Inclusive Governance & Democracy
Ініцыятыва інклюзіўнага кіравання і дэмакратыі — Беларусь
Ініцыятыва інклюзіўнага кіравання і дэмакратыі — Беларусь
Інспіруе да развіцця глабальна справядлівага, экалагічна сумяшчальнага і эканамічна жыццяздольнага грамадства!
Эфектыўнасць інстытутаў і абгрунтаванасць дэмакратычнай палітыкі - гэта агульнапрызнаныя каталізатары ўсебаковага развіцця.
Дэмакратыя спрыяе умацаванню патэнцыяла устойлівым пераменам, аптымізуе узровень узаемадаверу і сацыяльнай салідарнасці, фарміруе легітымныя ўмовы для інклюзіўнага супрацоўніцтва, кансалідуе грамадзянскую супольнасць, ўсё дзеля абароны і эфектыўнай рэалізацыі правоў чалавека і вяршэнства закона.
Ініцыятыва натхняе да стварэння спрыяльнага асяроддзя, у якім магчымасці палітычнага выбару абумоўлены кантролем з боку вольных, свабодалюбiвых, харызматычных і адказных грамадзян, здольных забяспечваць падсправаздачнасць (прота)урадавых і (прота)дзяржаўных устаноў у працэсе рэалізацыі выбранай імі палітыкі.
Адзіныя ў салідарнасці ў свеце.
Правы чалавека пачынаюцца ў «маленькіх месцах, побач з домам», — сказала былая першая лэдзі ЗША Элеанора Рузвельт, адна з аўтараў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прынятай у 1948 годзе. Гэтыя правы пацвярджаюць уласцівую кожнаму чалавеку годнасць. Тым не менш, у той час як міжнароднае права прызначана для таго, каб тыя, хто знаходзіцца ва ўладзе, выконвалі свае абавязацельствы па захаванні грамадства, свабоднага ад страху і нястачы, толькі роўны доступ да правасуддзя і магчымасці могуць гарантаваць такія свабоды. І нягледзячы на шырокія намаганні па стварэнні сістэм абароны людзей, правы чалавека застаюцца пад сур'ёзнай пагрозай ва ўсім свеце. Зараз тэрмінова неабходны больш падсправаздачныя нацыянальныя ўрады і больш амбіцыйныя глабальныя альянсы, накіраваныя на абарону правоў.
Разам фарміруем перамены: у апошнія гады грамадскасць усё больш усведамляе, што мае права выказвацца і ўдзельнічае ў палітычных працэсах. Свет, у якім мы жывем, характарызуецца хуткімі, паскаральнымі зменамі.
Планетарныя выклікі нашага часу патрабуюць новых і эфектыўных формаў дэмакратычнага кіравання для грамадзянскай супольнасці, дзяржаў і рынкаў.
Дэмакратыя мае патрэбу ў новых ідэях, інстытутах і працэсах, здольных прапанаваць паслядоўную перспэктыву для будучыні.
У прыватнасці, ініцыятыва стратэгічна накіравана на "інклюзіўнае кіраванне і партыцыпацыю ў фарматаванні сучаснай дэмакратыі", даследуе ці асвячае розныя формы і феномены палітычнага і эканамічнага ўдзелу ў кантэксце сацыяльных перамен, глабальныя наступствы сацыятэхнічных і экалагічных змен. Гаворка ідзе таксама аб выяўленні несумяшчальнасці і супярэчлівых мэтаў, а таксама аб вывучэнні трансфармацыйнага патэнцыялу падыходаў да ўдзелу. Пытанне ў наступным: як існуючыя правілы кіравання і палітычная эканомія ўплываюць на паводзіны і дзеянні суб'ектаў? І якія магчымасці ёсць для дэмакратычных змен у больш устойлівае грамадства? Як могуць дамагчыся поспеху дэмакратычныя сацыяльныя змены ў бок большай устойлівасці? Неабходна далейшае развіццё тэорыі але і прагматычнай актыўнасці ў галіне ўзаемадзеяння, кіравання і трансфармацыі, а таксама пошуку альтэрнатыў і варыянтаў іх рэалізацыі.
Ініцыятыва інклюзіўнага кіравання і дэмакратыі — Беларусь
Вось чаму зараз існуе шырокая навуковая падтрымка меркавання, што гісторыя Зямлі ўвайшла ў новую геалагічную эпоху: антрапацэн. Сёння мы павінны сфарміраваць гэтыя глабальныя змены ўстойлівым чынам. Нам патрэбны пераўтварэнні ў напрамку ўстойлівага развіцця ў нашым грамадстве, і таму мы павінны ўзгадніць палітыку, культуру, бізнес і тэхналогіі адпаведным чынам.
Наша візія
Мэтанакіравана развіваць глабальна справядлівае, экалагічна сумяшчальнае і эканамічна жыццяздольнае грамадства для сучаснасці і будучыні
Наша місія
пашырэнне патэнцыялу, легітымнасці і ўзроўню даверу да дэмакратыі;
павышэнне палітычнай уцягнутасці грамадзян і падсправаздачнасці прадстаўнічых органаў;
узмацненне эфектыўнасці і легітымнасці супрацоўніцтва ў галіне дэмакратыі.
З гэтай мэтай мы зацікаўлены ў захаванні балансу схільнасці да дыялогу і інтэрактыўнаму ўзаемадзеянню з навакольным светам, ў міждысцыплінарнай, трансфармацыйнай і творчай кааперацыі, каб разам з партнёрамі з навукі, грамадства і палітыкі вынаходзіць рашэнні для актуальных праблем устойлівага развіцця і падтрымліваць працэсы прыняцця рашэнняў на нацыянальным і міжнародным узроўні.
Дэмакратыя мае патрэбу ў новых ідэях, інстытутах і працэсах, здольных прапанаваць паслядоўную перспэктыву для будучыні.
Эфектыўнасць інстытутаў і абгрунтаванасць дэмакратычнай палітыкі - гэта агульнапрызнаныя каталізатары целаснага развіцця.
"Няма чалавека, які не любіў бы свабоду, але справядлівы чалавек патрабуе яе для ўсіх, а несправядлівы - толькі для сябе"- Карл Людвіг Берне.
Мы перакананыя, што ў гуманным светапарадку заўтрашняга дня кожны чалавек павінен мець магчымасць унесці свой уклад у інклюзіўны і ўстойлівы дэмакратычны рост і што ўсе людзі павінны карыстацца плёнам гэтага росту.
Ключавая прэрагатыва агульна-адукацыйнай працы накіравана на пашыренне кампетэнцый і арыентыраў, а таксама аптымізыцыя інтэрактыўнага і каммунікатыўна-інфармацыйнага узаемаразвіцця, праз:
- інфармаванасць, веды, крытычнае мысленне і разуменне свету
- распазнаванне сацыякультурнай і прыроднай разнастайнасці у адзіным свеце і шанаванне культурнай разнастайнасці
- устойлівае развіццё і паглыбленне аналітычнай актыўнасці, а таксама ассэнсаваннае ўсьведамленне каштоўнасцяў чалавечай годнасці і універсальных правоў чалавека. Арыентацыя на прававую дзяржаву праз ўзаемапавагу, адкрытасць, суперажыванне, талерантнасць, шанаванне, справядлівасць, роўнасць ітд
- адукаванасць грамадскай супольнасці і ўзровень крытычнай (сама)рэфлексіі ўплываюць на працэс пабудовы міжнароднага кансенсусу, больш устойлівай мадэлі развіцця магчымасцяў ў грамадстве, праз навыкі самастойнага навучання, аналітычнае і крытычнае мысленне, уменне слухаць і рэчы успрымаць
- прыняць ўдзел ў фарматаванні салідарнасці і пачуцця асабістай адказнасці ў вобласці навакольнага асяроддзя, ўзаемаразумення і вырашэння канфліктаў, удзел, сутворчасць і здольнасць дзейнічаць ва ўмовах глабальных змен
Канцэпцыя ініцыятывы
Інклюзіўнае кіраванне павінна забяспечваць прыняцце рашэнняў у інтарэсах усіх зацікаўленых бакоў. Гэта датычыцца як перыядаў адноснай стабільнасці, так і падчас крызісаў - калі многія арганізацыі будуць вымушаныя сутыкнуцца з тым, наколькі добра яны падрыхтаваны або не падрыхтаваны з пункту гледжання карпаратыўнага кіравання. Добрае кіраванне абапіраецца на ўнутраныя механізмы, такія як структура праўлення і стымулы для кіраўніцтва, а таксама на знешнія механізмы, такія як інстытуты, якія патрабуюць падсправаздачнасці. Усе гэтыя механізмы важныя, бо яны складаюць аснову стварэння каштоўнасцяў. У канчатковым рахунку, адпаведнае кіраванне можа дапамагчы забяспечыць як эканамічныя выгады, так і больш інклюзіўнае грамадства.
Telegram: @BelarusGovernment