Радзіма пачынаецца з
бацькоўскага парога,
З жытнёвай нівы,
стомленай дарогі,
З рамонкавых лугоў
і васільковых,
І з роднага матулінага слова.
Уладзімір Асокін
Уладзімір Асокін
Нарадзіўся Уладзімір Асокін (Уладзімір Мікалаевіч Капойка) 17 лістапада 1966 года ў вёсцы Асавец Бешанковіцкага раёна ў сям’і сельскіх працаўнікоў. У 1982 годзе скончыў Дабрыгорскую васьмігодку. Затым сярэднюю школу у Бешанковічах. У 1984 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (г. Горкі Магілёўскай вобласці), якую скончыў у 1991 годзе. З 1991 па 1997 г. працаваў у калгасе «Савецкая Беларусь» аграномам, з 1998 па 2003 г. быў начальнікам дапаможнай гаспадаркі Бешанковіцкай сельгастэхнікі. Зараз працуе ў філіяле «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат».
Першая публікацыя ў 1994 годзе ў раённай газеце «Зара» (Бешанковічы), затым - шматгадовае супрацоўніцтва з гэтым выданнем. Друкаваўся ў часопісе «Алеся», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», абласной газеце «Віцебскі рабочы», у альманаху «Дзвіна», калектыўных зборніках «Бешанковіцкі прычал», «Шчырая споведзь радка». У 2023 годзе аддзел абслугоўвання і інфармацыі Бешанковіцкай ЦРБ выдаў зборнік вершаў Уладзіміра Асокіна «Пах лясной ажыны».
Асокін, У. Пах лясной ажыны : вершы / Уладзімір Асокін . – Бешанковічы : ДУК «Бешанковіцкая ЦБС» , Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі, 2023. – 102 с.
Асокін Уладзімір / Уладзімір Асокін (Уладзімір Капойка) // Бешанковіцкі прычал. Творы бешанковіцкіх аўтараў. – Віцебск : УПП «Віцебская абласная друкарня» , 2001. - С. 5 - 14.
Асокін Уладзімір / Уладзімір Асокін (Уладзімір Капойка) // Шчырая споведзь радка : зборнік вершаў і прозы бешанковіцкіх аўтараў. – Віцебск : УПП «Віцебская абласная друкарня» , 2003. – С. 4 - 9.
Капойка У. М. Вершы / У. М. Капойка (Уладзімір Асокін) // Дзвіна. Віцебшчына літаратурная, 2009: альманах. — Віцебск: Віцебск. абл. друкарня, 2009. - C. 81-83.
Асокін, У. Пачатак. - У вянок Багдановічу. - На пахаванні : Вершы аўтара з г.п. Бешанковічы.Уступ. слова - Алега Салтука / У.Асокін // Віцеб.рабочы. — 2003. - 13 мая. - С.3.
Літаратурны вечар–аўтограф «Паэтычная скарбонка» у Бешанковіцкай ЦРБ, 2023год
Падчас сустрэчы з вучнямі ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы ім. І.І.Строчкі»
Літаратурна-музычная кампазіцыя «Нам жыць і помніць» да 60- годдзя вызвалення раёна у Бешанковіцкім Доме Культуры, 2004 год.
Падчас сустрэчы з вучнямі ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы ім. І.І.Строчкі», 2023 год.
Літаратурная сустрэча «Тут край мой, выток мой, дарога мая» ў Бешанковіцкай ЦРБ, 2020 год.
Бібліяноч-2025 у Бешанковіцкай ЦРБ. Паэтычная сустрэча «Пра Радзіму з любоўю»
Бібліяноч-2025 у Бешанковіцкай ЦРБ. Паэтычная сустрэча «Пра Радзіму з любоўю»
Бешанковіцкі край дарагі,
Тут дзяцінства майго берагі,
Вербы ніцыя дужна шумяць
І званы над Дзвіною звіняць.
І крынічка бяжыць напрасткі,
І вядуць усе дарогі–шляхі
Да цябе, мой гасцінны куток.
На прасторах жыцця – васілёк.
Сімвал краю прыдзвінскіх палёў.
Пад чаруючы клёкат буслоў
Зноў прыходзіць вясновы настрой,
Толькі дома – святло і спакой.
--------------------------------
Вёска мая старажытная,
І за туманамі жытнімі
Зноў цені продкаў з’яўляюцца
І ў паход адпраўляюцца.
Вёска мая васільковая,
Песня звініць жаўруковая
Над маладымі таполямі
І векавечнаю доляю.
---------------------------------
Вёска родная
Уся ў турботах
І ў клопатах
Кожны час.
Толькі ёй не да твару
Лянота
Паспявае жыта якраз.
Летні дзень
Год руплівы корміць,
Зноў у поле клічыць ралля.
Тут прастор, і святло, і воля
Гэта наша з табою зямля.
-----------------------------
Прыход вясны
Над першаю праталінай,
Над звонкім ручайком
Ў цішы бяроз прыталеных
Раптоўна грымнуў гром.
І песня жаўруковая
звінела над сялом.
Таму невыпадкова так
Пачаўся крыгалом.
Як крыгі сутыкнуліся,
Пачулася ў двары.
І сонейку ўсміхнуліся
Пралескі ў бары.
Рака ўзбунтавалася,
Паводкі не стрымаць.
Вясна з зімой спаткалася,
Той трэба ўцякаць.
Марозамі-пагрозамі
Адход не адхіліць,
Над белымі бярозамі
Клін журавоў ляціць.
----------------------------------
Крыгалом
Скрыгоча лёд,
і крыгі на дыбкі,
Як спужаныя коні,
паўставалі.
Схапіліся зацята
за грудкі
І крыгалом знянацку
распачалі.
А гул такі
cпалоханай ракі,
Як быццам разываюцца снарады.
Вада ў сутонні хлыне
напрасткі
І абміне заборы і засады.
Раз’юшанай паводкі не стрымаць –
Рака віруе, пеніцца, сваволіць.
І песня жаўруковая гучаць
Заўсёды будзе над жытнёвым
полем.
Май ашалелы квеценню садоў
Напоўніў свет і колерам, і пахам.
Душа збалела. У край далёкіх сноў
Матуля адышла адвечным шляхам.
Куды пайсці, каб гора захінуць?
У садочку не кувае больш зязюля…
Мінулага ніколі не вярнуць.
Ты мне даруй мае грахі, матуля.
--------------------------------
Бацьку
Шуміць у полі спелы важкі колас
Хінецца ціха да маёй шчакі
Пачую зноўку родны бацькаў голас –
У ім пераклікаюцца вякі.
--------------------------------
З якіх сусветаў да мяне прыйшла
З якой далёкай казачнай краіны
Венера – зорка над зямлёй узышла
І я цябе ніколі не пакіну.
Мы паляцім у далёкі той сусвет
Насуперак зямному прыцяжэнню
Кахання Шлях асвеціць зорак свет
Ты мой анёл. І ты маё натхненне.
------------------------------
Мяне чаруе твой пагляд –
У ім вясновыя грамніцы
Змянілі раптам снегапад,
Бо твае вочы – таямніцы.
І непакоіць звонкі смех,
Які знянацку абрываўся,
Як першы нечаканы снег –
А ўдзень ужо развітаўся
І нечаканасцю мне быў
Твой пацалунак самы першы.
І павуцінкай вечар плыў…
Даруй, што ўсё згадаў у вершы.
-------------------------------
Табе
Аблачынкай белай-белай
Ты вяртаешся ізноў
Рэчкай плыннаю і смелай
Ты выходзіш з берагоў.
І цнатліваю вясёлкай
Асвятляеш небакрай
І ў жыце перапёлкай
Клічаш: “Любы, сустракай!”
-------------------------------
На лугу каліна зацвіла,
На спатканне дзеўка не прыйшла,
Мо крыўдуе бацька на мяне,
Можа яе маці ў журбе,
Бо не падабаецца жаніх.
На прыкмеце, пэўна, нехта ў іх.
Месяц з-за аблокаў выплывае
І мне вельмі шчыра спачувае.
Голуб з галубкаю варкуе
Пад саламянаю страхой.
Як толькі голас твой пачую,
Знікае сум і непакой
І сэрца тахкае імкліва
У растрывожаных грудзях.
На свеце самы я шчаслівы,
Як той зачараваны птах.
------------------------------
Вяртаецца птушыны вырай
З далёкіх і чужых краёў
Шпакі вітаюць песняй шчырай
Сваіх суседзяў – вераб’ёў.
Зірні наіўнымі вачыма
На гэты непаўторны свет
Вясна ўсяму першапрычына
Чароўны чуецца санет
У заляцанні ручайковым
І ў нябеснай цішыні
І з вуснаў паляцелі словы:
«Жыві, любі і не змані!»
Здесь моей отчизны светлый берег,
А в лесу цветёт янтарный вереск
Пахнет и смолою, и иглицей
Я с ладоней пью воду с криницы.
Первый лист осенний опадает
На пороге мама не встречает …
Ива наклонилась над рекой
Сердце переполнено тоской…
-------------------------------
Есть у Родины начало…
Есть у Родины начало,
Нет у Родины конца
И равнины, и причалы,
Полноводная река.
Моему всё сердцу мило
Я люблю простор полей
Птица не живёт без крыльев
Я без Родины моей…
--------------------------------
Солдатам Победы!
Плечом к плечу
Сражалась так пехота
За милый край, родимые места.
По выжженной земле
Шагала рота,
Полита кровью
Каждая верста.
И полетят, как птицы, похоронки,
Никто не выжил в адском том бою.
Бойцы все воевали по-геройски,
Спасая грудью Родину свою.
Теперь там обелиск
Во имя жизни,
Во имя мира
На земле родной.
Героям честь и слава
От Отчизны!
Теперь мы охраняем
Ваш покой.
------------------------------
И в праздник засверкают ордена,
И зазвенят застывшие медали.
Твоя белее снега седина -
Как хорошо, что пушки замолчали.
Ты не забудешь той войны оскал.
И как она нужна была, Победа!
И вспомнит твой бригадный генерал,
Как лихо воевали наши деды.
Не любишь вспоминать ты о войне,
И по ночам тревожат твои раны.
Спасибо, дед, что в майской тишине
Цветут мои любимые каштаны.
------------------------------------
Ветеранам
Свидетели тех страшных, жутких дней
И жизни не щадили Вы своей,
Чтобы прогнать врага с родной земли.
И чтобы яблони в саду цвели
Под мирным небом каждую весну,
Чтоб люди помнили про ту войну.
Немного Вас осталось в том строю.
Во сне Вы снова в страшном том бою
Увидите ушедших вдаль друзей,
И на душе становится светлей.
Не могут ветераны замолчать:
Оставлена глубокая печать
От ужаса жестокой той войны.
Спасибо Вам за годы тишины.
----------------------
Дрожала земля от разрывов снарядов
И небо пылало кровавым огнём,
Гремела вовсю за рекой канонада,
Врывалась война в каждый двор,
в каждый дом .
И к ружьям штыки прикрепив
Те солдаты застыли навечно
в бессмертном бою.
И, жизнь не познав, молодые ребята
Стоят до сих пор в том почётном строю.
Ни шагу назад они не отступили
Огонь на себя весь успели принять.
Они не дожили и недолюбили
Лишь землю сырую успели обнять.
----------------------------------
Спасибо, Родина моя,
За васильковые рассветы,
За эти трели соловья
И за чарующее лето.
Спасибо, Родина моя,
За новый день и за вчерашний.
За то, что здесь родился я,
Что может быть ещё прекрасней!