Аб рэсурсе
З мэтай распаўсюджвання інфармацыі пра літаратурнае жыццё раёна і далучэння насельніцтва да духоўных каштоўнасцяў рэгіёну створаны рэсурс «Бешанковічы літаратурныя».
Інфармацыйны рэсурс уяўляе сабой фактаграфічную літаратурна-краязнаўчую базу даных пра пісьменнікаў Бешанковіцкай зямлі, якая будзе карысна даследчыкам, настаўнікам, студэнтам, вучням і наогул усім, хто цікавіцца літаратурай.
Рэсурс складаецца з трох раздзелаў: «Персаналіі», «Край мой родны, сэрцу дарагі» і «Памяць і боль маёй Айчыны»; мае зручную навігацыю і магчымасць пошуку .
Раздзел «Персаналіі» змяшчае звесткі пра пісьменнікаў, паэтаў, якія нарадзіліся, жывуць у Бешанковіцкім раёне. Кожнаму аўтару прысвечана асобная старонка, якая знаёміць нас з біяграфіяй, выданнямі, літаратурай пра жыццё і творчасць, фотаматэрыяламі і іншымі звесткамі. На старонках шмат актыўных спасылак на інтэрнет-рэсурсы. Таксама прадстаўлены выбраныя вершы аўтараў.
Раздзел «Край мой родны, сэрцу дарагі» уяўляе сабой падборку вершаў нашых землякоў, прысвечаных роднай Беларусі, малой Радзіме, роднай вёсцы...
У раздзеле «Памяць і боль маёй Айчыны» сабраны вершы пра самае цяжкае выпрабаванне - Вялікую Айчынную вайну.
Падчас работы над рэсурсам выкарыстоўваліся: электронныя каталогі Дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, Дзяржаўнай установы «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Дзяржаўнай установы культуры «Бешанковіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»; матэрыялы рэспубліканскіх, абласных і мясцовых газет, часопісаў і іншых выданняў; інтэрнет-рэсурсы; асабістыя архівы паэтаў, пісьменнікаў і іх родных.
Па меры паступлення інфармацыі база даных будзе дапаўняцца новымі звесткамі.