7 этап
Цудоўная скарбонка
Прывітанне, мае дарагія памочнікі. Я ганаруся вамі! Вам засталося здабыць апошняе слова. На гэтым этапе вы даведаецеся, што гэта за цудоўная скарбонка і што ў ёй захоўваецца. Успомніце аб чым даведаліся на працягу падарожжа. І, вядома, зможаце выканаць усе заданні. Будзьце ўважлівыя, і ў вас абавязкова ўсё атрымаецца. Жадаю поспехаў!
Вельмі спадзяюся, што вы былі ўважлівыя, паважаныя хлопчыкі і дзяўчынкі. Калі заданне будзе здавацца вам цяжкім, пераглядзіце яшчэ раз відэа, або прачытайце звесткі з прэзентацыі. Выканаўшы заданне правільна, вы атрымаеце апошняе кодавае слова.
Малайцы! Апошняе кодавае слова ў вашай скарбонцы. Але падарожжа на гэтым не скончылася. Чакаю вас на заключным этапе. Цісніце на машыну часу.