Паэт і перакладчык паэзіі Вольга Георгіеўна Цімохіна нарадзілася 29 лістапада 1945 года ў сяле Далінаўка Запарожскай вобласці, але шмат гадоў пражыла ў Крыме.
Вершы і пераклады неаднаразова друкаваліся ў шматлікіх перыядычных выданнях Крыма і Украіны. У пачатку 2006 года была выдадзена кніга вершаў аб крымскай прыродзе «Зелёный храм».
З канца 2006 года - грамадзянка Расіі. Пражывала ў горадзе Калузе.
У 2008 годзе ў Калузе выдавецтвам «Фрыдгельм» былі выдадзены дзве кнігі вершаў для дзяцей «Туча в солнце влюблена» і «Кто-то здорово придумал». Вершы і паэтычныя казкі публікаваліся на дзіцячай старонцы абласной газеты «Весть» і ў іншых перыядычных выданнях Калужскай вобласці.
У студзені 2012 года абрана правадзейным членам Крымскай літаратурнай Акадэміі.
7-10 жніўня 2014 года атрымала дыплом фіналіста Міжнароднага конкурсу на лепшы твор для дзяцей «Карнейчукоўская прэмія» ў намінацыі «Паэзія для дзяцей» замежных аўтараў у г. Адэса.
У 2014 годзе стала членам Калужскай абласной арганізацыі «Расійскі саюз прафесійных літаратараў».
У 2020 годзе пераехала да дзяцей у г.п. Бешанковічы (Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь). Аўтар 16 кніг.
Падрабязней пра жыццё і творчасць Вольгі Георгіеўны Цімохінай можна даведацца наведаўшы яе персанальны сайт. 👆
Вольга Цімохіна
Бібліяноч-2025 у Бешанковіцкай ЦРБ. Паэтычная сустрэча «Пра Радзіму з любоўю»
Літаратурна-казачнае падарожжа «Там на неведомых дорожках» . Бешанковіцкая ЦРБ. 2024 год
Дзень Перамогі 2025. Паэтычны марафон «О войне стихами говорим»
Літаратурная гасцёўня «Строки, опаленные войной». Бешанковіцкая ЦРБ. 2024 год.
Калужская абласная навуковая бібліятэка ім. В.Г. Бялінскага Творчы вечар Вольгі Цімохінай. 2018 год.
Калужская абласная навуковая бібліятэка ім. В.Г. Бялінскага Творчы вечар Вольгі Цімохінай. 2018 год.