне // Анталогія беларускай паэзіі . — Т. 2. Т. 2 : Анталогія беларускай паэзіі : [Тэкст] / рэдкал.: Р. Барадулін ; уклад. А. Лойка. — Мн. : Маст. лiт., 1993. – С.560 – 562.
Аркадзь Андрэевіч Гейне // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. – С. 410.
Бярозка, У. Крывёю сэрца / У. Бярозка // Віцебскі рабочы. – 1999. – 16 студз.– С. 3.
Драздова, З. У. Гейнэ Аркадзь / З. У. Драздова // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – Т. 2 : Верабей–Іваноў. – С. 172–173.
Канапелька, А. Аркадзь Гейне : 1919-1942гг. Паэт,ураджэнец Бешанковiч / А. Канапелька // Нар.слова. — 1999. - 3 жн. - С.5.
Краснова-Гусачэнка, Т. За Радзіму - у смертны бой / Т. Краснова-Гусачэнка // Літаратура і мастацтва. — 2010. - 2 ліп. - С. 12.
Пра паэтаў Віцебшчыны, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны: Аркадзя Гейнэ, Алеся Дуровіча, Алеся Жаўрука, Рыгора Жалязняка, Міколу Сямашку, Андрэя Ушакова.
Крачкоўскі, А. "Шчаслівая зорка" шчаслівага паэта / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2009. - 30 студз. - С. 4.
Да 90-годдзя з дня нараджэння паэта Аркадзя Андрэевіча Гейнэ (1919-1942 гг.) : г.п. Бешанковічы.
Марціновіч, А. У кожнага свая зорка / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. — 2024. — 9 жн. — С. 10.
Пра жыццёвы і творчы шлях паэта Аркадзя Гейнэ, ураджэнца м. Бешанковічы Лепельскага павета Віцебскай губерні
(цяпер г. п. Бешанковічы).