Прыгоды ў краіне майстроў

5 этап

Цяжка, ды прыгожа

Яшчэ адно слова ў вашай скарбонцы, дарагія мае памочнікі.  На гэтым этапе вы паспрабуеце выправіць памылку, якую зрабіў аўтар. Што гэта за памылка (мастацкая выдумка), вы даведаецеся, калі азнаёміцеся са звесткамі, якія для вас падрыхтаваны. Будзьце ўважлівымі! Нам вельмі патрэбна наступнае кодавае слова.

Цяжка, ды прыгожа

Спадзяюся, дарагія дзеці, вы ўважліва прачыталі звесткі. Зараз вам патрэбна выканаць заданне. Уважліва прачытайце верш Максіма Багдановіча "Слуцкія ткачыхі" і вызначце, што ў творы з'яўляецца мастацкай выдумкай.  Запішыце адказ у чэк-ліст. Толькі пасля гэтага выканайце апошняе заданне і атрымайце кодавае слова.

Слуцкія ткачыхі

Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы

Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы.

І цягам доўгія часіны,

Дзявочыя забыўшы сны,

Свае шырокія тканіны

На лад персідскі ткуць яны.

А за сцяной смяецца поле,

Зіяе неба з-за акна, –

І думкі мкнуцца мімаволі

Туды, дзе расцвіла вясна;

Дзе блішча збожжа ў яснай далі,

Сінеюць міла васількі,

Халодным срэбрам ззяюць хвалі

Між гор ліючайся ракі;

Цямнее край зубчаты бора...

І тчэ, забыўшыся, рука,

Заміж персідскага узора,

Цвяток радзімы васілька.

 


1912 

Выдатна! Запішыце слова ў маршрутны ліст і націсніце на машыну часу. Пераходзім на наступны этап.

© Зеляпужына А.М., 2023      

  Купалаўскія праекты, 2023