Этап 1
У краіну майстроў на машыне часу
Прывітанне, паважаныя хлопчыкі і дзяўчынкі. Я вельмі рады, што вы вырашылі дапамагчы мне. Я ўпэўнены, што ў вас усё атрымаецца! Я буду заўсёды побач.
У маіх руках гадзіннік. Але ён не зусім звычайны. Гэта машына часу, на якой мы адправімся ў мінулае. Вас чакае краіна майстроў. Перш, чым выканаць першае заданне, вам трэба азнаёміцца з рамёствамі, якімі займаліся нашы продкі. Да аднаго з іх адносіцца згублены экспанат. Вам у дапамогу звесткі, якія размешчаны ніжэй.
Калі вы скончылі знаёмства і былі ўважлівыя, то абавязкова здолееце выканаць наступнае заданне. Выканаўшы яго, вы атрымаеце першае кодавае слова. Наперад, мае маленькія сябры!
Малайцы! Вось вы і атрымалі першае слова. Запішыце яго ў свой маршрутны ліст. Можна рухацца далей. Націсніце на гадзіннік, працягваем падарожжа.