Гавораць, лепш на моры сінім,
Там горы ў вышыні,
А я люблю сваю Радзіму,
Лясы яе, палі.
Люблю раку, што ў даль бяжыць,
Шуміць, шчабеча гай,
А ў небе бусел наш ляціць,
Квітнее светлы май.
Н. Ядчанка
Надзея Ядчанка
Надзея Міхайлаўна Ядчанка нарадзілася 1 жніўня 1959 года ў вёсцы Вялікі Лес, Брагінскага раёна, Гомельскай вобласці.
У 1970 годзе сям’я пераехала ў г.Хойнікі. Пасля заканчэння сярэдняй школы Надзея паступіла ў Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф.Скарыны на гісторыка-філалагічны факультэт, дзе атрымала кваліфікацыю: выкладчык беларускай і рускай мовы і літаратуры, філолаг.
У 1986 годзе, пасля аварыі на ЧАЭС, сям’я пераехала ў г.п.Бешанковічы, дзе жыве і зараз.
Працавала выхавацелем у дзіцячым садзе, зараз – выхавацель групы падоўжанага дня ў ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы ім. І.І.Строчкі».
Свой першы верш напісала ў чацвёртым класе. Верш на беларускай мове аб Радзіме.
Шмат гадоў Надзея Міхайлаўна супрацоўнічае з газетай «Зара» (Бешанковічы).
Ядченко, Н. Быть хорошим другом и простым поэтом! / Н. Ядченко // Зара (Бешенковичи). – 2014. – 5 авг. – С. 3.
Ядчанка, Н. Васілёк / Н. Ядчанка // Зара (Бешанковічы). – 2017. – 21крас. – С. 5.
Ядчанка, Н. Жыві, мая газета! / Н. Ядчанка // Зара (Бешанковічы). – 2022. – 12 жніўня. – С. 4.
Ядчанка, Н. Снежань, а зімы няма / Н. Ядчанка // Зара (Бешанковічы). – 2015. – 15 снеж. – С. 3.
Ядченко, Н. Судьба патриота / Н. Ядченко // Зара (Бешенковичи). – 2022. – 15 февр. – С. 4.
Ядчанка, Н. Маці сваю беражыце! / Н. Ядчанка // Зара (Бешанковічы). – 2014. – 4 ліст. – С. 3.
Ядчанка, Н. Мая Беларусь! / Н. Ядчанка // Зара (Бешанковічы). – 2021. – 2 ліп. – С. 4.
Ядчанка, Н. Мой пасёлак! / Н. Ядчанка // Зара (Бешанковічы). – 2022. – 5 жніўня. – С. 5.
Ядчанка, Н. Наша сіла – у адзінстве! / Н. Ядчанка // Зара (Бешанковічы). – 2023. – 12 верас. – С. 5.
Ядчанка, Н. Наша сіла – у згодзе і яднанні / Н. Ядчанка // Зара (Бешанковічы). – 2021. – 5 ліп. – С. 2.
Бібліяноч-2025 у Бешанковіцкай ЦРБ. Паэтычная сустрэча «Пра Радзіму з любоўю»
Бібліяноч-2025 у Бешанковіцкай ЦРБ. Паэтычная сустрэча «Пра Радзіму з любоўю»
Дзень Перамогі 2025. Паэтычны марафон «О войне стихами говорим»
Мой пасёлак
Прывітанне, пасёлак мой родны!
Кожны дзень я з табой гавару,
Каб заўсёды ты быў свабодны,
Бо з табою я разам жыву.
Я прыходжу ў парк твой зялёны,
Мне здаецца, што ён малады,
Тут бярозы растуць, усе клёны,
Стогадовыя шэпчуць дубы.
Усёй істотай сваёй адчуваю
Хараство тваіх рэк і азёр,
Чую шчэбет птушыны над гаем,
Як у рэчцы пляскоча бабёр.
А вакол бачу нівы, лясы.
Залатыя звіняць каласы,
Я стамілася: сяду, нап’юся
Ля крыніцы халоднай вады.
Мой пасёлак – часцінка Радзімы,
Беларусі маёй дарагой,
Любых продкаў маіх тут магілы,
Мой прытулак над роднай зямлёй.
Ты вялікі, прыгожы, цудоўны,
Бо стаіш на магутнай Дзвіне,
Для мяне, можа, самы галоўны,
Дапаможаш заўсёды ў бядзе.
Калі еду з далёкай дарогі
І гляджу на свой мілы куток,
Увесь агнямі блішчыць
крыху строгі.
Любы сэрцу майму гарадок.
Успамінаю, раней як ты жыў,
Як ладдзя плыла па Дзвіне,
Як чырвоны ветразь кружыў,
Рыба плавала дзесьці на дне.
Параходы плылі,
І купцы прадавалі на кірмашы
Свой тавар залаты.
На цябе нападалі чужынцы.
Жыў ты цяжка ў гады вайны,
Але разам з усім народам
Ты змагаўся за мір і свабоду,
Аж чатыры гады!
Ёсць у парку Курган і
Алея Герояў,
Помню іх я імёны заўжды,
Бо з усім нашым мужным народам
Вызвалялі яны гарады.
Крочу зноў да высокай царквы,
Рэхам дзіўным звіняць званы,
І як быццам гавораць яны:
«Хай ніколі не будзе вайны!»
Ты жывеш шчасліва, свабодна,
Табе сёння – 575!
Шчырай працай, любоўю
народнай,
Цябе будзем заўсёды вітаць.
З кожным годам расці
і квітней,
Мой пасёлак, родны і любы,
Для ўсіх нашых добрых людзей!
Я ніколі цябе не забуду!
Наша сіла – у адзінстве!
Першы крок наш быў галоўны.
Аб’ядналіся ўсе!
Каб жа край наш быў свабодны,
Каб не жыць нам у бядзе.
І таму ўсе ў згодзе,
Шчыра, вольна мы працуем,
Пашам, сеем, шмат будуем,
Клапоцімся аб народзе.
Гэта ён сваёю працай
Усё стварае для ўсіх,
Падняліся ўсе палацы,
Гэта праца рук людскіх!
Наш сцяг лунае над зямлёю,
Сцяг вечнай гордасці і слава,
Каб быў заўсёды мір, спакой,
Ён кроплямі крыві пабраны.
Крыві народа ў той вайне,
Што паказала нашу сілу,
Адзінства ў першую чаргу,
Якое подзвігі вяршыла.
Узнімем горда мы яго
І пранясём, і заспяваем
Пра наша светлае жыццё,
Пра шум бяроз над светлым гаем.
Спяваць мы будзем кожны дзень
Той песні словы векавыя,
Каб злосных войнаў знікнуў цень,
Каб мы ўсе былі жывыя.
Няхай жа сонца ярка свеціць
На ўсе жытнёвыя палі!
Хай будзе мір, смяюцца дзеці.
Радзіма–маці, век жыві!
--------------------------------
Мая Радзімы
Гавораць, лепш на моры сінім,
Там горы ў вышыні,
А я люблю сваю Радзіму,
Лясы яе, палі.
Люблю раку, што ў даль бяжыць,
Шуміць, шчабеча гай,
А ў небе бусел наш ляціць,
Квітнее светлы май.
Наступіць свята Перамогі,
Шырокім крокам пройдзем мы,
Дзядоў успомнім, іх дарогі,
Як ваявалі ў час вайны.
І як у цяжкую гадзіну
Край родны збераглі,
Каб мы любілі ўсе Радзіму,
Каб мір быў на зямлі!
------------------------------
Белы бусел
Ён ляцеў, кружыўся доўга
Белы бусел над Хатынню,
Паглядаў на ўсё журботна.
Што заслана шэрай плынню.
Усё здавалася яму,
Што з-за хатаў выйдуць людзі,
Будуць варушыць зямлю,
Весялей жыццё іх будзе,
Што пачуе смех дзяцей,
Звонкі і вясёлы,
Адпачне ў сваім гняздзе
Пасля доўгай стомы…
Толькі цені ад людзей
Там пабачыў бусел,
Попел шэры ад дзвярэй,
Што ляжаў на брусе.
Воўчай зграяй наляцелі
Ворагі ліхія,
У амбар усіх сагналі,
Там жа і спалілі…
Лётаў бусел, лётаў доўга,
І хацелася яму,
Ажылі каб усе людзі,
Што загінулі ў вайну.
Івану Мележу
З партрэта глядзіць чалавек,
Прыгожы, зусім не стары,
Гэта ж Іван Мележ
У маладыя гады!
Здаецца, іду па балоце,
Па тонкай палескай дрыгве,
Я ў тым, далёкім дзяцінстве,
У роднай сваёй старане!
Чую знаёмы і блізкі
Клёкат бусла на сасне!
І Ганна Чарнушка шчаслівая
З жывою дачушкай сваёй,
А сціплы Васіль Дзяцел
Стаіць, усміхаецца ёй.
Чытаю «Палескую хроніку»
З вялікай цікавасцю зноў,
Удала ты напісаў
Аб лёсе палешукоў.
Той час нялёгкі ўяўляю,
Бо сваю гісторыю знаю,
І хацела б цябе назваць
Летапісцам палескага краю!
Ты быў шчаслівым чалавекам,
Хоць мала пражыў на зямлі,
І марыў, каб у народзе
Усе твае творы жылі!
Жыццё тваё – гэта подзвіг,
Вечны, слаўны, адзіны,
Дзе хараство прастаты
Народа і роднай краіны!
----------------------------------
Я снова думаю о Родине
Я снова думаю о Родине,
Я вижу всю её красу,
Вокруг цветы,
кусты смородины,
И пчёл, звенящих на лету.
А вот знакомая тропинка,
По ней хожу я светлым днём,
В зелёных листьях вся рябинка,
Берёзка светится огнём.
И тёплый вечер, в небе звёзды,
Сверкают тихо надо мной,
В полях пшеницы
жёлтой косы,
Склонились низко над землёй.
А в мае в роще, над долиной,
Я слышу песни соловья,
Моя ты Родина любимая,
Вся белорусская земля!
Сады цветут, кусты сирени,
Медовый запах над землёй.
Хочу стать молча на колени,
Любуясь этой красотой
Земли могучей, доброй, милой,
Где аист кружит в тишине,
Земли, которую любила,
Люблю всегда, люблю везде.
Я снова думаю о Родине,
И вспоминаю ту войну,
Героев всех её сражений,
На фронте и в тылу.
Отчизна, Родина святая!
Я знаю – краше нет тебя!
И лучше нет родного края,
Чем белорусская земля!