Прыгоды ў краіне майстроў

Візітоўка вэб-квэста

Мэта і задачы вэб - квэста

Мэты: 

-замацаванне ведаў па тэме "У краіне майстроў і творцаў"

-фарміраванне кампетэнцый у пазнавальнай сферы, накіраваных на выпрацоўку ў вучняў спосабаў набыцця інфармацыі з розных крыніц.

Задачы:

 садзейнічаць удасканаленню ведаў пра:

-традыцыйныя рамёствы беларусаў;

 -слуцкія паясы і заснаванне майстэрняў па іх вырабе;

- садзейнічаць развіццю пазнавальнага інтарэсу вучняў да айчыннай гісторыі. 

Прадметная вобласць і міжпрадметныя сувязі

Асноўны прадмет: чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь.

Предметы: беларуская літаратура, інфарматыка, працоўнае навучанне

Узрост удзельнікаў: 10+


Інтэрактыўная гісторыя

Прывітанне, паважаныя хлопчыкі і дзяўчынкі. Я, Пракоп, захавльнІк музея. Вы ведаеце пра дамавых, а я - музейны.  Пад маёй аховай знаходзіцца шмат цудоўных экспанатаў, якія былі выраблены вельмі даўно майстрамі сваёй справы. Прывід, які жыве ў музеі, схаваў экспанат. Замест яго,  я ўбачыў надпіс: " Каб вярнуць каштоўную рэч  на сваё месца, трэба разгадаць яе сакрэты". Злодзей патрабаваў выканаць яго ўмову:"Разгадаць сакрэты гэтага экспаната могуць толькі цікаўныя і смелыя вучні, якія даведаюцца пра тое, як узнік гэты выраб, і змогуць скласці з кодавых слоў выказванне з патаемным сэнсам".  Акрамя гэтага, мне дазволена даць вам, паважаныя хлопчыкі і дзяўчынкі, толькі адну падказку. Вось яна: "Гэты экспанат быў выраблены з каштоўных нітак". Калі вам  цікава, што гэта можа быць, і вы гатовы разгадаць сакрэт гэтага экспаната, я запрашаю вас, дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі, адправіцца са мной у падарожжа. Разам мы абавязкова здолеем гэта зрабіць і вярнуць цудоўны выраб на сваё месца! 

Дэвіз, выказванне для кадавання ў квэсце: 

Якое шчасце, што да нашых дзён дайшла рукадзельная спадчына продкаў! Святлана Адамовіч


Этапы вэб-квэста

1- "У краіну майстроў на машыне часу"

2- "З зямлі вырастае - увесь свет апранае"

3- "Павук на драўляных нагах"

4- "Чужое-добра, а сваё - лепш"

5- "Цяжка, ды прыгожа"

6- "Чароўны клубочак - залаты радочак"

7- "Цудоўная скарбонка"

8- Заключны "Справа майстра баіцца"


Неабходныя пачатковыя веды, уменні, навыкі

Удзельнікі вэб-квэста павінны валодаць:

пачатковымі навыкамі працы на камп’ютары;

агульнымі паняццямі пра  рамесныя вырабы народных майстроў

Матэрыялы і рэсурсы, неабходныя для правядзення вэб-квэста

Абсталяванне:

комп’ютар(ы)з выхадам у Інтэрнэт, прынтэр, сканер

Праграмнае забеспячэнне: праграмы апрацоўкі малюнкаў, тэкставы рэдактар, вэб-браўзэр, Google акаўнт (для карэктнай працы з дакументамі), сэрвісы вэб 2.0

Матэрыялы на друкаванай аснове: запрашальны білет, маршрутны ліст.

Інфармацыйныя крыніцы ў Інтэрнэце, падручнікі.

WEB-сэрвісы:

 https://learningapps.org/


Крыніцы інфармацыі


Захавальнік музея - https://clck.ru/ehXRW

Традыцыйныя рамёствы Беларусі -https://clck.ru/33QU7x

Сыравіна для ткацтва -https://clck.ru/33QUCo

Беларускі арнамент - https://clck.ru/33P6Dq

Кросны - https://clck.ru/33P69n

Рукадзельніцы - https://clck.ru/33P6LG

Звесткі і здымкі (феномен слуцкіх паясоў) - https://clck.ru/33QUN9

Відэа -https://clck.ru/33QUQo

Лён - https://clck.ru/33QUSS

Звесткі і здымкі (слуцкія паясы)-https://clck.ru/33QUVX

Звесткі і здымкі (беларускія паясы)-https://clck.ru/33QUXM

Беларускія тэксты-https://clck.ru/33QUbi

Верш М.Багдановіча-https://clck.ru/ShEj8

Ткацкі станок-https://clck.ru/33QUoi




Аўтар вэб-квэста


Зеляпужына Ала Мікалаеўна, настаўнік пачатковых класаў

ДУА "Вараніноўская базавая школа", Рэспубліка Беларусь



© Зеляпужына А.М., 2023      

  Купалаўскія праекты, 2023